Гайно́ ’бярлога, логава’ (БРС, Шат., Бяльк., Мат. Гом., 3, Шатал.); ’бярлог’ (Яшк., Касп., Грыг., Мядзв.), таксама ’гняздо’ (Мат. Гом., 3), га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Укр.гайно́ ’гной, кал; падсцілка з саломы для жывёлы; бярлога; беспарадак’, рус.га́йно́ ’гняздо, логава звера; гняздо птушкі; сабачая будка, палатка; хлеў; падсцілка для свіней і да т. п’. Няма ў слоўніках Слаўскага і Фасмера. Рудніцкі (531) хоча бачыць тут эўфемізм для зыходнага слова *govьno. Няпэўна. Невядома, ці ёсць нейкая сувязь з чэш.hejno, славац.hajno, польск.дыял.gajno ’стада авечак, сагнаных разам’ (аб гэтых словах гл. Махэк₂, 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўло́мак ’здаровы чалавек, здаравяк’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл., Юрч. НВС), ’здаровы чалавек, які прыкідваецца слабым’ (Сцяшк.), ’чалавек, які можа што-небудзь зрабіць, але не хоча’ (Нар. сл.), польск.nieułomek ’чалавек без фізічных недахопаў, моцны, вялікі, вялізны’. Магчыма, ад прыметніка няўломкій ’няздольны прывучыцца да працы’, што ў сваю чаргу ад улама́ць ’прывучаць’, параўн.: Скоціна неуломкая, ни якъ уломаць не можно въ сосе (Нас.); другасна збліжаная да уло́мак (уломокъ) ’абломак’ (Нас.), што звязана з уло́маный ’зламаны’, уло́мный ’здольны прывучыцца да працы; які мае фізічны недахоп’; параўн. укр.уломок ’абломак, кавалак; слабы, хваравіты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́скачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; м. і ж.
Разм.
1. Чалавек, які ўмешваецца ў любую справу з мэтай выслужыцца, звярнуць на сябе ўвагу. Аднак жа і пасля сходу парадкі не вельмі змяніліся, а яе пачалі зваць выскачкай, якая хоча кінуцца ў вочы выкладчыкам і заваяваць іх прыхільнасць.Сабаленка.
2. Той, хто не па заслугах, выпадкова заняў якую‑н. пасаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Замінка, затрымка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты І адграбае снег заўзята. У гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́хвасцень, ‑сня, м.
Разм.пагард. Той, хто ліслівасцю, услужлівасцю хоча заваяваць чыю‑н. прыхільнасць; падхалім, угоднік. Фашысцкія прыхвасні. □ — Вы, таварышы, едзеце на хлебанарыхтоўкі. Гэта ўсё роўна, што вы едзеце на фронт. Дык будзьце ж там пільнымі, змабілізаванымі, каб кулакі і іх прыхвасні не ашукалі вас.Сабаленка.Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай,.. — таксама склікалі людзей на сход.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
справакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
1. Наўмысна выклікаць, падбухторыць каго‑н. на якія‑н. дзеянні, учынкі. Следчы хоча справакаваць «мяцежніка» на здраду.У. Калеснік.// Правакацыйнымі дзеяннямі выклікаць якое‑н. здарэнне. Справакаваць напад. □ Так, цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што Злучаныя Штаты самі справакавалі вайну ў Індакітаі.Бажко.
2.Спец. Зрабіць правакацыю (у 3, 4 знач.). Справакаваць прыступ малярыі. Справакаваць усюды насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філе́1, нескл., н.
1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць.Кірэенка.
[Фр. filet.]
філе́2, нескл., н.
Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
[Фр. filé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam
Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы.
Кот любит рыбу, но не хочет мочить лапы.
бел.Хоча выдраць з вулля мёду і каб не ўкусіла ніводная пчала. Хоча і ў пост аскароміцца, і ў святыя трапіць. Калі рыбу есці ‒ трэба ў ваду лезці. Не замуціш вады ‒ не паймаеш рыбы. Хочацца смачнага есці, а зарабіць не хочацца. Яму каб мёд, а яшчэ каб і лыжка.
рус. Лакома кошка до рыбки, да в воду лезть не хочет. Ног не мочить, так и рыбок не ловить. Хочется есть, да не хочется лезть. Есть молоко, да доставать далеко. Чтобы рыбку съесть, надо в воду лезть.
фр. Chat aime poisson mais n’aime pas a se mouiller les pattes (Кот любит рыбу есть, но не любит лапы мочить).
англ. The cat would eat fish and wouldn’t wet her paws (Хочет кот рыбки съесть, да не хочет лапы мочить).
нем. Wer mit will essen, soll mit uns dreschen (Кто вместе хочет есть, тот должен с нами молотить). Wer Fische fangen will, muß vorher die Netze flicken (Кто хочет ловить рыбу, должен предварительно заштопать сети).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
verändern
1.vt мяня́ць
2.~, sich
1) мяня́цца;
sich zu séinen Gúnsten ~ мяня́цца да ле́пшага
2) мяня́ць, перамяні́ць ме́сца рабо́ты [пра́цы];
er möchte sich ~ ён хо́ча памяня́ць ме́сца рабо́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Га́ніць ’ганіць, ганьбаваць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк.). Укр.га́нити, рус.га́нить ’тс’ (толькі ў зах. і паўд. гаворках, гл. СРНГ, 6, 134–135), польск.ganić, чэш.haněti, haniti. Гэта слова сустракаецца толькі ў зах.- і ўсх.-слав. мовах (у паўднёвых славян няма). Паходжанне яго спрэчнае. Лічыцца роднасным са слав. дзеясловам *ganjati: *goniti: *gъnati ’гнаць, ганяць’. З іншага боку некаторыя этымолагі думаюць пра запазычанне з ням. (с.-в.-ням.) hōna або роднаснасць з *gadъ, *gaditi. Агляд версій гл. у Слаўскага, 1, 254–255. Шатэрнік (гл. заўвагу ў яго слоўніку), здаецца, хоча лічыць бел. слова запазычаннем з польск.ganić. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 392.