СЕМЯНЦО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (26.9.1917, Кіеў — 12.2.1945),

Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Адэскую ваен. авіяшколу пілотаў (1940). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Удзельнік баёў у Данбасе, на Каўказе, Курскай дузе, Украіне, у Польшчы, Германіі. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант С. да ліп. 1943 зрабіў 270 баявых вылетаў, удзельнічаў у 69 паветр. баях, збіў асабіста 12 і ў групе 9 самалётаў праціўніка; двойчы тараніў варожыя самалёты. Загінуў у баі.

М.І.Семянцоў.

т. 14, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)