сашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць адно з адным пры дапамозе сашчэпак, клямараў і пад. Сашчапіць паперы. Сашчапіць вагоны. □ [Анікей] сашчэпіць.. [лодкі] цугам, выедзе на раку і ўхопіцца за якую-небудзь баржу, што ідзе на Васілі... Ракітны. // Злучыць разам, сплятаючы (рукі, пальцы). Лёня падняў дзве рукі над галавой, сашчапіў іх і тым самым паказаў, што вітае.. [спявачку]. Сабаленка. Потым.. [капітан] паклаў рукі на стол, зроблены з жэрдак, сашчапіў пальцы. Асіпенка. Чарэнда сашчапіў кулак, чамусьці доўга глядзеў на яго, быццам вывучаў, пасля пацёр кончыкамі пальцаў сваю поўную шчаку і.. сарамліва ўсміхнуўся. Чыгрынаў. // Моцна сціснуць (зубы). Падышоўшы да Наздрэйкавай хаты, .. [Сомік] сашчапіў зубы і кінуўся да акна. Крапіва.

2. Заціснуць, моцна трымаючы што‑н. [Іра] ўзяла і сашчапіла паперку ў кулаку — пэўна, дзеля канспірацыі. Марціновіч.

3. Разм. Сшыць на скорую руку, наспех. — Ідзі, — дазваляе маці. — А я яшчэ пашыю. Да адвячорка яшчэ паспею сашчапіць Ігналю сарочку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляшча́ць, ляшчя́ты ’звінець у вушах’, ’лескатаць’ (бярэз., драг., Сл. ПЗБ; браг., З нар. сл.), ляшчы́ты ’моцна бразгаць’ (Бес.), ляшчы́ць ’біць далонню’ (круп., Нар. сл.), ’дружна квакаць’ (чэрв., Жыв. сл.), ля́шчыць ’грымець’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Рус. леща́ть, польск. люблінск. leszczeć ’пляскаць, трашчаць, раздавацца (аб гуку)’, прасл. leščati/leščiti, славен. leskáti ’трашчаць’. Гукапераймальнае. Да ляск! Параўн. таксама лат. lęska ’балбатуха’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 491; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаўскі, 4, 174; Бязлай, 2, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуры́ць ’гнаць’ (Шат.; мазыр., ЭШ). Чэш. zuřiti ’гневацца; выступаць супраць каго-н.’, славац. zúriť ’гневацца’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) параўноўвае бел. і чэш. лексемы, прапануе прасл. дыялектызм zuriti і піша пра генетычную сувязь з літ. žiaurùs ’люты, жорсткі’. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1303 і 514. Іначай Махэк₂ (719–720), які звязвае чэш. слова з польск. żurzyć ’гневацца’ (гл. журыцца); Копечны (440), тлумачыць zuřiti < zóriti да і.-е. *gʼher‑ ’моцна жадаць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабані́ць ’падаць (пра дождж)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. перм., вяц., каз. саба́нить ’моцна дзьмуць, як саплом, цягнуць, цячы, імкнуцца’. Рускае слова падаецца Далем у гняздзе саба́н ’плуг’ (гл. наступнае слова). Геаграфія слоў і націск указвае на невялікую магчымасць сувязі паміж імі. Калі рус. слова ўтворана ад сабан, бел. слова магло мець тую ж крыніцу, але, відаць, было запазычана ад татарскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусь Хутчэй за ўсё, да цабаніць ’падаць (пра дождж)’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

marrow

[ˈmæroʊ]

n.

1) шпік -у m., касьцяны́ мозг

2) to the marrow — да шпіку́ касьце́й (праме́рзнуць і пад.), да глыбіні́ душы́, ве́льмі мо́цна (крану́ць)

3) энэ́ргія f.; сі́ла f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

torment

1. [tɔrˈment]

v.t.

1) му́чыць

2) мо́цна непако́іць, назаля́ць, дакуча́ць

He torments everyone with silly questions — Ён назаля́е ко́жнаму дурны́мі пыта́ньнямі

2. [ˈtɔrmənt]

n.

1) му́ка f.

2) прычы́на згрызо́таў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Verlégenheit I f -, -en збянтэ́жанасць; ця́жкасць; ця́жкі стан;

j-n in ~ bríngen* [versétzen] (з)бянтэ́жыць, паста́віць у ця́жкае стано́вішча каго́-н.;

in árge [gróße] ~ kómmen* [geráten*] мо́цна збянтэ́жыцца; папа́сці ў ця́жкае стано́вішча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)