okulary ~ują z nosa — акуляры спадаюць (злятаюць) з носа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
по́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа.Савіцкі.
2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азе́на
(лац. ozaena, ад гр. zo = пахну)
хранічная інфекцыйная хвароба верхніх дыхальных шляхоў чалавека, якая выклікаецца капсульнымі бактэрыямі клебсіеламі, суправаджаецца атрафіяй слізістых абалонак носа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энантэ́ма
(ад гр. en = у, на + anthema = высыпка)
высыпка на слізістых абалонках рота, носа, унутраных органаў, якая назіраецца пры некаторых інфекцыйных захворваннях (параўн.экзантэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАСАВО́КАСЦЬ,
стан вачэй, пры якім зрокавая лінія аднаго вока адхіляецца ад сумеснай кропкі фіксацыі (у бок носа — сыходная К., да скроні — разыходная К., радзей уверх ці ўніз). К. прыводзіць да страты бінакулярнага зроку. Адрозніваюць садружную і паралітычную К.
Пры садружнай К. захоўваецца поўны аб’ём рухаў вочнага яблыка, вугал К. пастаянны, дваенне адсутнічае. Бывае ад паніжэння зроку аднаго вока, анамалій рэфракцыі, ад парушэння акамадацыі і канвергенцыі, функцыян. слабасці мышцаў вока, спадчыннай схільнасці да К. Часта пры К. ўзнікае паніжэнне зроку ці слепата на адно вока. Пры паралітычнай К. абмежаваны ці адсутнічае рух вочных мышцаў, назіраецца дваенне адлюстравання (дыплапія), змена вугла К. Бывае ад паралічу або парэзу вочных мышцаў пры інфекц. хваробах і хваробах нерв. сістэмы. Лячэнне: пры садружнай К. — акуляры, спец. практыкаванні, хірург.; пры паралітычнай — ліквідацыя асн. хваробы, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сверчо́кзоол. цвырку́н, -на́м.;
◊
всяк сверчо́к знай свой шесто́кпосл. ≅ не сунь но́са не ў сваё про́са; калі́ худ, не лезь на кут.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пы́ка ’твар; морда, пыса’ (Нас., Ян., Растарг.): у саба́кі чорна пыка (Сцяшк.), пы́кі экспр. ’губы’ (Сл. Брэс.), сюды ж пы́ктарацца ’тыкаць мордай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.пи́ка ’морда’, рус.пи́ка ’морда, рыла’, пи́квица ’нос, кончык носа’. Паводле ЕСУМ (4, 367), са зменай галосных ад пу́кати ’трэскаць, лопаць’; беспадстаўна беларускія формы выводзяцца з украінскай, чаму пярэчыць перш за ўсе геаграфія слоў. Відаць, звязана чаргаваннем з пы́ца ’морда’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАНДРЫ́ЛЫ (Mandrillus),
род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 2 віды: мандрыл (M. sphinx) і дрыл (M. leucophaeus). Некат. сістэматыкі ўключаюць М. у род павіянаў. Пашыраны ў лясах і гарыстых раёнах Экватарыяльнай Афрыкі. Трымаюцца групамі, пераважна на зямлі; кормяцца і спяць на дрэвах.
Самыя буйныя з мартышкавых. Даўж. больш за 1 м, маса больш за 40 кг, даўж. хваста да 12 см. Самцы ярка афарбаваны: па баках рыжа-чырв.носа мазолістыя грабяні з падоўжанымі жалабкамі сіняга і чырв. колеру; бакенбарды і барада жоўтыя. валасы на галаве ярка-каштанавыя. Сядалішчныя мазалі чырв., сінія або фіялетавыя. Самкі цёмныя. Галава вял., тваравы аддзел шырокі, выступае наперад. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія, першы палец на ступні вялікі. Мускулатура развітая. Усёедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Вядомы гібрыды паміж мандрылам і дрылам, а таксама паміж імі і макакамі, мангабеямі, павіянамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ХІРУРГІ́Я, аднаўленчая хірургія,
раздзел хірургіі, які распрацоўвае метады аднаўлення формы і функцыі тканак і органаў чалавека. Выкарыстоўваюць пры прыроджанай паталогіі, цяжкіх траўмах. Пашырана на вонкавых скурных покрывах цела (гл.Касметыка), у сківічна-тварнай хірургіі (гл.Рынапластыка), страўнікавым тракце, у практалогіі, уралогіі.
П.х. вядома са стараж. часоў (асабліва скурная пластыка). Напр., у Індыі ажыццяўлялі пластыку носа ласкутом, выкраеным са скуры ілба або шчакі. У Расіі яе асновы залажылі У.П.Філатаў (скурная пластыка) і М.І.Пірагоў (касцявая пластыка). На Беларусі значны ўклад у П.х. зрабілі А.С.Арцюшкевіч, Ц.Е.Гніларыбаў, Я.Б.Ешэ, Г.У.Кручынскі, У.М.Падгайскі, А.П.Чудакоў. Метады П.х. распрацоўваюцца ў Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напр. укараненне мікрахірургіі сасудзістых анастамозаў дазволіла перамяшчаць фрагменты скурных акраўкаў разам з падскурнай клятчаткай і мышцамі, каб фарміраваць цэлыя органы; трансплантацыя органаў і тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храсто́к, ‑тка, м.
Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема.«Звязда».Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся.Чорны.
•••
Надгартанны храсток — надгартаннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)