Імкліва кінуцца, накіравацца куды‑н. ці за кім‑н. Рынуцца ў бой. □ Парфенчык на хвіліну спыніўся, а потым рынуўся да месца стрэлу.Шчарбатаў.// Хлынуць (пра якую‑н. вадкасць). Калі мы праб’ём .. тунелі, вада рынецца ў першую велізарную трубу.Даніленка.З Башкірыі сюды да нас Па трубах нафта рынецца...Барадулін.//перан. Цалкам аддацца якой‑н. дзейнасці. Рынуцца ў бой за ўраджай. □ Пайшоў .. [Ларывончык] у горад працаваць на скабяны завод, а адтуль з галавой рынуўся ў вір рэвалюцыйнай барацьбы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр.пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш.дыял.vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац.pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл.*pručiti ’надзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл.*pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв.чакаўск.пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл.*pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымкну́ць ’закрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус.примкну́ть ’далучыцца’, дыял.примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр.примкну́ти ’прычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напа́стьIсов. (на кого, что) напа́сці, накі́нуцца, апанава́ць (каго, што);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́снуць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Тое, што і віскнуць.
ві́снуць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Знаходзіцца ў вісячым становішчы, звісаць. Вісне галлё. Віснуць рукі. □ У кляновых лісцях віснуць павуціны.Куляшоў.
2. Апускацца над чым‑н., навісаць. Віснуць хмары над лесам. □ Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома.Колас.Чорная ноч вісне над шырокай зямлёй.Каваль.
3.перан.; накім-чым. Ліпнуць да каго‑, чаго‑н.; павісаць. Ды і сама Анюта адчула, што няма ў яе асаблівай патрэбы гаварыць з мужам. І на шыю яму кінуцца не хочацца, як іншыя віснуць.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.
Н. на суседнюю краіну.
Звер напаў на чалавека.
2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.
Н. на сваіх крытыкаў.
3. 3 прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).
Н. на ежу.
4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.
Н. на ягаднае месца.
Н. на воўчы след.
5. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).
На мяне напала роспач.
Напаў кашаль.
◊
Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.
|| незак.напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.нападзе́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр.стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е.*ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус.дыял.тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац.tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл.tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
махну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да махаць (у 1 знач.). Хацяноўскі махнуў пугай, і коні весела пабеглі па прыгожай лясной дарозе.Чарнышэвіч.
2.Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. Васіль, пераапрануўшыся ў легіянерскую форму, з пакетам махнуў у тыл.Нікановіч.
3.Разм.Кінуцца. Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока.Колас.
4.(зпрыназ. «у» уВ). Разм. Стаць, зрабіцца кім‑н. Махнуць з токараў у свідравальшчыкі.
•••
Махнуць рукойнакаго-што — перастаць звяртаць увагу на каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагна́цца, ‑ганюся, ‑гонішся, ‑гоніцца; зак.
1.закім-чым. Кінуцца наўздагон з намерам дагнаць. Пагнацца за машынай. Пагнацца за злодзеем. □ Саўка напэўна ўцёк бы, калі б за ім не пагналіся разам з гаспадарамі сабакі.Колас.
2.зачым. Пачаць дамагацца чаго‑н. (з адценнем асуджэння). Пагнацца за славай. □ [Дзіміна:] — Пагналіся за эканоміяй і, мусіць, нечага не дагледзелі.Карпаў.//закім-чым, накаго-што. Паквапіцца на каго‑, што‑н., спакусіцца кім‑, чым‑н. Пагнацца на багацце. □ Усім узяў [Юзік]: і розумам, і ростам, і прыгажосцю. Не дзіўна, што і Люба пагналася за ім.Васілевіч.
•••
Пагнацца за двума зайцамі — старацца зрабіць дзве розныя работы адначасова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)