постадапта́цыя

(ад пост- + адаптацыя)

працэс удасканалення існуючых прыстасаванняў будовы і функцый у раслінных і жывёльных арганізмаў да ўмоў знешняга асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

постната́льны

(ад пост- + лац. natalis = які адносіцца да нараджэння)

які адносіцца да перыяду пасля родаў (напр. п-ае захворванне дзіцяці).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рамаза́н, рамада́н

(тур. ramazan, ар. ramadan)

дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара, а таксама саракадзённы строгі пост у мусульман у гэтую пару.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Субо́р ’натоўп, зборышча’ (маст., Нар. сл.), ’сходка’: субор дзеўкам; ’сабор’, ’куча камення’ (Станк.), субо́рна субо́та ’першая субота ў вялікі пост’ (ТС). Гл. субар; да апошняга параўн. збо́рна (збо́рава) субо́та ’тс’: идуть у цэркву люди, паминають радителяу (Талстая, Полес., 220), ад *sъ‑borъ, гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПОСТІМПРЭСІЯНІ́ЗМ (ад пост... + імпрэсіянізм),

умоўная збіральная назва некалькіх кірункаў франц. мастацтва канца 19 — пач. 20 ст. (неаімпрэсіянізм, сімвалізм і інш.). Узнік у сярэдзіне 1880-х г., калі майстры імпрэсіянізму пачалі шукаць новыя выяўл. сродкі, якія дазваляюць адлюстроўваць не імгненныя ўражанні, а працяглыя, сутнасныя станы жыцця. Перыяд П., для якога характэрны актыўнае ўзаемадзеянне кірункаў і індывідуальных творчых сістэм, стаў сувязным звяном паміж мастацтвам 19 і 20 ст. Найб. ярка выявіўся ў творчасці П.Гагена, В. ван Гога, М.Дэні, П.Сезана, А.Тулуз-Латрэка, мастакоў групы «Набі» і інш.

Літ.:

Прокофьев В.Н. Постимпрессионизм: [Альбом]. М., 1973.

Да арт. Постімпрэсіянізм. В. ван Гог. Дарога з кіпарысамі і зоркамі. 1890.
Да арт. Постімпрэсіянізм. М.​Дэні. Пейзаж з зялёнымі дрэвамі. 1893.

т. 12, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОСТФІ́КС (ад пост... + лац. fixus прымацаваны),

службовая марфема (афікс), якая ў структуры слова размяшчаецца пасля кораня. Падзяляюць на асноваўтваральныя («кал-ёс-ы», «плем-ен-і»), да якіх адносяцца і тэматычныя галосныя («бег-а-ць», «хадз-і-ць»), суфіксы («ляс-ок», «гняў-лів-ы», «хто-сьці») і флексіі («галов-ы», «сін-яя», «хоч-аш»). Як асобны тып П. функцыянуе сукупнасць флексій (парадыгма) пры канверсіі, паколькі яна адначасова выконвае флексійную і словаўтваральную ролі (назоўнік «соль-, сол-і, солл-ю» і дзеяслоў «сал-ю, сол-іш, сол-іць, сол-ім, сол-іце, сол-яць»). Кожнай мове ўласцівы свае П., заканамернасці іх размяшчэння ў слове і марфал. ўзаемадзеяння.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 12, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Advent

[ˈædvent]

n.

1) адвэ́нт -у m., перадкаля́дная пара́; постm. (пе́рад Каля́дамі), Пілі́паўка f.

2) пры́йсьце Хрыста́ на зямлю́

3) надыхо́д -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

occupy [ˈɒkjupaɪ] v.

1. займа́ць, запаўня́ць (месца, прастору, час);

occupy a flat/seat/post займа́ць кватэ́ру/ме́сца/пост;

University occupies all my time. Універсітэт аднімае ў мяне ўвесь час.

2. займа́цца (чым-н.); удзяля́ць час (чаму-н.);

occupy oneself (in doing smth./with smth.) займа́цца (чым-н.);

The work occupies his whole attention. Гэтая праца захапляе яго цалкам.

3. акупава́ць, акупі́раваць;

occupy a city акупава́ць, захо́пліваць го́рад

4. займа́ць (пасаду, пост)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ско́рам, ‑у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.

2. Тое, што і мясаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рта¹, -ы, ДМ -рце, ж.

1. Група людзей, прызначаная ахоўваць каго-, што-н.

Паставіць варту.

2. Вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н.

Заступіць на варту.

3. Пункт вартавання, пост.

Паставіць на варту.

Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н.

На варце чаго (быць або стаяць; высок.) — ахоўваючы і абараняючы што-н.

На варту чаго (высок.) — на абарону.

Узяць пад варту — арыштаваць.

|| прым. вартавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Вартавыя пункты.

Пад аховай вартавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)