род кветкавых раслін сям. самшытавых. Больш за 50 відаў (паводле інш. звестак да 70). Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Афрыцы. У Зах. Еўропе ўведзены ў культуру з ант. часу. На Беларусі інтрадукаваны С. вечназялёны (B. sempervirens).
Вечназялёныя кусты або дрэвы выш. да 20 м. Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка. Драўніна С. («пальмавае дрэва») жоўтая, шчыльная, трывалая, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар.расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́Р ((Saussure) Нікала Тэадор) (14.10.1767, г. Жэнева, Швейцарыя — 18.4.1845),
швейцарскі аграхімік і фізіёлаг раслін. Чл.-кар. Парыжскай АН (1808), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1820). З 1802 праф. Жэнеўскага ун-та. Навук. працы па фізіцы, хіміі, геалогіі, фізіялогіі раслін. Вывучаў фізіялогію прарастання насення, ператварэнне крухмалу ў цукар, браджэнне. Упершыню выкарыстаў метады колькаснага хім. аналізу пры вывучэнні газаабмену і мінер. жыўлення раслін. Эксперыментальна паказаў засваенне раслінамі на святле вугляроду з вуглякіслага газу з выдзяленнем кіслароду, і што ў працэсе дыхання расліны, як і жывёлы, паглынаюць кісларод і выдзяляюць вуглякіслы газ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВЫЯ КЛЯШЧЫ́,
надсямейства кляшчоў сям. акарыд. Жывуць у глебе, гніючых расл. рэштках, актыўна размнажаюцца ў збожжасховішчах, сырах, скурах і інш., пераносчыкі спор цвёрдай галаўні пшаніцы і бульбяной палачкі. Зрэдку ў цяпліцах пашкоджваюць агуркі і інш.расліны. Пашыраны паўсюдна, найб.мучны клешч, валасаты звычайны, падоўжаны кляшчы.
Цела даўж. 0,2—0,5 мм, паўпразрыстае, шклопадобнае, з мяккім покрывам, доўгімі шчацінкамі. Ротавы апарат грызучы. Пры спрыяльных т-рах размнажаюцца бесперапынна круглы год. Большасць відаў утварае гіпопус — стадыю, неабходную для рассялення і перажывання неспрыяльных умоў асяроддзя.
Свірнавыя кляшчы: 1 — звычайны валасаты; 2 — падоўжаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАПА́НІЯ (Scapania),
род пячоначных імхоў сям. скапаніевых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў С.: балаталюбная (S. paludicola), дуброўная (S. nemorosa), завостраная (S. apiculata), занесеная ў Чырв. кнігу; заліўная (S. irrigua), кароткая (S. curta). Трапляюцца на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебе.
Двух-, часам аднадомныя лістасцябловыя раслінывыш. да 10 см, утвараюць дзярнінкі.
Сцёблы ляжачыя або прыўзнятыя, разгалінаваныя. Лісце кіляватае, двухлопасцевае, шчыльна размешчанае па сцябле. Архегоніі на верхавінцы сцябла, антэрыдыі па некалькі ў пазухах покрыўнага лісця. Каробачка прадаўгавата-акруглая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́МПІЯ (Cotinus),
род кветкавых раслін сям. сумахавых (анакардыевых). 3 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. Еўропе і Паўд. Азіі. Трапляюцца на сухіх камяністых схілах, сярод хмызняку, радзей у хваёвых і дубовых лясах. На Беларусі інтрадукавана С. звычайная, або кагігрыя, ці парыковае дрэва (C. coggygria).
Лістападныя кусты або невял. дрэвы выш. 5—10 м з шара- ці парасонападобнай кронай. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках даўж. да 30 см. Плод — сухая касцянка. Дэкар., меданосныя, фарбавальныя, дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр.вітробі́й, рус.ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус.бить ’тс’, укр.бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел.драг.побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухале́снік ’брызгліна, Euonymus europaea L.’ (гродз., Кіс.). Несумненна, звязаны з сухале́с ’сухія дрэвы ў лесе’, сухале́ссе ’сухі хваёвы лес (без забалаццяў)’ (Янк. 3.), сухолес́ок ’сухое месца, грудок’ (люб., Сл. ПЗБ), сухо́лесок ’сухое месца сярод балота, парослае лесам’, сухоле́сок ’лісцевы лес на роўным ці ўзвышаным месцы’ (палес., Талстой, Геогр.), што да сухі і лес, гл. Матывацыя назвы расліны няясная (Янышкава, Этимология–1985, 46), магчыма, паводле месца, дзе часцей за ўсё сустракаецца, або ў выніку збліжэння з сухалі́снік, назвай расліны (?), пераклад рус.сухоли́стник (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярпу́ха ’расліна Serratula L.’ (ТСБМ, Кіс.), серьпуха ’нейкая расліна’ (“употребляется обыкновенно для желтѣнія под зеленый цвѣт”; Меер Крыч.), сюды ж таксама сярпо́к ’Serratula L.’ (Байк. і Некр.), што адносяць да іншай расліны ’Falcaria Beruh.’ (Кіс.). Параўн. укр.серпу́ха, серпо́к ’Serratula L.’, рус.серпу́ха ’тс’, польск.sierpik, чэш.srpek, славац.sŕpok, славен.srpek, серб.-харв.ср́пац, балг.сърпе́ц ’тс’, што выводзяцца ад *sьrpь (гл. серп) з-за падабенства лістоў раслін да сярпоў, параўн. таксама назву расліны Бакала: укр.серпорі́з, рус.реза́к. Гл. ЕСУМ, 5, 221, 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талакня́нка1 ’вечназялёная паўзучая расліна з чырвонымі ягадамі’ (ТСБМ), ’расліна Arctostaphylos Adans.’ (Кіс., Бяльк.), ’расліна мядзведжыя вушкі, Arctostaphylos uva-ursi (L.) Spreng’ (Дары); іншыя назвы талакня́нік (Сл. ПЗБ), талако́ннік, талача́льнік (Шмярко). Параўн. укр., рус.толокня́нка ’тс’. Вытворныя ад талакно (гл.), паколькі плод расліны ўяўляе шарападобную мучністую касцянку, што адлюстравалася і ў іншай народнай назве мучаннік (гл. мучан), параўн. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 30–31. Спробы Штэйнгольд (Этимология–1994–1996, 135–140) вывесці назву расліны з рус.сіб.талага́нник (ад якуц.талах ’расліна гарчак’) не пераконваюць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваніль ’плады трапічнай расліны’ (КТС). З рус.ваниль < франц.vanille ’струк дрэва, з якога атрымліваюць араматычнае рэчыва’, якое да лац.vagina, vaginella ’струк’ (Фасмер, 1, 272; Шанскі, 1, В, 18; Рудніцкі, 1, 308).