зама́зацькаму-н во́чыj-m Sand in die Áugen stréuen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даві́цца1, даўецца; зак.
Кончыць віцца, звіцца.
даві́цца2, даўлюся, давішся, давіцца; незак.
1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай.Бядуля.// Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху.Бачыла.//перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла.«ЛіМ».
2.Зал.да давіць 2 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азары́ць, ‑рыць; зак., што.
1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт.Гаўрусёў.
2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць.Русак.
3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здалёкіздалёку, прысл.
З далёкай адлегласці. Дзяўчына здалёк колькі разоў.. акідвала поглядам незнаёмага маладога хлопца, а падышоўшы бліжэй, апусціла вочы.Колас.Удзень, калі ціха, у лесе здалёку чуваць.Чорны.// З далёкай мясцовасці. — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я, калі нагнаў зноў. — Здалёк. Старыцу ведаеце?Скрыган.— Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела [Юля].Васілевіч.//перан. Без непасрэднага дачынення; праз нейкі прамежак часу. Гляджу на былое здалёк.Астрэйка.
•••
Пачаць здалёк (здалёку)гл. пачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. То адкрываць, то закрываць вочы; маргаць. Генерал толькі што паабедаў, вочкі яго лыпалі сонна і сыта.Мележ.
•••
Лыпаць вачамі — а) бяссэнсава маргаць ад разгубленасць збянтэжанасці, здзіўлення, страху. Нейкі час .. [Ладуцька] разгублена лыпаў вачыма, а потым упарта закруціў галавой.Кулакоўскі; б) маўчаць, не ведаючы, што сказаць. [Алаіза:] — Часам звычайны рабочы што спытае, а ты стаіш і лыпаеш вачыма, не ведаеш, што адказаць. А спытае, здаецца, і вельмі простае.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1. Зрабіцца пругкім. Мускулы на твары Івана Іванавіча напружыліся, застылі.Гамолка.
2. Сабрацца з сілай, прыкласці намаганне, робячы што‑н. Вялізная рыбіна ўздрыгнула, напружылася і пацягнула за сабою лодку.Ваданосаў.Лейтэнант напружыўся, варухнуў нагамі і тут жа з глухім стогнам упаў на зямлю.Курто.
3.перан. Узмацніцца, павысіцца (аб ступені праяўлення чаго‑н.). Рукі мімаволі моцна сціснулі стрэльбу, слых напружыўся, а вочы да болю ўпіліся ў цемру.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)