Ляскотка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук, бразготка’ (ТСБМ). Да леската́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацата́ ’моц’, ’сіла ўздзеяння лекавай расліны’ (Сцяшк.; Яруш., шчуч., Сл. ПЗБ). Да моц (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кізу́нкі — у выразе кізункі выпусціць ’выпусціць кішкі’ (Нік. Поел.). Да рус. киза ’жывот’. Суфіксацыя на ‑ункі (Сцяцко, Афікс. наз., 69). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пань, лапень (гродз., ДАБМ, к. 324) — дыялектны сінонім да лапік (гл.). Аб суф. ‑ень (‑ань) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубня ’сасуд з лубу і мера для мёду’ (Гарб.), Да луб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугоўка ’луг для адбельвання бялізны’ (добр., карм., Мат. Гом.). Да луг3 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 169–170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квасёлка ’прасяны крупнік з квасам’ (ТС). Суфіксацыя на -ёлка аддзеяслоўнага паходжання. Параўн. мянцёлка ’мянташка’, свісцёлка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́шчынка ’невялікая бочка для засолу агуркоў’ (З нар. сл.). Словаўтварэнне на ‑чына, ‑шчына з памяншальным фармантам ‑ка (Сцяцко, Афікс. наз., 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісу́н ’пісака’ (Бяльк.). Да пісаць (гл.). Аб суф. ‑ун са значэннем асоб паводле ўласцівага ім дзеяння гл., Сцяцко (Афікс. наз., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)