Стурба́н ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя цурбан ‘кавалак палена’ і стырча́ць ‘тырчаць’, гл. Малаверагодна ўтварэнне ад стурбава́ць ‘патрывожыць; спыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ), што да турбаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карабе́ц 1 ’караблік’ (Дзмітр.) — другасная форма ад карабель (слядоў карай = прасл. котѣъ у гэтым значэнні не наглядаецца).
Карабе́ц ’карп, Cyprinus carpio’ (Мат.), кантамінацыя карп з папярэднім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыка́ць ’глытаць, выпіваць, есці’ (Нас., З нар. сл., Мат. Гом., ТС). Магчыма, кантамінацыя клюкаць 2 (гл.) і глытаць (гл.).
Клы́каць ’блытаць’ (Мат. Гом.). Гл. клычыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́сад ’посуд, пасуда’ (беш., Касп.). Відаць, з посуд, дыялектная мена у > а (Карскі, 1, 247), хаця магчыма кантамінацыя з маёмасным паняццем, параўн. польск. posiad, posiadło ’маёмасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыко́цаць ’забіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна. Фіксацыя слова дазваляе суаднесці з літ. kùcas ’дубіна, палена’. Не выключана і кантамінацыя з незафіксаваным гукапераймальным *ко́цаць < ко́каць/ко́кнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мчыць ’бегчы хутка’ (Ян.). Магчыма, кантамінацыя польск. rączy ’хуткі’, якое Брукнер выводзіць ад ruczaj ’ручай’ (Брукнер, 467) і імчаць. Але параўн. рус. ремши́ть ’хутка ісці, спяшацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бружэліна ’бружмель, сухадрэўка, Lonicera Xylosteum’ (КЭС). Адна з шматлікіх назваў бружмелі (гл.). Паколькі, магчыма, назва брызгліны пераносілася на бружмель, то бружэліна, відаць, кантамінацыя слоў бружме́ль і брызглі́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́рхаць 1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.
Ке́рхаць 2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасвірэ́джваць ’прарываць, прарэджваць (папр., буракі)’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Нейкая кантамінацыя. Магчыма, польск. świdrzyć ’свідраваць’ і ‑рэджваць (< рэдкі), ці ў сувязі з свірэпа. свірніка ’сурэпка’ (гл.) як пустазелле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́рпа ‘мера насечаных дроў’ (Байк. і Некр.). Магчыма, з лат. kir̃pa ‘капна’, балт.-ням. Stirpe ‘капна ў полі’. Менш верагодна кантамінацыя скірда, скірта і тарпа, торп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)