паваро́тны прям., перен. поворо́тный;

п. кругж.-д. поворо́тный круг;

п. пункт у развіцці́ — поворо́тный пункт в разви́тии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпісны́ в разн. знач. приписно́й;

ы́я лугі́ — приписны́е луга́;

п. пункт — приписно́й пункт;

ы́я сяля́неист. приписны́е крестья́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насе́лены, -ая, -ае.

Які мае насельніцтва; заселены.

Н. востраў.

Населены пункт — агульная назва месцаў, дзе жывуць людзі (горад, вёска і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзот, -а, М дзо́це, мн. -ы, -аў, м.

Умацаваны абаронны агнявы пункт у выглядзе зямлянкі.

Па дзотах праціўніка несціхана садзілі гарматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́пасць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

Умацаваны пункт з доўгачасовымі абараняльнымі збудаваннямі; цвердзь.

Брэсцкая к.

|| прым. крапасны́, -а́я, -о́е.

К. вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аспе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з’явы.

|| прым. аспе́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

foothold [ˈfʊthəʊld] n.

1. пункт, ме́сца апо́ры (пры пад’ёме на гару)

2. плацда́рм, зыхо́дны пункт для чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Аспект (пункт погляду) 1/529

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пунтпункт’ (Ян.), ’куплет (песні, верша)’ (Сл. рэг. лекс.), ’медпункт’ (нараўл., Мат. Гом.). Адаптаванае пункт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насяліць.

2. у знач. прым. Які мае насельніцтва; заселены. Населены дом. Населены востраў.

•••

Населены пункт гл. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)