Існавала ў 1876—1921 у мяст. Свіслач Гродзенскай губ. як агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова з пед. ухілам. Засн. 21.9.1876 на месцы 4-класнай прагімназіі. Рыхтавала настаўнікаў для пач.нар. вучылішчаў пераважна для Віленскай навуч. акругі, у склад якой уваходзіла. Утрымлівалася за кошт казны і збораў за навучанне. З губернскага фонду на спец. земскія стыпендыі штогод выдзялялася 2 тыс.руб. Напачатку мела 3 класы. У 1907 рэарганізавана — асн. курс падзелены на 4 класы, адкрыты падрыхтоўчы клас і ўзорнае пач. вучылішча, у якім семінарысты праходзілі практыку. Прымаліся асобы з усіх саслоўяў, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту і мелі дыплом пра заканчэнне нар.пач. вучылішча. Паступаць у ВНУРас. імперыі выпускнікі не мелі права. У 1911 у семінарыі навучалася 204, у 1915—207 выхаванцаў. Яе ўзначальваў дырэктар, працавалі законанастаўнік, 6 выкладчыкаў, урач і фельчар. Заняткі вялі выпускнікі рас. ун-таў, духоўных акадэмій, Бельскай настаўніцкай семінарыі, Віленскага настаўніцкага ін-та, уласныя выхаванцы. Выкладаліся: Закон Божы, асновы педагогікі, рус. і царк.-слав. мовы, матэматыка, фізіка, каморніцтва, геаметрыя, гісторыя, геаграфія, чарчэнне, прыродазнаўства, чыстапісанне, спевы, гімнастыка, рамёствы, маляванне, агародніцтва і садоўніцтва. Летам 1915 семінарыя эвакуіравана ў г. Мядынь Калужскай губ. (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
му́зыка
[польск. muzyka < лац. musica, ад гр. musike (techne) = музычнае мастацтва]
1) мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах, а таксама творы гэтага мастацтва;
2) выкананне твораў гэтага мастацтва (напр. м. і спевы);
3) перан. прыемнае для слыху гучанне чаго-н. (напр. м. размовы, м. ручая).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
замо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замоўк, ‑ла; зак.
1. Спыніць гаворку, спевы, крык і пад.; змоўкнуць, замаўчаць. Лабановіч замоўк і задумаўся.Колас.— Афіцэр... — ціха шапнуў Міколку дзед і замоўк.Лынькоў.// Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Гарматы замоўклі. □ Грымнуў выбух, і кулямёт замоўк.Курто.// Спыніць перапіску з кім‑н., пераехаць пісаць куды‑н., каму‑н. Не піша сястра, замоўкла.
3.перан. Сціхнуць, замерці; перастаць адчувацца (пра пачуцці). А вось радасць, што цвіце над краем, у юнацкіх сэрцах не замоўкне.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕЧАРЫ́НКІ,
вечары бел. нацыянальнай культуры, якія праводзіліся з пач. 20 ст. да 1920-х г. на Беларусі і па-за яе межамі. Садзейнічалі прапагандзе бел. мастацтва, арг-цыі аматарскіх гурткоў, станаўленню бел.прафес.т-ра, разгортванню культ.-асв. работы, уздыму нац.-вызв. руху. Наладжваліся бел. творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, рамеснікамі, сялянамі ў Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Давыд-Гарадку (Столінскі р-н), Радашковічах і Красным (Маладзечанскі р-н), Карэлічах, Празароках (Глыбоцкі р-н) і інш., а таксама ў Пецярбургу, Ніжнедняпроўску (Украіна), Сібіры і інш. мясцінах, дзе жылі беларусы. Праводзіліся па ініцыятыве Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні, аматарскіх тэатр. калектываў у Мінску і Вільні (гл.Першая беларуская вечарынка). У Пецярбургу Беларускія вечарынкі праводзіў Бел.навук.-літ. гурток студэнтаў ун-та. У праграме Беларускіх вечарынак былі спектаклі («Паўлінка» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пра шкоду тытуню» А.Чэхава, «Разумны і дурань» І.Карпенкі-Карага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі), харавыя і сольныя спевы, танцы, выступленні чытальнікаў. Беларускія вечарынкі былі папулярныя ва ўсёй Беларусі, іх традыцыі пакладзены ў аснову дзейнасці Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Форму вечарынак выкарыстоўвалі многія бел.тэатр. калектывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ГІМНА́ЗІІ.
Існавалі ў 1834—1939. Гродзенская мужчынская гімназія адкрыта ў 1834 на базе б. дамініканскай гімназіі як класічная з 8-гадовым тэрмінам навучання. Вывучаліся Закон Божы, лац. і грэч. мовы, фізіка, матэматыка, прыродазнаўчыя навукі, рус. мова і л-ра, гісторыя, геаграфія і інш.Гродзенская жаночая Марыінская гімназія адкрыта ў 1860 як 7-класная. Утрымлівалася пераважна на сродкі аплаты за навучанне. Вывучаліся Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, арыфметыка, геаметрыя, франц. і ням. мовы, асновы педагогікі, чыстапісанне, маляванне, спевы, рукадзелле, танцы. Гродзенская мужчынская прыватная гімназія М.С.Хныкіна адкрыта ў 1906 як 6-класная, у 1907 утвораны 7-ы клас. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне. У 1907 — 250 навучэнцаў. Гродзенская жаночая прыватная гімназія К.М.Баркоўскай адкрыта ў 1906 як 7-класная з падрыхтоўчым класам і дзіцячым садком; 311 выхаванак. Гродзенская прыватная жаночая яўрэйская гімназія Т.В.Астрагорскай і Л.С.Вальдман засн. ў 1852 як прыватнае вучылішча, якое у 1906 рэарганізавана ў прыватную 4-класную прагімназію, з 1907 — 7-класная гімназія. У 1915 у ёй навучалася 330 чал. У 1-ю сусв. вайну Гродзенскія гімназіі зачынены або эвакуіраваны. У 1920—39 у Гродне дзейнічала 5 гімназій, у т. л. 2 дзяржаўныя. З 1939 рэарганізаваны ў агульнаадук. сярэднія школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГАГІ́ЧНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія пед.навуч. ўстановы, якія рыхтуюць кадры для ўстаноў Мін-ва адукацыі (школ, дзіцячых садоў, ПТВ). Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях: педагогіка і методыка пач. навучання (настаўнікі пач. класаў), педагогіка і псіхалогія дашкольная, музыка і спевы (выхавальнікі дашкольных устаноў), бел. мова і л-ра, замежная мова, працоўнае навучанне, пазашкольная і пазакласная выхаваўчая работа, педагогіка сацыяльная. Засн. ў 1921, да 1937 наз.пед. тэхнікумамі. На Беларусі ў 1921 былі 3 пед. тэхнікумы, у 1930/31 навуч.г. — 18, у 1940/41 навуч.г. — 26 П.в., у 1944/45 і ў 1967—70 навуч. гадах адпаведна 23 і 9. З 1990-х г. некат. П.в. рэарганізаваны ў пед. каледжы. Існуюць таксама індустрыяльна-пед. каледжы, якія разам з прафесіянальнай адукацыяй даюць пед. веды і рыхтуюць майстроў для ПТВ. У П.в. і каледжы прымаюцца асобы з сярэдняй і базавай адукацыяй. Тэрмін навучання адпаведна 3 і 4 гады. У індустрыяльна-пед. каледжы — пасля заканчэння ПТВ (тэрмін навучання 3 гады). У 1999/2000 навуч.г. ў Беларусі 7 П.в. (Ваўкавыскае, Горацкае, Гродзенскае, Лідскае, Лоеўскае, Пінскае, Рагачоўскае), 11 пед. каледжаў (Аршанскі, Баранавіцкі вышэйшы, Барысаўскі, Гомельскі музычна-пед., Магілёўскі, 2 мінскія, Нясвіжскі, Полацкі, Рэчыцкі, Салігорскі), 3 індустрыяльна-пед. каледжы (Віцебскі, Мінскі, Пінскі), у якіх больш за 17 тыс. навучэнцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Анцімо́нія ’доўгая пустая гутарка’ (Бяльк.). Рус.антимо́ния (у выразе «разводить антимонию» — весці доўгую непатрэбную гутарку), фіксуецца з сярэдзіны XIX ст., смален.антимония ’хітрыкі’ (Дабр.). Форма анцімонія ўказвае на рус. паходжанне (Шанскі, 1, А, 115). Антымонія, магчыма, узнікла ў выніку метатэзы з антыномія або ў жаргоне семінарыстаў (Фасмер, 1, 79), або пад уплывам назвы нямецкай секты антыномаў, якія не лічылі патрэбным выкананне рэлігійных загадаў (слова antynom у гэтым значэнні вядома польскай мове XVI ст. — Sł. XVI w.). Аб магчымасці польск. пасрэдніцтва для бел. слова (пры метатэзе) БМ, 48. Менш верагодна Зяленін, РФВ, 54, 113: семінарская пераробка слова антифоны ’царкоўныя спевы з частымі паўторамі’, а тым больш Міхельсон (Рус. мысль, 1, 21) ад антымоній — хім. элемент, які, паводле падання, паволі атручваў манахаў нейкага манастыра. Параўн. назву сурмы: Antymon у польск. і шэрагу еўрапейскіх моў (с.-лац.antimonium, магчыма, з араб.*ithmid), адкуль і ўсх.-слав. назвы мінералаў антыманіт (БелСЭ) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
song[sɒŋ]n.
1. пе́сня;
a folk song наро́дная пе́сня;
a drinking song засто́льная пе́сня
2.спе́вы;
the song of a brook журча́нне ручайка́;
break/burst forth into song заспява́ць
♦
buy/sell for a song купля́ць/прадава́ць за бе́сцань;
change one’s song заспява́ць на і́ншы лад;
not worth an old song ≅ ло́манага гро́ша не ва́рты;
sing the same song over and over цягну́ць стару́ю пе́сню;
song and dance пустасло́ўе, пусты́я адгаво́ркі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ІГНА́ЦЬЕЎ (Руф Гаўрылавіч) (19.9.1829, Масква — 14.1.1886),
гісторык, археолаг, музыказнавец, харавы дырыжор. Скончыў Лазараўскі ін-т усходніх моў у Маскве, кансерваторыю ў Парыжы. З 1877 у Мінску. Чл. Мінскага стат. к-та і рэдактар неафіц. часткі газ. «Минские губернские ведомости» (1877—80). Выкладаў спевы ў мінскіх жаночай школе і гімназіі. Даследаваў гісторыю і культуру Беларусі: раскопваў курганы на Міншчыне, склаў карту археал. помнікаў Мінскага пав., збіраў бел. песенны фальклор. У 1879 на Антрапал. выстаўцы ў Маскве прадставіў матэрыялы раскопак, 100 нотных запісаў песень Мінскай губ., апісанне бел.нар.муз. інструментаў, рэдкі экзэмпляр упершыню выяўленай ім альтовай скрыпкі. Выступіў там з дакладамі пра помнікі нар. творчасці і помнікі старажытнасцей у Мінскай губ. Публікаваў бел.муз. фальклор, выступаў як муз. крытык. У Мінскім Петрапаўлаўскім кафедральным саборы выявіў стараж. кірыліцкія надпісы. Аўтар артыкулаў па гісторыі і археалогіі Наўгародскай і Арэнбургскай губ.
Тв.:
Местечко Заславль или Изяслав, город потомков Рогнеды // Мин. губ. ведомости. 1878. № 1—2;
Курганы и городища в Минской губернии // Там жа. № 51—52;
1879. № 1—8, 10—11, 14, 17—18;
О памятниках древности Минской губернии // Изв. О-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. Т. 35. Антропол. выставка 1879 г.М., 1880. Т. 3, ч. 1;
О памятниках народного творчества в Минской губернии // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тра-ля-ля́ — выклічнік, які выражае радасць, весялосць, асабліва ў спевах, прыпеўка (Цых.); сюды ж траляля́каць ’прысоўваць’, мянушка Тралялёначка (Ф. Багушэвіч). Параўн. укр.тра‑ла‑ла́ — выгук для выражэння радасці, рус.тра‑ля‑ля́ ’тс’, польск.tra la la ’тс’, чэш.trala, tralala ’тс’, tralalovati ’спяваць tralala’, славен.trȃlala ’тс’. Гукаперайманне, аналагічнае ўтварэнням у іншых мовах, параўн. літ.talala, talalúoti ’балбатаць, трашчаць, плявузгаць’, ідыш tralaláj ’прысоўванне’, tralalajken ’тралялякаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ням.tralla, trallala — выгук, што перадае мелодыю без слоў, trällern ’прысоўваць’, франц.tralala, іт.trallalà — імітуюць спевы без слоў. Уключае т. зв. першасныя інтэр’екцыі тра, ля, якія прысутнічаюць і ў складзе выклічнікаў тра‑ра‑ра, тра-та-та, ля‑ля‑ля і пад. Смаль–Стоцкі (Приміт., 178) бачыць у іх перайманне гукаў, якія выдаюць музычныя інструменты (барабан, труба і інш.). Гл. таксама Махэк₂, 649; Duden, Etymologie, 859; Сной₂, 776 (для славенскай мяркуе пра запазычанне з заходнееўрапейскіх моў); ЕСУМ, 5, 617.