САЛАДКО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 5.10.1960, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1998). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1984), працуе ў ім (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі мясц. механізмаў рэгуляцыі сасудзістага тонусу, прафілактыцы стрэсарных змен нармальных і пашкоджаных сасудаў і сэрца.
Тв.:
К механизму влияния малых доз тиреоидных гормонов на стрессорные изменения тонуса сосудов крыс (разам з А.П.Бажко) // Физиол. журн. 1995. Т. 81, № 12;
К механизму стрессорного угнетения сократительной функции и реактивности гладкой мышцы аорты (з ім жа) // Там жа. 1996. Т. 82, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛДА́ТКІН Міхаіл Цімафеевіч (10.11.1919, в. Сасноўка Ульянаўскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел.вучоны ў галіне цеплазабеспячэння і вентыляцыі. Д-ртэхн.н., праф. (1973). Засл. будаўнік Беларусі (1980). Скончыў Горкаўскі інж.-буд. ін-т (1948). З 1953 у БПІ (з 1960 прарэктар, з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, па даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафіз. параметраў буд. матэрыялаў.
Тв.:
Разлік фільтрацыі паветра праз керамзітабетонныя матэрыялы (разам з В.Д.Акельевым) // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергет.навук. 1968. № 3;
Анализ существующих путей выбора режимов тепловой обработки бетонных изделий // Отопление, вентиляция и строительная теплофизика. 1973. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́НАВА Аліса Самуілаўна (н. 2.7.1940, Мінск),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1995). Скончыла БДУ (1967). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з кампанентамі навакольнага асяроддзя, метабалічных шляхах ператварэння мікраарганізмамі ксенабіётыкаў, выкарыстанні біятэхналогій для ачысткі навакольнага асяроддзя ад таксічных арган. рэчываў.
Тв.:
Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.);
Биотехнология охраны окружающей среды // Биотехнология — сельскому хозяйству. Мн., 1988;
Микробиологический метод очистки сточных вод от метанола и формальдегида (у сааўт.) // Изв. Бел. инженер. Академии. 1997. № 1 (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.8.1949, г. Гродна),
бел.вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). У 1979—93 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела, з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях сардэчна-сасудзістай хірургіі, ішэмічнай хваробы сэрца, хірург. лячэнні набытых заган сэрца, устаноўцы штучных кардыястымулятараў. З 1993 жыве за мяжой.
Тв.:
Заболевания артерий и вен конечностей (разам з І.М.Грышыным) // Справочник хирурга. Мн., 1980;
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Ч. 1—2. Мн., 1980—81 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЮ́ТА Мікалай Піліпавіч (н. 17.12.1929, с. Верхняя Хорціца Запарожскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1987). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1957). З 1969 у Бел. ун-це транспарту (у 1971—81 і 1988—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сетак і сістэм эл. сувязі, тэорыі эл. ланцугоў, многаканальнай сувязі і перадачы дыскрэтнай інфармацыі на чыгунцы.
Тв.:
Автоматизированные рабочие места дистанций сигнализации и связи. М., 1994 (разам з Б.А.Макрыдзенкам, А.М.Семянютам);
Перадача дискретной информации на железнодорожном транспорте. М., 1999 (разам з У.А.Кудрашовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКІН Аляксей Аляксандравіч (н. 23.9.1929, в. Крамянка Слаўгарадскага р-на, Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1954). З 1957 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (з 1977 рэктар, з 1985 дэкан, з 2000 заг. кафедры). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў адаптацыі арганізма да фіз. нагрузак і яго рэзервовых магчымасцей пад уздзеяннем спарт. дзейнасці.
Тв.:
Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта. Мн., 1992;
Механизмы моторной адаптации юношеского организма к скоростно-силовым упражнениям // Мир спорта. 2000. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Валерый Аляксеевіч (н. 20.4.1939, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971). Скончыў БПІ (1961). З 1963 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1979 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1991 у БПА. Навук. працы па тэорыі і практыцы апрацоўкі металаў рэзаннем, распрацоўцы тэхналогіі памерна-чыставой апрацоўкі дэталей машын і прылад. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение малоотходных, безотходных и ресурсосберегающих технологических процессов в металлообработке в промышленности Белоруссии. Мн., 1988 (разам з А.Р.Арловым);
Технологические возможности ротационного резания материалов. Мн., 1990 (разам з А.В.Совусем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ТКІН Юрый Дзмітрыевіч (14.5.1926, г. Каган Бухарскай вобл., Узбекістан — 29.10.1998),
бел.вучоны ў галіне лесаводства. Канд.с.-г.н. (1958), праф. (1982). Засл. лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1950). З 1957 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па пытаннях штучнага лесааднаўлення і павышэння прадукцыйнасці лясоў на аснове сучаснага лесазнаўства і лясной інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Плоды и семена лиственных древесных растений. Мн., 1967 (разам з М.Дз.Несцяровічам, Н.І.Чакалінскай);
Лесные культуры в фитоценотическом аспекте // Ботаника: (Исслед.). Мн., 1980. Вып. 22;
Лесные культуры. Мн., 1989 (разам з А.М.Праходскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТЭРМА́Н Лазар Якаўлевіч (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел.вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.