КАРНАЧО́НАК Мікалай Аляксандравіч (1922, в. Баркі 1-я Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.9.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1941). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах. і Сталінградскім франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант К. зрабіў 349 баявых вылетаў, збіў 10 варожых самалётаў. Загінуў у баі. На тэр. Аршанскага мясакансервавага камбіната, дзе ён працаваў да вайны, К. пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́ЗА Ігнацій Іванавіч (25.11.1898, в. Кугалеўка Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.1987),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1936 пам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір корпуса. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандуючы 15-м механізаваным корпусам, удзельнічаў у танк. бітвах пад гарадамі Дубна, Луцк і Роўна (Украіна). Да 1959 пам. і нам. камандуючага войскамі ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН Павел Пятровіч (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ Фёдар Паўлавіч (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́САЎ Іван Іванавіч (н. 25.5.1912, г. Віцебск),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ Ціхан Уладзіміравіч (15.6.1913, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 25.6.1989),
генерал-лейтэнант артылерыі (1968). Скончыў артыл. школу (1937), Вышэйшую афіцэрскую школу ППА (1949), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіёна, камандзір зенітнага артыл. палка. Удзельнік баёў пад Мінскам, Вязьмай, Арлом, Кіевам, Львовам, на тэр. Польшчы, Берлінскай і Дрэздэнскай аперацый. Да 1973 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДАЎ Ігар Мікалаевіч (18.4.1910, в. Падгароддзе Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1984),
генерал-лейтэнант артылерыі (1966). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Волхаўскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіі, камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай і Венскай аперацый. Да 1969 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЦАЎ Міхаіл Яўсеевіч (н. 4.6.1923, г. Барысаў Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Калінінскім, Сцяпным, Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст.лейтэнант Р. за час вайны зрабіў 147 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў праціўніка. Ваяваў у складзе эскадрыллі «Мангольскі арат». Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЦО́Ў Міхаіл Іванавіч (26.9.1917, Кіеў — 12.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Адэскую ваен. авіяшколу пілотаў (1940). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Удзельнік баёў у Данбасе, на Каўказе, Курскай дузе, Украіне, у Польшчы, Германіі. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст.лейтэнант С. да ліп. 1943 зрабіў 270 баявых вылетаў, удзельнічаў у 69 паветр. баях, збіў асабіста 12 і ў групе 9 самалётаў праціўніка; двойчы тараніў варожыя самалёты. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПУ́К Сямён Яфімавіч (26.1.1911, в. Гарадзішча Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 11.3.1988),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У 1936—41 у органах НКУС. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік Сталінградскай бітвы. вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір роты аўтаматчыкаў ст.лейтэнант С. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма на Пн ад Кіева. Да 1960 у органах МУСБССР.