Тое, што і плёскат. У гэты момант пачуўся плёск, нібы хто кінуў У раку камень.Ваданосаў.Але тут нечакана пачуўся плёск вёслаў, і да рыбаловаў пад’ехаў човен.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЮ́ТНЫЯ АПЕРА́ЦЫІ,
від банкаўскай дзейнасці па куплі-продажу замежнай валюты і каштоўных папер, выражаных у замежнай валюце, а таксама па ажыццяўленні інш. здзелак з валютнымі каштоўнасцямі. Уключае аперацыі, звязаныя з пераходам права ўласнасці на валютныя каштоўнасці (замежную валюту, каштоўныя паперы ў замежнай валюце, каштоўныя металы, прыродныя камяні і інш.), выкарыстаннем у якасці сродку плацяжу замежнай валюты ў знешнеэканам. дзейнасці, увозам і перасылкай валютных каштоўнасцей, ажыццяўленнем міжнар. грашовых пераводаў. Валютныя аперацыі бываюць бягучыя і звязаныя з рухам капіталу. Да бягучых адносяцца: аперацыі па куплі-продажу валютных каштоўнасцей, тавараў і паслуг, рэалізацыі права на інтэлектуальную ўласнасць, разлікі за якія ажыццяўляюцца без адтэрміноўкі плацяжу і не маюць на мэце давання і залучэння пазыковых сродкаў; пераводы сродкаў за мяжу і з-за мяжы, працэнтаў, дывідэндаў і інш. даходаў ад банкаўскіх фін. аперацый; пераводы сродкаў негандл. характару. Валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, уключаюць: інвестыцыі, у т. л. набыццё і продаж каштоўных папер; даванне і атрыманне крэдытаў, залучэнне сродкаў і размяшчэнне іх на рахунках і ўкладах; рух капіталу ў таварнай форме па экспартна-імпартных аперацыях; фін. аперацыі, выкананне якіх праз пэўны тэрмін прадугледжвае плацяжы ці пераход права ўласнасці на валютныя каштоўнасці. Адрозніваюць валютныя аперацыі наяўныя («своп»: разлік ажыццяўляецца ў момант заключэння здзелкі ці праз мінімальна кароткі тэрмін па курсе, зафіксаваным на момант здзелкі) і тэрміновыя («форвард»: маюць на мэце плацяжы ў тэрмін і па курсе, зафіксаваным на момант здзелкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарлапа́н, ‑а, м.
Разм. Той, хто гарлапаніць; крыкун, гарлан. Гарлапан Якуб, які мог крычаць.. дзве гадзіны запар, умомант сцішваўся, вытарашчваў чорныя вочкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unguarded[ʌnˈgɑ:dɪd]adj.
1. недагле́джаны;
Don’t leave your luggage unguarded. Не пакідай багаж без нагляду.
2. неасцяро́жны;
catch smb. in an unguarded moment злаві́ць каго́-н.у нечака́ны мо́мант
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУЛЬМІНА́ЦЫЯ (ад лац. culmen вяршыня),
1) у літаратурным творы — найбольш напружаны моманту развіцці дзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сутыкненнях герояў або паміж героем і абставінамі. У К. раскрываецца вастрыня канфлікту, што рэалізуецца ў сюжэце твора. К. найлепш выяўляецца ў творах эпічных і драм. жанраў. Напр., у апавяданні Я.Коласа «Малады дубок» К. — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскім лесе. У навеле К. звычайна перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой кантрастную сітуацыю ў адносінах да нечаканай развязкі; у рамане ці драме развязка пасля К. адбываецца паступова. У творах вял. формы кожная сюжэтная лінія мае сваю К.
2) У музыцы — момант найвышэйшага напружання ў муз. творы ці якой-н. адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях формы музычнай (свае К. ўзнікаюць уфразе, сказе, перыядзе і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. К. мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння (напр., гук ці група гукаў, якія ўтвараюць рэгістравую вяршыню ў 2-й пал. меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме на мяжы распрацоўкі і рэпрызы). Гал. (генеральная) К. ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. У арганізацыі К. могуць удзельнічаць усе муз.-выразныя сродкі: гукавышыннасць. гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, фактура, аркестроўка і інш. К. музычна-сцэн. твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы (гл.Драматургія музычная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус.перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рама́тусны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Рэўматычны. Рады на момант заварушыліся: хто натужна стараўся выпрастаць горб, хто ўцягваў у сябе адвіслы жывот, хто распраўляў раматусную спіну.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здранцве́ласць, ‑і, ж.
Стан здранцвелага. [Эльза] абаперлася аб стол у здранцвеласці і ўтрапенні.Краўчанка.У першы момант пры трапяткім бляску агню і Даніна апанавала нейкая здранцвеласць перад гэтай нерухомай фігурай.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКО́РАСЦЬу механіцы,
вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе быстрыню перамяшчэння матэрыяльнага пункта (часціцы) уздоўж траекторыі; адна з асн. кінематычных велічынь. Пры раўнамерным руху модуль С. роўны адносінам пройдзенага шляху Δs да прамежку часу Δt: v = Δs/Δt.
Пры нераўнамерным руху С. часціцы ў дадзены момант часу t вызначаецца формулай
, дзе — перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу Δt,
— радыус-вектар і x(t), y(t), z(t) — каардынаты часціцы ў момант часу t. Вектар накіраваны па датычнай уздоўж траекторыі руху часціцы, а яго модуль
, дзе
,
,
— праекцыі на адпаведныя восі каардынат. За канечны прамежак часу Δt адрозніваюць сярэднюю С. перамяшчэння
і сярэднюю С. праходжання шляху
, дзе — вектар перамяшчэння і Δs — шлях, пройдзены ўздоўж траекторыі за Δt. Адзінка С. ў СІ — метр за секунду.
А.І.Болсун.
Графічнае вызначэнне скорасці ў механіцы: ab — траекторыя руху часціцы; — радыус-вектар пачатковага становішча (1) часціцы ў момант часу t, — перамяшчэнне часціцы за прамежак часу Δt, ΔS — шлях часціцы на адрэзку траекторыі 1—2.