КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.