род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў парадку дажджавіковых. Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найб. вядомыя Д. жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны (L. perlatum), Д. грушападобны (L. pyriforme), таксама адзначаны Д. маленькі (L. pusillum), Д. імшысты (L. muscorum), Д. вожыкападобна-калючы (L. echinatum). Ядомыя ў маладым узросце.
Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчатападобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, дыям. 1—20 см. Абалонка (перыдый) 2-слаёвая. Вонкавы слой шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае, унутраны — буры, падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая, мяккая, пры выспяванні бледна-аліўкавая, парашкаватая. Споры шарападобныя, гладкія або бародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПАРЫ́С (Cupressus),
род голанасенных раслін сям. кіпарысавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Паўн. Афрыцы. Культывуецца 11 відаў у Крыме, Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Найб. вядомы К. вечназялёны (C. sempervirens).
Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з пірамідальнай ці разгалістай кронай выш. да 30 м або кусты. Дажываюць да 2000 гадоў. Лісце лускападобнае, шчыльна прыціснутае да парастка, шыза-зялёнае ці блакітнаватае. Шышкі амаль шарападобныя, даўж. да 3 см. Насенне плоскае, з крыламі. Драўніна пахучая, лёгкая, мяккая, не пашкоджваецца насякомымі. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў. Дэкар. расліны.
І.М.Гарановіч.
Кіпарыс вечназялёны: галінка з мікрастробіламі і шышкай; унізе — шышкі і насенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́НА, павіліца (Galium),
род кветкавых раслін сям. марэнавых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 14 відаў. Найб. вядомыя М.: пахучая, або дзярачка (G. odoratum), багнавая (G. uliginosum), балотная (G. palustre), барэальная (G. boreale), мяккая (G. mollugo), прыручайная (G. rivale), сапраўдная (G. verum), учэпістая (G. aparine). Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, па берагах рэк.
Адна- і шматгадовыя травы, рэдка паўкусцікі. Сцёблы 4-гранныя або круглыя, шурпатыя ці гладкія. Лісце ў несапраўдных кальчаках (па 4—15), суцэльнае, з лісцепадобнымі прылісткамі. Кветкі дробныя, белыя, Жоўтыя, ружовыя ў канцавых мяцёлках або пазушных паўпарасоніках. Плод — арэшак. Лек., фарбавальныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОМзвычайны
(Silurus glanis),
рыба сям. сомавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе на У ад р. Рэйн (акрамя бас.Паўн. Ледавітага ак. і Балканскага п-ва) і ў Азіі ў бас. Аральскага м., р. Амур. Аселы, жыве ў глыбокіх месцах. На Беларусі рэдкі.
Даўж. да 5 м, маса да 300 кг. Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вял., пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — 2 пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым. Драпежнік. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎРАПО́ЛЬСКАЯ ПАРО́ДАавечак,
танкарунная парода воўнавага кірунку. Выведзена ў 1923—50 у Стаўрапольскім краі (Расія) скрыжаваннем новакаўказскіх мерыносаў з баранамі рамбулье і грозненскай пароды. Выкарыстоўваюць для паляпшэння воўнавай прадукцыйнасці танкарунных парод. Пашырана на Пд Расіі.
Жывёлы моцнай сухой канстытуцыі. Маса бараноў 100—115 (да 150), матак 50—55 кг. На ніжняй ч. шыі скурныя складкі ў выглядзе бурды ці фартуха. Высокая воўнавая прадукцыйнасць. Воўна даўж. 8—10 см, густая, трывалая, добра ўраўнаваная, мяккая, з шаўкавістым бляскам. Настрыг з бараноў 14—19, з матак 6—7 кг. Выхад чыстай воўны 40—47%. Пладавітасць 120—140 ягнят на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРТЫ́,
пароды паляўнічых сабак. Каля 20 парод (рускія псовыя і стэпавыя, тазы, англійскі, афганскі, арабскі і інш.). Вядомы са старажытнасці. Выкарыстоўваюць у паляванні на зайцоў, лісоў, ваўкоў, дробных антылоп. Х. даганяюць, затрымліваюць ці душаць здабычу.
Канстытуцыя сухая, моцная. Выш. ў карку 65—82 см. Галава доўгая і вузкая, вушы невял., моцна адцягнутыя назад. Спіна і паясніца ўтвараюць выгнутую лінію (напружыну). Жывот моцна падцягнуты. Хвост шаблепадобны. Масць (аднатонная ці плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая, чорная. Шэрсць мяккая. хвалістая або з буйнымі завіткамі. Тып паводзін ураўнаважаны з характэрнай рэзкай узбудлівасцю ў час палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мя́са, -а, н.
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.
Свежае м.
Варанае м.
2.Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць (разм.).
◊
Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
Гарматнае мяса — пра салдат, якіх пасылаюць на смерць.
|| прым.мясны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Мясная жывёла (якая гадуецца на мяса). Есці мясное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бало́нь ’абалонь, верхнія слаі драўніны’ (Бяльк.), боло́на (Нас.), болона́ ’абза, верхні слой дрэва’ (Мядзв.), болонь ’не смалістая частка сасны’ (палес.). Рус.болона́ ’нарасць на дрэве’, бо́лонь ’верхні слой, мяккая кара дрэва’. У іншых слав. мовах формы з іншай семантыкай. Параўн. бало́на1, бало́на2, бало́нкі ’перапонкі’ (там і формы). Да прасл.bolna, bolnь, якое мае шмат значэнняў — ’перапонка, плеўка, верхні слой, мяккая кара, скурка і г. д.’ і, мабыць, ідэнтычнае з *bolna ’паляна, луг’. Адпавядае літ.bálnas ’белы’, грэч.φολίς ’луска’. Гл. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 189; Траўтман, 25; Слаўскі, 1, 37; Шанскі, 1, Б, 157. Гл. абалонь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ты́рса, ‑ы, ж.
Від кавылю.
тырса́, ‑ы́, ж.
Разм. Апілкі. Тырса, што сыпалася з дубовай, прарэзіны, была цёплая і мяккая, і Дзяніс, тады яшчэ падлетак, зграбаў яе са свайго лапця.Чыгрынаў.Побач з домікам — вароты, на ўсю шырыню іх каранцінная падушка з тырсы.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)