ДУ́ДАРАЎ (Аляксей Ануфрыевіч) (н. 6.6.1950, в. Кляны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік, драматург. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працаваў акцёрам, заг.літ. часткі Бел.рэсп. тэатра юнага гледача (1976—79). З 1991 гал. рэдактар час. «Мастацтва». Друкуецца з 1973. Выдаў зб. апавяданняў «Святая птушка» (1979, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982). Па сцэнарыях Д. пастаўлены кароткаметражныя і маст. фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і інш.). Аўтар п’ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П’есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984, Дзярж. прэмія СССР 1985) прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа. «Песня пра зубра» (1994) — сцэн. варыяцыя па матывах паэмы М.Гусоўскага. Гіст. асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя. Пераклаў на бел. мову хроніку У.Шэкспіра «Рычард III». З 1992 старшыня Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі.
Тв.:
Дыялог: П’есы. Мн., 1987.
Літ.:
Савік Л. Каб не астыла цяпло зямлі. Мн., 1984. С. 59—64;
Сямёнава А. Слова сапраўднага лад. Мн., 1986. С. 116—131;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жа́рыць1 ’смажыць’ (Нас., Сцяшк. МГ), ’моцна прыпякаць’ (ТСБМ). Рус.жа́рить ’смажыць’, ’моцна прыпякаць’, укр.жа́рити ’тс’, польск.żarzyć ’распальваць’, чэш.žářiti ’спальваць’, славац.žiarit ’выпраменьваць цяпло, святло; пячы (на агні)’, балг.жа̀ря, макед.жа́ри, серб.-харв.жа́рити ’грэць (аб сонцы)’, ’жаліць (пра крапіву)’, балг. рэдк. ’пячы (смажыць) на агні’, славен.žaríti ’распальваць’, ’выпраменьваць’, ’пячы на вуголлях’. Ст.-рус.жарити ’смажыць’ (XVII ст.). Ц.-слав.жарити ’frigere’ (Міклашыч, Lex. palaeosl.) энантыясемія?. Дзеяслоў утвораны ў прасл. з суфіксам *‑i‑ti на базе кораня *žar‑ (гл. жар).
Жа́рыць2 ’рабіць што-н. заўзята, з азартам’ (ТСБМ), ’моцна біць’ (Касп.), ’сцёбаць’, ’моцна ісці (пра дождж)’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.жа́рить ’рабіць што-н. заўзята’, укр.жа́рити ’тс’. Развіццё значэння жа́рыць1, верагодна, праз этап ’моцна прыпякаць’ шляхам абагульнення семы ’моцна’ з магчымай канкрэтызацыяй дзеяння ў гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што‑н., займацца чым‑н. Пра бацьку ў вёсцы казалі, што праз ляноту сваю ён жыў у недагледжанай хаце.М. Стральцоў.// Стан вяласці, санлівасці. Лёнька аж прыжмурыў вочы: прыемна грэла ў спіну, цяпло расходзілася па целе і на ўсяго яго стала нагортвацца такая млявасць і нейкая лянота, што хоць пальцам не варушы.Капыловіч.
2.узнач.вык., камузінф.Разм. Не хочацца, няма ахвоты. [Бондар:] — Ты далікатны! Так і выкіроўваеш, каб на баку паляжаць. Да таго ж лянота думаць...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца. Цяпло ішло ад грубкі. У ёй патрэсквалі дровы. Чырвоныя водбліскі мільгацелі на сцяне, на падлозе.Каршукоў.Вунь як быццам мільгацяць у гушчары агеньчыкі. Ці не ваўкі?Гамолка.
2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма. Свішча за сцяною вецер, бразгае на слупе бляшаны абажур, мільгацяць кадры старой кіналенты.Аляхновіч.Зноў дарога. Лугі.. і зялёныя пушчы, шырокія палі спелай збажыны мільгацяць за акном.Мыслівец.//перан. Хутка праносіцца ў памяці. Мільгацяць у галаве здагадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўднёвы1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў.Колас.Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены.Асіпенка.// Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер.// Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захадгл. захад.
Паўднёвы ўсходгл. усход.
паўднёвы2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам.Колас.Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неперабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які не вылучаецца пераборлівасцю, строгасцю ў выбары; які нічым не грэбуе. [Надзея:] — На яду .. [дзеці] непераборлівыя; будзе цяпло, а скарынка хлеба ды бульбіна заўсёды знойдуцца, — і вырастуць.Кірэйчык.Я .. [маці] мала дакучаў, быў непераборлівы на харч, мала плакаў і больш спаў.Астрэйка.// Непатрабавальны (аб раслінах, жывёлах). Ласі здольны жыць не толькі на поўначы, але і ў розных кліматычных умовах. На корм яны вельмі непераборлівыя.В. Вольскі.З усіх збожжавых культур авёс — самы непераборлівы, расце на тых палетках, дзе ніякія іншыя культуры не маглі даць нават сярэдняга ўраджаю.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці ўнутр чаго‑н. Неяк пасля абеду, калі Іван узяўся збіраць брудныя кацялкі і міскі, каб аднесці іх на кухню, ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат, і двое санітараў увалаклі насілкі з параненымі.Быкаў.
2. Украсці. Воўк авечку ўвалок. □ Пятрок ля варот цяпло ўвалок, сам не бяжыць, а стаячых не любіць.З нар.
•••
(Ледзь) ногі ўвалачы — пазбегнуць небяспекі, выратавацца. [Напалеон] думаў: — Як з гэтай краіны Я ногі свае ўвалаку?Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
transmit
[trænsˈmɪt]
v.t.
1) перадава́ць, перасыла́ць; перано́сіць
to transmit the money by special messenger — перасла́ць гро́шы праз спэцыя́льнага пасланца́
2) Phys.
а) право́дзіць (цяпло́)
б) перадава́ць (сі́лу, рух у мэхані́зьме)
в) прапуска́ць
Glass transmits light — Шкло прапуска́е сьвятло́
3) перадава́ць (праз ра́дыё, тэлеві́зію)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)