Абаро́г, абараг ’чатырохсхільная стрэшка для сена’ (Клім.), ст.-бел. оборогъ ’стог, сцірта’ (Гарб.), оборогъ ’сцірта’ (Нас. гіст.), обарогъ, оброгъ з 1557 (Булыка Запазыч.); укр. оборіг ’тс’, польск. bróg стрэшка на чатырох жэрдках для захоўвання сена, збожжа’, ст.-чэш. brah ’тс’. Згодна з найбольш пашыранай версіяй да берагчы (гл.). Параўн. Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 44; Фасмер, 3, 106. Аднак лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй аб запазычанні з германскай (с.-н.-ням. bargхлеў на слупах’). Гл. Буга, 3, 758. Менш верагодна генетычная агульнасць з германскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кату́х, ‑а, м.

1. Маленькі хлеў або адгароджанае месца ў хляве. Мінуць стаў у свінарніку над балясамі, якімі быў абгароджан катух, успёрся на іх і доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны.

2. Пра цёмны, малы пакой або хату. Вярнуўшыся дамоў. Васіль знайшоў на стале пісьмо. На канверце — знаёмы почырк. Жонка. Што яна піша? .. Усё тое ж: бяры да сябе.. «Бяры! — паморшчыўся. — А куды? Вось у гэты катух? Ды ты сама ўцячэш адсюль». Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ablue, pecte canem, canis est et permanet idem

Памый, прычашы сабаку, усё ж сабака ёсць і сабакам застанецца.

Умой, причеши пса, всё же пёс есть и псом останется.

бел. Прыбяры свінню хоць у золата, яна ўсё адно ў хлеў пойдзе. Жаба і з залатога трона ў балота скача.

рус. Кляча и в золотой узде не конь. Свинья и в золотом ошейнике свинья. Осёл останется ослом, хоть ты осыпь его звездами.

фр. Un mors doré ne rend pas un cheval meilleur (Золотые удила не делают лошадь лучше).

англ. You cannot make a silk purse out of a sow’s ear (Из свиного уха нельзя сделать шёлковый кошелёк).

нем. Goldener Zaum macht das Pferd nicht besser (Золотая уздечка не делает коня лучше).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

заку́так

1. Аддаленае ад галоўнай вуліцы месца; глуш (БРС). Тое ж заку́цце (Віц. Касп.).

2. Закавулак; агароджа для жывёлы; хлеў (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж за́куць (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Гайно́ ’бярлога, логава’ (БРС, Шат., Бяльк., Мат. Гом., 3, Шатал.); ’бярлог’ (Яшк., Касп., Грыг., Мядзв.), таксама ’гняздо’ (Мат. Гом., 3), га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Укр. гайно́ ’гной, кал; падсцілка з саломы для жывёлы; бярлога; беспарадак’, рус. га́йно́ ’гняздо, логава звера; гняздо птушкі; сабачая будка, палатка; хлеў; падсцілка для свіней і да т. п’. Няма ў слоўніках Слаўскага і Фасмера. Рудніцкі (531) хоча бачыць тут эўфемізм для зыходнага слова *govьno. Няпэўна. Невядома, ці ёсць нейкая сувязь з чэш. hejno, славац. hajno, польск. дыял. gajno ’стада авечак, сагнаных разам’ (аб гэтых словах гл. Махэк₂, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбуры́ць I сов.

1. разру́шить, развали́ть; разори́ть;

р. хлеў — разру́шить (развали́ть) сара́й;

р. птушы́нае гняздо́ — разори́ть пти́чье гнездо́;

2. перен. разру́шить, развали́ть;

р. гаспада́рку — разру́шить (развали́ть) хозя́йство;

3. перен. разру́шить;

р. пла́ны (надзе́і) — разру́шить пла́ны (наде́жды)

разбуры́ць II сов., тех. разбури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́на, ‑а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена. Скрыган. [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ. // Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах. Брыль.

•••

Колам і сена травіць гл. травіць.

Сабакам сена косіць гл. касіць ​1.

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

(Як) сабака на сене гл. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́гліца

1. Участак высокага поля круглай формы (Ст.-дар.).

2. Хлеў для авечак (Віл.).

ур. Кругліца (поле) каля в. Пасека Ст.-дар., Кругліца (узгорак) на Дзвіншчьнне (Шахм. 21).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Fortuna usu dat multa, mancipio nihil

Лёс шмат што дае ў карыстанне, нічога ва ўласнасць.

Судьба многое даёт в пользование, ничего в собственность.

бел. Шчасце не салавей: у кішэнь не пасадзіш. Шчасце не цукерка: у рукі не возьмеш. Шчасце не конь: у аглоблі не ўпражэш і не паедзеш. Бог дасць, але ў хлеў не загоніць.

рус. Счастье не палка; в руки не возьмёшь. Счастье в руки не поймаешь. Счастье ‒ не рыбка: удочкой не поймаешь. Счастье не лошадь: не везёт по прямой дороге. Счастье не батрак: за вихор не притянешь. Счастье не конь: не взнуздаешь.

фр.

англ. Fortune is easily found but hard to be kept (Счастье легко найти, да трудно сохранить).

нем. Glück ist leichter gefunden als erhalten (Счастье легче найти, чем получить).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)