ПАЎЛАВЕ́Ц Марфа Васілеўна (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-р мед. н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1939). У 1948—88 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.

Тв.:

Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.

т. 12, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАНЗІЛІ́Т (ад лац. tonsilla міндалепадобная залоза) хранічны, хранічнае запаленне глотачных міндалін (пераважна паднябенных). Узбуджальнікі: гемалітычны стрэптакок групы А, стафілакокі, вірусы, грыбкі. Бывае Т. кампенсаваны (пачырваненне і рубцовыя змены міндалін, гнойныя пробкі, пачырваненне і патаўшчэнне краёў нёбных паднябенных дужак, павелічэнне і балючасць шыйных і падсківічных лімфавузлоў, боль, сухасць, непрыемны пах з рота і інш.) і дэкампенсаваны (частыя абвастрэнні, узнікненне каляміндалінных абсцэсаў, субфебрыльная т-ра цела і інш.). Прыводзіць да развіцця пашкоджанняў сэрца, рэўматызму, сепсісу. Лячэнне тэрапеўт., хірург. (танзілектамія).

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛІПО́ВІЧ Мікалай Яўстафавіч (н. 11.6.1928, в. Жмакіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Засл. ўрач Беларусі (1978). Д-р мед. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1952). З 1952 у Мінскім мед. ін-це (у 1987—95 заг. кафедры), адначасова ў 1955—59 дырэктар Мінскага мед. вучылішча №2. Асн. працы па клініцы і лячэнні траўмаў грудной клеткі, панкрэатыту. Распрацаваў метад хірург. лячэння дэструктыўных форм вострага панкрэатыту.

Тв.:

Острый панкреатит. Мн., 1981 (у сааўт.).

т. 16, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕСЯЛО́ЎСКІ Іван Сямёнавіч (2.9.1795, г. Магілёў — 16.4.1867),

вучоны-фізік. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (з 1803), скончыў Магілёўскую гімназію (1812), філас. (1816) і мед. (1823) ф-ты Маскоўскага ун-та. З 1825 ад’юнкт-праф. Маскоўскага аддзялення мед.-хірург. акадэміі, чытаў курс лекцый па фізіцы і матэматыцы. У 1833—38 ардынарны праф. фізікі акадэміі, з 1836 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па даследаванні электрычнасці, гал. чынам удакладненні прыроды т.зв. жыццёвай і атм. электрычнасці, правёў шэраг эксперыментаў па тоеснасці абодвух відаў электрычнасці.

В.​А.​Гапоненка.

т. 4, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНКІЛО́З (ад грэч. ankylos крывы, сагнуты),

поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць анкілозы касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне касцявой перамычкі за кошт акасцянення мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі). Пры касцявым і пазасустаўным анкілозе вобласць нерухомага сустава пры функцыян. нагрузцы (хадзе) бязбольная, пры фіброзным — узмоцненая нагрузка выклікае боль у суставе. Развіваецца ад раненняў, закрытых пераломаў касцей у суставе, ад запалення (туберкулёз, ганарэя і інш.), працяглай нерухомасці сустава. Лячэнне хірург. і фізіятэрапеўтычнае.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАТЭРАПІ́Я (ад бара... + тэрапія),

метад лячэння хворых штучна створаным павышаным або паніжаным ціскам паветра. Заснаваны на ўплыве змененага атм. ціску на функцыі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэм і газаабмену арганізма. Праводзіцца з дапамогай спец. апаратаў (мясцовая баратэрапія) або ў баракамерах і біятронах (агульная баратэрапія). Апошнія могуць дадаткова абсталёўвацца крыніцамі УФ-выпрамянення, рэгулятарамі т-ры, вільготнасці, колькасці аэраіонаў, кіслароду (для гіпербарычнай аксігенацыі). Мясцовую баратэрапію выкарыстоўваюць пры ангіяспазмах, аблітэральных эндартэрыітах, неўралгіях і інш., агульную — пры лячэнні бранхіяльнай астмы, пачатковых формаў гіпертаніі, кесоннай хваробы, ішэміі сэрца і інш., а таксама некаторых хірург. і родадапаможных аперацыях.

т. 2, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗЮКО́ВІЧ Пётр Маркавіч (н. 24.2.1924, в. Павязынь Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). З 1958 у НДІ туберкулёзу (з 1970 нам. дырэктара), з 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблеме хірург. лячэння туберкулёзу, неспецыфічных захворванняў лёгкіх. Распрацаваў шэраг аперацый на лёгкіх, плеўры і бронхах.

Тв.:

Применение механического шва при хирургическом лечении туберкулеза легких. Мн., 1964;

Хирургическое лечение больных распространенными формами туберкулеза легких. Мн., 1973.

т. 8, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́НІШ (Moniz) Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйр Эгаш

(de Abreu Freire Egas; 29.11.1874, г. Эштарэжа, Партугалія — 13.12.1955),

партугальскі неўрапатолаг і нейрахірург. Вучыўся ва ун-тах г. Каімбра (Партугалія) і г. Бардо (Францыя). З 1902 праф. ун-та г. Каімбра, у 1911—44 у Лісабонскім ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні метаду ангіяграфіі для дыягностыкі пухлін мозга. Выкарыстаў хірург. ўмяшанне для лячэння некат. псіхічных хвароб, распрацаваў методыку прэфрантальнай лейкатаміі (разрэз белага рэчыва пярэдняга мозга). Нобелеўская прэмія 1949 (разам з В.​Р.​Гесам).

А.​К.​Моніш.

т. 10, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУСТАВО́ЙЦЕНКА Уладлен Тарасавіч (н. 23.2.1932, с. Пясчана Рашацілаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і мед. рэнтгеналогіі. Д-р мед. н. (1988). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1979). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Ленінградзе (1956). З 1986 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1990 у Бел. НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі. Навук. працы па нейрахірургіі траўм ц. н. с., мед. рэнтгеналогіі, медыка-сац. экспертызе хірург. і артапедатраўматалагічных захворванняў, рэабілітацыі хворых.

Тв.:

Электрорентгенография в нейрохирургии: Клиникорентгенол. исслед. 2 изд. Мн., 1986;

Клиническая ликворология травмы спинного мозга. Мн., 1992.

т. 13, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗДО́ЛЬСКІ Павел Аляксандравіч (1815, Курская вобл., Расія —5.3.1881),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Праф. (1860). Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1841). З 1841 настаўнік Горы-Горацкай земляробчай школы, у 1848—64 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры), адначасова ў 1853—64 заг. вет. клінікі (першая на Беларусі) і ў 1849—64 коннага завода пры гэтым ін-це. Апісаў больш за 40 хвароб с.-г. жывёл. Пасля паўстання 1863—64 звольнены з ін-та.

Тв.:

Очерк истории ветеринарной медицины // Зап. Горыгорецкого земледельческого ин-та. 1854. Кн. 3.

т. 13, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)