Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск.дыял.gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав.globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел.аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск.gląbać з балцкіх моў, параўн. літ.globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат.glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск.gląbać, так і ад літ.globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус.дыял.варонеж.жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр.дыял.жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск.życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж.žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж.žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш.дыял.žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац.žičiť ’тс’. Ст.-бел.жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус.зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
select
[səˈlekt]1.
v.t.
выбіра́ць
Select the book you want — Вы́беры сабе́ кні́гу, яку́ю хо́чаш
2.
adj.
1) адбо́рны, выда́тны
2) першара́дны, найле́пшы
3) вы́браны
a very select club — клюб для стро́га абра́ных
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
анахрані́зм, ‑у, м.
1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.
2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы.Навуменка.
[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тое, што і выпеставаць. Выпесціць дзіця. □ А ён жа гэтага Сітніка і вывучыў, і выпесціў.Дуброўскі.// Доглядам дасягнуць найлепшага выгляду. Выпесціць рукі.
2.перан. Вынасіць у сабе (думку, ідэю, пачуццё і пад.). Выпесціць мару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сабе іронію, выражае іронію. Іранічны позірк. Іранічная ўсмешка. Іранічны сэнс. □ Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса.Дуброўскі.Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.
2.(частазадмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. □ Так, шчасце мне, відаць, не задалося.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́ць1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў.«Беларусь».[Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і.Васілевіч.
запрацава́ць2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бутафо́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бутафорыі; нечым нагадвае бутафорыю. У пасажыра было нешта бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён меў на сабе канфедэратку, пашытую са звычайнай... цыраты, якой накрываюць сталы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм). Цікавы акунь тым, што ён — двухполы. Кожная рыбіна можа быць і самцом і самкай.«Маладосць».
2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы. Двухполыя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)