glide

[glaɪd]

1.

v.i.

1) ру́хацца лёгка й пла́ўна; сьлі́згаць, ко́ўзацца; сьлі́згаць, плыць (па вадзе́)

2) міна́ць паво́лі або́ няўзна́к

The years glided past — гады́ міна́лі няўзна́к

3) плянірава́ць, пла́ўна зьніжа́цца

2.

n.

1) пла́ўны, лёгкі рух

2) плянірава́ньне n., пла́ўнае зьніжэ́ньне самалёта

- glide into

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Ашу́шкацца ’надзець на сябе многа адзежын’ (Нас., Чач., КЭС, лаг.), ошушкацца (КСТ), абшушкацца ’цёпла адзецца’ (КСП), ушушкацца (Бір. Дзярж.), нашушкацца (таўбц., жыт., петрык., брагін., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад шушкацца ’цёпла апранацца, укрывацца’, што звязана з шушкацца ’капацца, шастаць; паволі і ціха што-небудзь рабіць’, да семантыкі параўн. копша ’занадта цёпла адзеты чалавек; той, хто капаецца, павольна працуе’, параўн. варыянты з х і ст у корані: нашухацца ’адзецца цёпла і многа’ (КСТ) і нашуштацца (нашустацца) ад шухацца, шустацца (па тэрміналогіі Махэка — «ch‑» і «st‑intensivum», параўн. чэш. ošoust, ošusta ’абарванец’ і славац. ošuchaný ’абарваны’, гл. Махэк₂, 619, 629), што можна разглядаць як вынік кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуга́ніцца ’плесціся’ (ашм., Сл. рэг. лекс ), ’ісці, стаміўшыся’ (брагін., З нар. сл.). укр. плугтштися ’плесціся, павольна ехаць’, рус. бранск., паўд. плюгангтіьсяпаволі ісці, ехаць, цягнуцца, плесціся за кім-н/. Бел.-укр.-паўд.-рус. ізалекеа. характэрная наяўнасцю суф. -я//- (магчыма, пры ад’ідэацыі прыметніка паганы) у адрозненне ад паўн.-слав. *prugavъ > плюгавец (гл.) з суф. ‑ав‑. Зыходнае слова захавалася ў чэш. мове — plouhati (< прасл. *plug‑a‑!i) ’цягнуцца, ледзь сунуцца, цягнуць ногі па гразі, на мокрай зямлі, пэцкацца граззю’, plonžiti se ’паўзці, ледзь перасоўвацца’, plouživy ’павольны’, pližiti se ’падкрадвацца’, ’паўзці, падпаўзаць’ (Махэк₂, 462). Роднасным з’яўляецца лат. bjugt ’мякчэць і станавіцца слізкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нерабо́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які не працуе, жыве но са сваёй працы. Возьмем, напрыклад, кааперацыю, дзе мы бачым велізарныя лічбы рабочых прадстаўнікоў. Мы ведаем, што яна раней складалася амаль цалкам з прадстаўнікоў нерабочага класа. Ленін.

2. Які не выконвае працы, няздольны да яе (пра жывёлу).

3. Такі, калі не працуюць; вольны ад працы. Нерабочы дзень. // Які выкарыстоўваецца не для работы; выхадны, святочны. Алёшка паволі падышоў да крана .. Хуценька пераапрануўся ў нерабочы гарнітур. Лынькоў.

4. Які не выклікае схільнасці да працы. Нерабочы настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагна́цца, разганюся, разгонішся, разгоніцца; зак.

1. Павялічваючы скорасць свайго руху, давесці яе да найбольшай велічыні. Вось.. [бусел] трошкі разагнаўся, узмахнуў разы тры крыламі, і паволі падняўся ў паветра. Васілевіч. [Вадзімку] тут не было дзе і пабегаць. Толькі разгоніцца, а перад ім лава, ці ўслон, ці палаці. Сабаленка.

2. Захапіцца сваім заняткам, увайсці ў азарт. Гледзячы на гэтую Бабейкаву сядзібу, Ваўчок не любаваўся яе раскошай, а з трывогай думаў: «Ох і разагнаўся чалавек!» Хадкевіч.

•••

Не разгонішся — пра немагчымасць зрабіць што-небудзь у існуючых абставінах, умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́йнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць спакойнага. Свежасць твару, кругласць шчок, спакойнасць вачэй, зграбнасць стану, сілу — усё тое, што яна з гадамі непрыкметна, паволі траціла на сваёй дарозе жыцця, усё гэта да крупінкі, да крошачкі знаходзіла ў сваіх дзецях. Дамашэвіч.

2. Адсутнасць шуму, спакой, цішыня. Гарадскі шолам, які спаткаў яго на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Забірала спакойнасць бяспечнага прытулку. Гартны.

3. Спакойны стан чалавека, адсутнасць хвалявання, трывогі. У маці знікла ранейшая спакойнасць, самавітасць. Асіпенка. Збліжала яго з Быстровым спакойнасць і вытрымка ў баі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́цаць, ма́цыць, ма́цатэ ’датыкаючыся, распазнаваць што-небудзь’, ’шукаць, абшукваць вобмацкам’, ’правяраць курыцу, ці яна з яйкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС). Укр. мацати ’тс’, рус. мацать на тэрыторыі, якая прылягае да бел. і ўкр.; польск. macać, мар.-славац., ляш. macati hmatami, чэш. makati, ганацк. mněkat, славац. macať, н.-луж. makaś, в.-луж. masać, н.-луж. smasaś ’тс’. З польск. macać (Кюнэ, 74). Да зах.-слав.makati < і.-е. *mōk‑ (Шустэр–Шэўц, 12, 879–880). Неверагодна Махэк₂, 349, які macati выводзіць з mat‑s‑ati < (h)matati ’мацаць, шукаць’. Сюды ж мацацца ’марудзіць’ (карэліц., Нар. сл.) у выніку семантычнага пераносу ’(паволі) шукаць датыкаючыся’ > ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́жыць у фразе: год па год не плужыць ’не прыпадае’ (рэч., Нар. сл.). Укр. плужнай* ’шанцаваць’, польск. płnżyć ’добра мецца’, ’квітнець’, ’весціся, удавацца’, ’спрыяць’, Скупацца’, ’быць карысным’, ’апраўдваць спадзяванні’, ’не падводзіць’, славен. ρΐίάϋϊ se ’спароўвацца, выконваць злучку (аб жабах)’, якое Фурлан (гл. Бязлай, 3, 63) аб’ядноўвае разам з рус. кур. плу́жнтьсяпаволі ехаць, ісці, плесціся за кім-небудзь’. Відаць, рус. лексему не трэба ўлічваць; яна ужываецца паралельна з плугстнться (гл. плугаипща). У такім выпадку плужыць было ўтворана ад плуг > тужыць (< прасл. *pługa > *phditi) — першапачаткова ’араць плугам’, у той час паяўленне плуга азначала ў параўнанні з сахой (* radio) вышэйшую ступень земляробства і, адпаведна, лепшы дабрабыт (Банькоўскі, 2, 6311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)