Ско́чыць — аднакратны дзеяслоў да скакаць (гл.). Варбат (Этимология–2003–2005, 24–25) прасл.*skočiti выводзіць ад **ščekti (> *ščekati, гл. шчыкаць) з ітэратыўнай ‑i‑ асновай пры каранёвым вакалізме ў ступені *o, пацверджаннем чаго з’яўляецца шчыката́ць ‘бегчы, дробна перабіраючы нагамі’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hop
I[hɑ:p]1.
v.i. (-pp-)
1) скака́ць на адно́й назе́, падско́кваць
2) скака́ць(як кенгуру́ або́ пту́шкі)
2.
v.t.
1) пераско́кваць
2) informal пералята́ць самалётам (з во́страва на во́страў)
3.
n.
1) скачо́к -ка́m., падско́к -у m.
2) informal палёт самалётам
3) ско́кі, вечары́нка і та́нцы
II[hɑ:p]1.
n.
хмель -ю m.
2.
v.i., v.t
зьбіра́ць, зрыва́ць хмель; кла́сьці хмель у пі́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ляту́н, летуна, м.
Разм.
1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны.В. Вольскі.// Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.
2.перан.Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.
1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя.Мележ.// Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена.Гурскі.
2.Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары.Самуйлёнак.
[Польск. harcovac з венг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парашу́тм.спарт., вайск. Fállschirm m -(e)s, -e;
скака́ць з парашу́там mit dem Fállschirm ábspringen*;
быць скі́нутым з самалёта на парашу́це mit Fállschirm aus éinem Flúgzeug ábgesetzt wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ.žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск.łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск.u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.
Зрабіць п. на паляне.
Скакаць без прыпынку.
2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Аўтобусны п.
3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.
Знайсці сабе п.
○
Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.
|| прым.прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
П. механізм.
П. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
skip2[skɪp]v.
1.BrEскака́ць (звычайна са скакалкай);
skip from one subject to another пераско́кваць з адно́й тэ́мы на і́ншую
2. прапуска́ць (заняткі, пасяджэнне);
He skips as he reads. Ён чытае не ўсё запар.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр.ско́чка, польск.skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.