Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
banan
м.
1. банан;
zjeść banan (~a) — з’есці банан;
2.вульг.мужчынскі член; чэлес
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ла́ўраСтар. Падземны ход, катакомбы. Тое ж ла́ўрыя (Слаўг.).
□ Беларуская Лаўра (Куцеінскі мужчынскі Пакроўскі манастыр (1636) ва ўрочышчы Дубкі) («Наш край», 1926, № 8—9 (1 —12), стар. 49).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЛАМА́КІН (Гаўрыіл Якімавіч) (Іаакімавіч; 6.4.1812, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 21.5.1885),
рускі харавы дырыжор, педагог. Сын прыгоннага. З 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на волю. З 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узначальваў мужчынскі хор С.Дз.Шарамецева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. З М.Балакіравым заснаваў Бясплатную муз. школу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і пералажэнняў для хору, дапаможнікаў «Кароткая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных школах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус.линь, якое з гал.lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел.лі́ня (гл. ліна) змянілася ў лінь ’вяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бас
(іт. basso)
1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэ́нар
(іт. tenore)
1) самы высокі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавых аркестраў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Тэ́нар ‘высокі тэмбр мужчынскага голасу’ (ТСБМ, Пятр.), тэно́р ‘тс’ (Некр. і Байк.). Хутчэй за ўсё, праз польскую мову, дзе tenor ‘самы высокі мужчынскі голас’, якое з італ.tenore ‘тс’. Форма з канцавым націскам з франц.tenor, якое таксама з італьянкай мовы (Арол, 4, 60), што ад лац.tenēre ‘тэнар; трымаць’, бо высокі голас «трымае» мелодыю (Фасмер, 4, 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ву́льва
(лац. vulva)
1) уваход у палавую камеру ў некаторых жывёл, куды пры капуляцыі ўводзіцца мужчынскі палавы орган;
2) вонкавыя палавыя органы жанчыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел.ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр.нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш.
«Траецкая кадрыля» ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.