ксіло́за

(ад гр. ksylon = дрэва)

монацукрыд з групы пентозаў, які ўваходзіць у склад пекцінавых рэчываў (гл. пекціны), слізяў, геміцэлюлозаў, дрэўны цукар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дымарфа́нт

(ад гр. dimoiphos = які мае дзве формы)

дрэва сям. араліевых, пашыранае ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Азіі; дае каштоўную драўніну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндры́ты

(гр. dendrites = які адносіцца да дрэва)

1) незакончаныя ў развіцці крышталі дрэвападобнай формы;

2) чуллівыя, звычайна разгалінаваныя адросткі нервовай клеткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́стыкс

(лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца)

смала масцікавага дрэва, якое расце ў Міжземнамор’і; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў і ў медыцыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

айла́нт

(н.-лац. ailanthus, ад малайск. ajlant)

дрэва сям. сімарубавых, пашыранае пераважна ў Кітаі, Індыі, Аўстраліі, лісце якога скормліваюць гусеніцам шаўкапрада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паўло́ўнія

(н.-лац. paulownia)

лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае пераважна ва Усх. Азіі; у Еўропе вырошчваецца як дэкаратыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

самшы́т

(перс. šimšed)

вечназялёнае дрэва сям. самшытавых з цвёрдай драўнінай, пашыранае пераважна ў Паўд.-Усх. Азіі, Міжземнамор’і, прыатлантычнай Еўропе і Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрку́лія

(н.-лац. sterculia)

лістападнае дрэва сям. стэркуліевых з цэльным лісцем і дробнымі кветкамі, пашыранае ў субтропіках; дае валакно і камедзь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таксо́дый

(н.-лац. taxodium, ад гр. taksos = ціс + eidos = выгляд)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; балотны кіпарыс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флёрдара́нж

(фр. fleur d’oranger = апельсінавы колер)

белыя кветкі памяранцавага дрэва або штучныя кветкі такога ж выгляду, якімі прыбіраюць маладую да шлюбу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)