1.Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы.Васілевіч.
2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі.Шамякін.Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.
1. Адзінка вымярэння.
М. даўжыні.
М. вагі.
2. Велічыня, ступень чаго-н.
3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.
Прыняць рашучыя меры.
Меры сацыяльнай асцярогі.
◊
Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.
У меру —
1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.
У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.
Па мерычаго, прыназ. з Р — у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.
Па меры сіл.
Па меры магчымасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак., на што.
1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
му́ляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Тое, што і муляць (у 1 знач.).
2.перан.Разм.Праяўляць нерашучасць; мяцца (у 3 знач.). Стасю не дужа хочацца карабкацца па крутых схілах. Ён муляецца, аднекваецца, але ўсё не ідзе.Асіпенка.— Я, Нікандраўна, не цураюся працы хоць якой хочаш. І ў калгасе. І працадзень багаты, ведаю... — муляўся хлопец, не даючы яснага адказу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам.Шынклер.Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр.ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус.ликовать, ст.-рус.ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав.ликъ ’хор, натоўп’, балг.лик ’хор’. Да прасл.likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц.laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл.leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ.láigyti ’насіцца’, ст.-інд.rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс.ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч.λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.