ПАНЬКО́Ў (Мікола) (12.6.1911, г. Люцын, цяпер г. Лудза, Латвія — 7.1.1995),
грамадскі і культ. дзеяч бел. эміграцыі, журналіст, бібліёграф. Вучыўся ў Дзвінскай дзярж.бел. гімназіі. За сувязь з бел. эсэрамі ў Латгаліі ў 1926 асуджаны латв. ўладамі на 5 гадоў турмы. Пасля вызвалення займаўся пераважна журналістыкай, у т. л. выдаваў у Дзвінску (Даўгаўпілсе) бел. вучнёўскі час. «Школьная праца». У час акупацыі Беларусі ням.-фаш. войскамі працаваў інструктарам на чыгунцы. З 1944 у Германіі, дзе арганізаваў і ўзначальваў Бел. дапамогавы к-т (1945?, заснаваў разам з С.Каўшом і В.Тумашам), Бел.бібліягр. службу (снеж. 1946, лагер для перамешчаных асоб у г. Ольдэнбург). З 1948 чл. Рады БНР у эміграцыі. У 1949—50 рэдагаваў час.«Баявая ўскалось». З чэрв. 1951 жыў у Нью-Йорку (ЗША). З вер. 1952 адзін з кіраўнікоў Саюза бел. журналістаў у ЗША. Уваходзіў у Крывіцкае (беларускае) навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў (1955) і сакратар Гал. управы К-та незалежнай Беларусі. Укладальнік «Паказьніка беларускіх выданьняў на чужыне за 1945—50 гг.» (Нью-Йорк, 1952), рукапісных даведнікаў («Хто ёсць хто на эміграцыі», «Беларуская прэса на эміграцыі» і інш.) і «Слоўніка замежных словаў беларускай мовы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нахапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці. — Чаму, дзед Рыгор, так рана разагнаў рынак? — паспрабаваў пажартаваць Мікола.. — Аблава была. Дзве машыны народу нахапалі...Якімовіч.//перан.Неадабр. Набыць, атрымаць у якой‑н. колькасці. Нахапаць чыноў. Нахапаць заказаў. □ — Чаго ты смяешся? — абурана кідае Толя. — Герой! Нахапаў двоек ды пасмейваецца сабе!Бяганская.
2.перан.Неадабр. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стаміцца — пра ўсіх, многіх. — Ой, дзевачкі! — крыкнула Рая. — Патанцуем лезгінку. — А музыка? — паважна сказала Насцечка. — А мы самі выспеўваць будзем. — Так вы патоміцеся, гэта цяжка так, — сказаў дзед.Чорны.Ужо Мікола быў тры разы па Сымоне і тры разы пад Сымонам, а бой усё ідзе. Патаміліся яны, як пеўні.Колас.Канцэрт пачаўся чамусьці пазней, чым намячалася, дзеці ад чакання патаміліся.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
земляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 3 знач.), звязаны з ёю. Земляныя работы.
2. Зроблены з зямлі; які складаецца з зямлі. Земляны вал. □ Мікола ўстаў з куфра і, басанож па халоднай земляной падлозе, пачаў шарыць у цемры.Брыль.
3. Які жыве або знаходзіцца ў зямлі. Земляныя ластаўкі. Земляныя насякомыя.// Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў. Земляны арэх. Земляная груша. Земляны чарвяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца, згорбіцца. Скурчыцца ад холаду. □ Мікола падцягнуў пад сябе ногі і скурчыўся, каб не замінаць вадзіцелю.Новікаў.Сцёпа скурчыўся, чакаючы, што бацька вось-вось яго ўдарыць.Курто.
3. Зрабіцца няроўным, пагнутым; скруціцца, скрывіцца, выгнуцца. Альховы параснік на правым баку дарогі быў ссечаны, і лісце на галінах скурчылася і было зусім чорнае.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спустошыць.
2.узнач.прым. Зруйнаваны, разбураны. Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых.Якімовіч.// Неўрадлівы (пра глебу). Поле панскае аралі, Секлі [беднякі] тоўстыя камлі І без хлеба паміралі На спустошанай зямлі.Грахоўскі.//перан. Які страціў маральныя сілы, здольнасць да актыўнага, творчага жыцця. Нейкі асаблівы, востры напал ва ўзрушанасці Варановіча працяў і .. [Тодара], ён разам адчуў сябе перад Варановічам бездапаможпым, спустошаным.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стасава́цца1, ‑суецца; зак.
Перамяшацца ў выніку тасавання (пра карты).
стасава́цца2, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н. Доўгія, як у папа, цёмна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху і нейкая сур’ёзнасць выразу твару [палешука] як не трэба лепей стасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды.Колас.Цяпер да .. [Наташы] ўжо не стасавалася тая даўняя мянушка, .. якую некалі жартам прыдумаў ёй Мікола.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
форс, ‑у, м.
Разм. Самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць навакольных (раскошай, манерамі і пад.); шык. Мікола Зязюльскі быў калісь багаты чалавек, задаваў форсу і прагульваў цэлыя сотні рублёў.Колас.Без лётчыцкай шапкі, з бялесымі драбнюткімі кудзеркамі, Сяргей нагадваў цыбатага хлапчука, які для форсу надзеў нечую форму і саромеецца гэтага.Хомчанка.// Фанабэрыя, пыха. Напускны, штучны форс яго зляцеў, як шалупінне. [Горык] нагадваў цяпер вінаватага школьніка і хацеў неяк загладзіць свой учынак.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаўко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шоўку (у 1, 2 знач.). Шаўковыя ніткі. Шаўковае валакно.
2. Звязаны з вырабам і апрацоўкай шоўку (у 1–3 знач.). Шаўковая фабрыка.
3. Зроблены з шоўку (у 2, 3 знач.). Шаўковая хустка./увобразнымужыв.Сонца кранула косамі струны шаўковыя раніцы.Васілёк.
4.перан.Разм. Лагодны, паслухмяны, добры (пра чалавека). — От бачыш [Генадзь], і начальнік дэпо цяпер шаўковы зрабіўся, — кажа Мікола.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎРА́МЧЫК (Мікола) (Мікалай Якаўлевіч; нарадзіўся 14.1.1920, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт, празаік, перакладчык. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1949). У 1942—45 у палоне, на кам.-вуг. шахтах у Руры. Пасля вайны — на аднаўленні Данбаса. У 1953—80 рэдактар аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкуецца з 1937. Першы зб. вершаў «Пярэдні край» (1949). У яго паэзіі шчырасць, добразычлівасць, любоў да радзімы, драматычны ваен. лёс (зб-кі «Шляхамі дружбы», 1952; «Ключы жураўліныя», 1960; «Сустрэча былых канагонаў», 1963, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964; «Універсітэцкі гарадок», 1967; «Радовішча», 1976, і інш.). Раман «Падзямелле» (1983) і аповесць «Палон» (1989) пра жорсткія баі, палон, маральнае супрацьстаянне ворагу, змаганне за чалавечую годнасць. Пераклаў на бел. мову творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, Л.Украінкі, М.Джаліля, Г.Эміна, паэму М.Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980;
Агледзіны. Мн., 1969;
Анкета. Мн., 1990.
Літ.:
Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 113—118;
Бугаёў Д. Адкрытая душа паэта // Бугаёў Д. Талент і праца. Мн., 1979;
Лойка А. Сустрэча з чалавекам // Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968;
Лецка Я. Балючыя старонкі жыцця // Вобраз—85. Мн., 1985.