АНТАНІЁНІ (Antonioni) Мікеланджэла (н. 29.9.1912, г. Ферара, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў Балонні. Асн. тэма творчасці — даследаванне ўнутр. свету чалавека, які адчувае сваю ізаляванасць, пакінутасць, адзіноту і боязь жыцця. У пасляваен. эпоху паказаў раз’яднанасць людзей, іх трагічную «некамунікабельнасць». Героі яго стужак пакутліва перажываюць сваю ўнутраную самоту: «Хроніка аднаго кахання» (1950), «Пераможаныя» (1952), «Дама без камелій» (1953), «Сяброўкі» (1955). Своеасаблівы цыкл складаюць фільмы 1960-х г., у якіх паказаны разрыў кантакту герояў з рэальнасцю, унутраны крызіс: «Крык» (у сав. пракаце «Адчай»), «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня». Майстэрскае выкарыстанне натуральных шумаў, паўз, сімвалічных дэталяў робіць фільмы Антаніёні гукапластычным відовішчам. У інш. краінах зняў фільмы: «Фотапавелічэнне» (Англія, 1967), «Забрыскі Пойнт» (ЗША, 1970), «Прафесія: рэпарцёр» (Алжыр, 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯСТА́Т (ад крыя... + грэч. statos стаячы, нерухомы),
тэрмастат, у якім падтрымліваецца крыягенная (ніжэй за 120 К) т-ра ад вонкавай крыніцы холаду. Звычайна холадагент — звадкаваныя або ацвярдзелыя газы з нізкімі т-рамі кандэнсацыі. Бываюць геліевага, вадароднага і азотнага ахаладжэння.
Найб. просты лабараторны шкляны К. складаецца з дзвюх Дзьюара пасудзін, з якіх унутраны запоўнены вадкім геліем, вонкавы — вадкім азотам. Найб. надзейныя метал. К., з іх самыя універсальныя — К. з вадкім геліем. У іх рабочы аб’ём абкружаны медным экранам, які мае т-ру вадкага азоту. Паміж геліевым аб’ёмам і кожухам створаны вакуум, які падтрымліваецца адсарбентамі. Пашыраны таксама тэрмарэгулюемыя геліевыя К. Выкарыстоўваюцца для даследавання фіз. уласцівасцей рэчыва, вывучэння звышправоднасці, для ахаладжэння электронных прылад, інш. сродкаў крыягеннай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАН Аляксандр Маркавіч (н. 18.10.1963, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1981). З 1981 саліст Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Творчасці Ф. ўласцівы тонкі артыстызм, унутраны тэмперамент, глыбокае пранікненне ў характар персанажа, шчырасць, пачуццё гумару, тэхнічнасць. Сярод партый: Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), сыны («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Шынкар («Кругаверць» А.Залётнева), Макбет («Макбет» В.Кузняцова), Эспада і Гамаш («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Абат («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Драсельмеер, Дэзірэ, Ротбарт, Юнак («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Серэнада» на муз. Чайкоўскага), Бог і Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Меркуцыо, Парыс («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Тарэадор («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш.
Літ.:
Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 90—92.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
podszept, ~u
м.
1. нашэптванне; нагаворванне;
2.перан.унутраны голас;
podszept serca — голас сэрца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
га́ндаль, -длю м. торго́вля ж.;
ро́знічны г. — ро́зничная торго́вля;
апто́вы г. — опто́вая торго́вля;
уну́траны г. — вну́тренняя торго́вля;
дзяржа́ўны г. — госуда́рственная торго́вля;
прыва́тны г. — ча́стная торго́вля;
○ до́бры г.! — хоро́шенькое де́ло!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эзатэры́чны
(гр. esoterikos = унутраны)
тайны, прызначаны толькі для азнаёмленых з містычным, рэлігійным вучэннем (проціл.экзатэрычны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
распалаві́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Распасціся на дзве прыблізна роўныя часткі. З гаспадаровых рук узяў сякеру адзін з тых, што прывалакліся з Гансам, і на ўвесь мах гэтак секануў, што бюст [фюрэра] распалавініўся.Сабаленка.//перан. Адчуць унутраны разлад; раздваіцца. Гэтая справа [служба ў Хурса] паклала канец гарманічнасці Сёмкі Фартушніка. Ён тут распалавініўся надвае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрарэцэ́пцыя
(ад лац. interior = унутраны + рэцэпцыя)
успрыняцце цэнтральнай нервовай сістэмай імпульсаў, якія перадаюцца ад унутраных органаў інтэрарэцэптарамі (параўн.экстэрарэцэпцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ЦКІ Фадзей Антонавіч (5.5.1825, в. Дусяняты Віленскага пав., Літва — 31.1.1868),
жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў В.Ваньковіча, у Пецярбургскай АМ (1841—50) у К.Брулова. У 1843—47 дапамагаў Брулову ў выкананні размалёвак Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу (альфрэска). У 1848—49 і 1855 жыў на Віцебшчыне. У 1850—54 пенсіянер АМ за мяжой (Італія, Іспанія, Галандыя), выконваў копіі класічных карцін. Пасля 1856 жыў пераважна ў Парыжы, у 1867 прыязджаў у Вільню і Пецярбург. Аўтар карцін: «Унутраны перспектыўны від Лютэранскай царквы св. Пятра» (1842), «Сляпы жабрак з павадыром» (1843), «Споведзь маладой дзяўчыны ў ксяндза» (1845), «Хрыстос благаслаўляе дзяцей» (1848), «Перспектыўны від Альгамбры», «Пілігрымы», «Апошняе прычашчэнне» (усе 1850-я г.; за апошнія тры ў 1854 атрымаў званне акадэміка), партрэтаў Л.Гарэцкага (1843), А.Міцкевіча (1847), адваката Палаўскага (1848), архіепіскапа Дмахоўскага (канец 1840-х г.), П.Клота (1850), аўтапартрэта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭ́РЫІ (грэч. artēria),
крывяносныя сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца ва ўсе органы і часткі цела. Да артэрый належыць аорта і ўсе яе разгалінаванні, у т. л. самыя дробныя — артэрыёлы. Артэрыі нясуць кроў, багатую кіслародам (толькі лёгачныя накіроўваюць вянозную кроў ад сэрца ў лёгкія).
Сценкі артэрый маюць 3 абалонкі. Вонкавая злучальнатканкавая абалонка надае артэрыям трываласць і эластычнасць, што дае магчымасць ім вытрымліваць унутраны ціск, расшырацца і звужацца; багатая сасудамі і нервамі. Сярэдняя абалонка складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных клетак, скарачэнне або расслабленне якіх рэгулюе дыяметр прасвету артэрый і, адпаведна, колькасць крыві, што падаецца да органа. Унутраная абалонка ўтворана эндатэліем і злучальнай тканкай, мае ўнутраную эластычную мембрану, што робіць сценкі больш трывалымі. Асобныя ствалы адной або некалькіх суседніх артэрый часта злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць анастамозы (больш дробныя артэрыі). Артэрыі, што не маюць анастамозаў, наз. канцавымі.