літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. Юрыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1902). У 1902—07 чл.Літ.дэмакр. партыі. У 1905—15 і 1923—24 рэдагаваў шэраг газет і часопіс. З 24.9.1917 да 4.4.1919 старшыня Літоўскай тарыбы. У крас. 1919—чэрв. 1920 часовы прэзідэнт Літвы. У 1921 узначальваў дэлегацыю Літвы на перагаворах у Рызе па ўрэгуляванні літ.-лат. памежнага канфлікту. У 1923—26 выкладаў у Каўнаскім ун-це (з 1926 дацэнт). У 1924—40 лідэр партыі таўцінінкаў (Саюза літ. таўцінінкаў; з 1926 кіруючая партыя). Пасля ваен.-дзярж. перавароту 17.12.1926 з 19.12.1926 да 15.6.1940 зноў прэзідэнтЛіт. Рэспублікі. Устанавіў у краіне аўтарытарны рэжым на ўзор фаш. Італіі. З уводам сав. войск у Літву 15.6.1940 эмігрыраваў у Германію; з сак. 1941 жыў у ЗША, дзе і памёр.
Тв.:
Antano Smetonos korespondencija, 1940—1944. Kaunas, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСА́КІ (Esaki) Лео (н. 12.3.1925, г. Осака, Японія),
японскі фізік. Чл.Яп. акадэміі (1975), замежны чл.Нац.АН ЗША (1975), Рас.АН (1994) і інш. Скончыў Такійскі ун-т (1947). З 1960 у карпарацыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс» (з 1976 кіраўнік яе яп. аддзялення). У 1992—98 прэзідэнт ун-та Цукуба, з 2000 прэзідэнтТэхнал. ін-та Шыбаура ў Токіо. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, паўправадніковай электроніцы, звышправоднасці. Адкрыў з’яву тунэлявання ў паўправадніках, стварыў першае квантава-электроннае прыстасаванне — тунэльны дыёд (1957). Упершыню атрымаў штучную перыяд. структуру ў сістэме паўправаднікоў — паўправадніковую звышрашотку (1969). Прадказаў і эксперыментальна пацвердзіў існаванне з’явы рэзананснага тунэлявання (1973), стварыў першы рэзанансны тунэльны дыёд (1974). Нобелеўская прэмія 1973 (з Б.Д.Джозефсанам і А.Джаеверам).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярно-лучевая эпитаксия и развитие технологии полупроводниковых сверхрешеток и структур с квантовыми ямами // Молекулярно-лучевая эпитаксия и гетероструктуры. М., 1989. С. 7—36.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГО́РАЎ Канстанцін Васілевіч (25.9.1904, в. Лінёва Ніжагародскай вобл., Расія — 26.7.1988),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1938). Засл. дз. нав. і тэхн.БССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнтАН Беларусі, у 1947—49 дырэктар Фізіка-тэхн. ін-та, у 1969—73 віцэ-прэзідэнт, в.а. акадэміка-сакратара Аддз. фізіка-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па структурных ператварэннях металаў і сплаваў. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дамешак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (разам з Р.Л.Тафпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973;
Фазовые равновесия в сплавах Fe—Cu и Fe—C—Cr (разам з Л.А.Шаўчуком) // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн.навук. 1976. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́ВІЧ Мікалай Аляксандравіч (н. 21.9.1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1969), АНСССР (1981, з 1992 Рас.АН) і шэрагу замежных АН. Д-р фізіка-матэм.н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1955 нам. дырэктара Ін-та фізікі, у 1969—87 прэзідэнтАН Беларусі. З 1992 ганаровы прэзідэнтАН Беларусі і старшыня камісіі па гісторыі навукі. Навук. працы па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы і інфрачырвонай тэхніцы. Даследаваў рассеянне выпрамянення дысперснымі сістэмамі, стварыў (разам з супрацоўнікамі) новы клас аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Адкрыў (разам з Б.С.Непарэнтам) з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул (зарэгістравана ў 1977). Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Возбужденные состояния сложных молекул в газовой фазе. Мн., 1967;
Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з В.Р.Верашчагіным, М.А.Валідавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЭ́Н (Cassin) Рэнэ Самюэль (5.10.1887, г. Баёна, Францыя — 20.2.1976),
французскі дзярж. дзеяч, дыпламат, юрыст. Д-р права (1914). Скончыў Парыжскі ун-т. У 1920—60 праф. права ун-таў Экс-ан-Праванса, Ліля, Парыжа. У 1924—38 прадстаўнік Францыі ў Лізе нацый. У 1941—43 камісар юстыцыі і асветы ва ўрадзе «Свабоднай Францыі» (з 1942 «Змагарная Францыя», знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане). У 1944—60 віцэ-прэзідэнтДзярж. савета і чл. Канстытуцыйнага савета, чл. Акадэміі грамадскіх навук (з 1947). У 1946—68 чл., старшыня Камісіі па правах чалавека ААН. Адзін з заснавальнікаў ЮНЕСКА. Адзін з ініцыятараў стварэння і гал. аўтар Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (снеж. 1948). У 1950—60 чл.Міжнар. суда ў Гаазе, у 1965—68 старшыня Еўрап. суда па правах чалавека. Засн. (1969) і ўзначаліў Міжнар.ін-т правоў чалавека ў Страсбуры, прэзідэнтЯўр. альянсу ў Францыі. Аўтар мемуараў, кніг і артыкулаў на юрыд. тэмы. Нобелеўская прэмія міру 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРК (Klerk) Фрэдэрык Вілем дэ (н. 18.3.1936, г. Іаганесбург, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
палітычны і дзярж. дзеяч Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Почэфструмскі ун-т. У 1950-я г. ў «Югебондзе» — маладзёжным крыле Нац. партыі (НП). З 1961 займаўся адвакацкай практыкай. З 1973 дэп. парламента. З 1978 міністр сац. забеспячэння і пенсій, пошты і тэлекамунікацый, з 1979 міністр шахтаў, аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі, з 1980 міністр шахтаў і энергетыкі, з 1982 міністр унутр. спраў, міністр па справах дзярж. адміністрацыі і статыстыкі, з 1984 міністр унутр. спраў і нац. адукацыі (белага насельніцтва), з 1986 міністр нац. адукацыі, старшыня міністэрскага савета Палаты сходу (палата для белых). З лют. 1989 лідэр НП. У жн.—вер. 1989 в.а. прэзідэнта ПАР. У вер. 1989 — маі 1994 выканаўчы дзярж.прэзідэнт ПАР. З 1990 даў пачатак курсу на заканад. ліквідацыю расавай сегрэгацыі і адыход ад палітыкі апартэіду. З 1994 віцэ-прэзідэнт ПАР. Нобелеўская прэмія міру 1993 (разам з Н.Мандэлам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́Ў Кірыл Юр’евіч (н. 15.9.1925, Кіеў),
расійскі акцёр, тэатр. дзеяч. Нар.арт.СССР (1972). Герой Сац. Працы (1985). З 1950 працаваў у Кіеўскім рус.драм. т-ры, з 1955 у Санкт-Пецярбургскім Вял.драм. т-ры (з 1989 яго маст. кіраўнік). Для Л.-акцёра характэрны паглыблены драматызм, дакладнасць сац.-псіхал. аналізу ролі. Выступае пераважна ў амплуа станоўчага героя. Выконвае і дваістыя, супярэчлівыя натуры: Малчалін («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Ніл («Мяшчане» М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш. Здымаецца ў кіно: «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Браты Карамазавы» (1969), «Утаймаванне агню» (1972, прэмія Усесаюзнага кінафестывалю 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1974), «Акіян» (1974), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978) і інш. У 1986—92 старшыня праўлення Саюза тэатр. дзеячаў СССР, з 1992 прэзідэнтМіжнар. канфедэрацыі тэатр. саюзаў. Дзярж. прэмія СССР 1978, Ленінская прэмія 1982 за тэатр. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДА́Т, ас-Садат Мухамед Анвар (25.12.1918, в. Міт-Абу-эль-Ком, Егіпет — 6.10.1981), дзяржаўны дзеяч Егіпта. Скончыў ваен. каледж у Каіры (1938). Сумесна з Г.А.Насэрам стварыў тайную арг-цыю «Свабодныя афіцэры». За антыбрыт. дзейнасць у 1942 звольнены з арміі, у 1942—44 і 1946—49 у турме. У 1950 адноўлены на ваен. службе. Удзельнік дзярж. перавароту 1952. У 1953—56 чл.Рэв. савета Егіпта, у 1957—58 нам., у 1960—61 і 1964—68 старшыня Нац. сходу (парламента) Аб’яднанай Араб. Рэспублікі (ААР). У 1964—66 і 1969—70 віцэ-прэзідэнт ААР. З вер. 1970 прэзідэнт ААР (з 1973 Араб. Рэспубліка Егіпет). Пераарыентаваў краіну на супрацоўніцтва з ЗША, пачаў ажыццяўленне ліберальных рэформ у палітыцы і эканоміцы. У ліст. 1977 першы з араб. лідэраў наведаў Ізраіль. У 1978—79 падпісаў пагадненні з Ізраілем (гл.Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1978). Забіты фанатыкамі-ісламістамі. Нобелеўская прэмія міру 1978 (разам з М.Бегінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАНА́ГА Сін’ітыра (31.3.1906, г. Кіёта, Японія — 8.7.1979),
японскі фізік-тэарэтык; адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Чл. Японскай АН (1951). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929). З 1932 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў, у 1941—69 праф. Такійскага ун-та (у 1956—62 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—69 дырэктар Ін-та аптычных даследаванняў і прэзідэнтНавук. савета Японіі. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі. Нобелеўская прэмія 1965 (з Р.Ф.Фейнманам, Дж.Швінгерам). Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1964).
Тв.:
Рус.пер. — Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Літ.:
Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.