адзін з буйнейшых сярэдневяковых манастыроў Грузіі (за 11 км ад г. Кутаісі); помнік груз. архітэктуры. Засн. ў пач. 12 ст. царом Давідам Будаўніком. У 2-й пал. 16 ст. — 1814 — месцазнаходжанне каталікоса-патрыярха. Буйны цэнтр асветы, філас. думкі і маст. культуры Грузіі сярэдневякоўя; у 12 ст. тут створана Гелацкая акадэмія. Арх. комплекс Гелацкага манастыра ўключае крыжова-купальныя гал.храм (1106—-25) і царкву св. Георгія, 2-павярховую царкву св. Мікалая, 3-ярусную званіцу (усе 13 ст.) і будынкі акадэміі (12 ст., усх. порцік 14 ст.). Захаваліся часткі паўд. ўвахода, створанага над магілай Давіда Будаўніка (12 ст.), і мураванай агароджы. Мазаіка гал. храма з выявамі Божай маці з дзіцем і архангелаў (1125—30) — выдатны помнік мастацтва сярэдневякоўя. У храмах манастыра захаваліся размалёўкі 12—18 ст., у т. л. партрэты гіст. асоб.
Літ.:
Меписашвили Р. Архитектурный ансамбль Гелати. Тбилиси, 1966.
Гелацкі манастыр. Агульны выгляд. У цэнтры — галоўны храм (1106—25).Да арт.Гелацкі манастыр. Галава архангела Гаўрыіла. Фрагмент мазаікі. 1120-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЛЬСКІ МАНАСТЫ́Р,
гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Засн. ў 927—941 манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім. У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены арх. комплекс (пл. 8,8 тыс.м²), які стаў вял. дасягненнем манум. архітэктуры эпохі т.зв. балг. Адраджэння. У сярэднія вякі манастыр — цэнтр балг. адукацыі і культуры. У часы тур. нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833, адноўлены ў 1934—60. Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы ўтвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы унутр. двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод арх. помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі стараж. размалёвак), царква св. Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—60, майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай зах. галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр’еры захаваліся размалёўкі, разны дэкор; іканастас, 1839—44). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкар.-прыкладнога мастацтва. Р.м. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Рыльскі манастыр. Саборны храм Раства Маці Божай. 1834—60.Рыльскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пы́шнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць пышнага (у 1 знач.). Альбіна заспяшалася апранацца і ўжо на беразе вельмі ж пільна глядзела на Галю. І, мабыць, зайздросціла пругкасці яе маладога цела, прыгажосці яе твару, пышнасці яе светлых валасоў.Сабаленка.
2. Раскоша. Пан Вашамірскі рыхтаваўся да Новага года і з усёй пышнасцю ўпрыгожваў палац, застолле.Кучар.У крэпасці быў прасторны мураваны храм, пабудаваны «з вялікай пышнасцю».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРША́НСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1880 у Оршы на месцы царквы 1460 на левым беразе Дняпра.
Храм крыжова-купальнай кампазіцыі з 5-граннай апсідай і шатровай званіцай. Фасады дэкарыраваны філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, какошнікамі. Цэнтр. частка асн. аб’ёму завершана купалам. Тэр. царквы абнесена каменнай агароджай з брамай, вуглавымі вежамі і контрфорсамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯЧЭ́ННЕ,
рытуальнае дзеянне служыцеляў культу над рознымі прадметамі для надання ім містычных уласцівасцяў, пасля чаго становіцца магчымым выкарыстанне іх у рэліг. мэтах духавенствам і недухоўнымі асобамі.
Асвячэнню падлягае кожны новы ці адрамантаваны храм, царк. адзенне, культавыя рэчы, што выкарыстоўваюцца пры богаслужэнні; асвячаюцца «святыя дары» (для прычашчэння), вада. Могуць асвячацца таксама новапабудаванае жыллё, грамадскія будынкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРТНО́Ц,
помнік раннесярэдневяковай арм. архітэктуры. Храм пабудаваны ў 641—661 каля г. Эчміядзіна. Руіны З. выяўлены раскопкамі ў 1901—07. Захаваліся камяні падмурка, арх. абломы, калоны. Уяўляў сабой круглае 3-яруснае купальнае збудаванне, унутры — тэтраконх з абходнай галерэяй. Фасады былі аздоблены аркатурай, разьбой, рэльефамі, інтэр’ер — мазаікай і размалёўкай. Стаў прататыпам шэрагу наступных арх. пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІКРА́Т (Kallikratēs),
старажытнагрэчаскі архітэктар сярэдзіны 5 ст. да н.э.; прадстаўнік перыяду класікі. Пабудаваў на Афінскім акропалі невял. іанічны храм Ніке Аптэрас (Бяскрылай Перамогі; праект 449 да н.э., скончаны каля 420 да н.э.), Парфенон (447—438 да н.э., з Іктынам). Удзельнічаў у буд-ве так званых доўгіх сцен (каля 457—445 да н.э.) паміж Афінамі і Пірэем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБІТЫ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня пахавання. У яе храме, які знаходзіўся ў прысвечаным ёй гаі, захоўваліся пахавальныя прыналежнасці. За кожнае пахаванне ў храм Л. плацілі манету і такім чынам вёўся ўлік памерлых. Пазней Л. атаясамлівалі таксама з Венерай і багіняй падземнага царства Празерпінай. Л. былі прысвечаны сады і вінаграднікі. У стараж.-рым. паэтаў Л. — сінонім смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пантэо́н
(лац. Pantheon, ад гр. pantheion)
1) храм, прысвечаны ўсім багам, у старажытных грэкаў і рымлян;
2) манументальны будынак, прызначаны для пахавання выдатных дзеячаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІКТО́РЫЯ,
у старажытна-рым. міфалогіі багіня перамогі. Асн. яе сімвалы — пераможны вянок і крылы. У Рыме Вікторыі былі прысвечаны храм на ўзгорку Палацін і алтар у курыі сената, узведзеныя ў часы праўлення Аўгуста. У надпісах і на манетах эпохі імперыі Вікторыя — увасабленне перамогі імператара ў вайне. У стараж.-грэч. міфалогіі ёй адпавядае Ніка.
Вікторыя. Рэльеф аркі імператара Дыяклетыяна. Канец 3 ст.