ФЛА́КСМЕН, Флаксман (Flaxman) Джон (6.7.1755, г.Йорк, Вялікабрытанія — 7.12.1826), англійскі скульптар і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Каралеўскай АМ у Лондане (1770—72), выкладаў у ёй (з 1810). У 1787—94 працаваў у Рыме. Сярод твораў: надмагільныя помнікі лорду Мэнсфілду (1796—1801) і капітану Монтэгю (1804) у Вестмінстэрскім абацтве, Г.Нельсану (1808—18) у саборы св. Паўла (усе ў Лондане); контурныя малюнкі ў манеры стараж.-грэч. вазапісу (іл. да «Іліяды» і «Адысеі»; «Боскай камедыі» Дантэ, выд. ў 1793—1807 у гравюрах Т.Піролі) і інш. Аўтар вытанчана-строгіх і гарманічных па кампазіцыі рэльефаў, посуду, дэкар. уставак для мэблі ў ант. духу на керамічнай мануфактуры Дж.Уэджвуда.
Дж.Флаксмен.Дж.Флаксмен. Ваза для мануфактуры «Уэджвуд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ФСТЭДТЭР, Хофштатэр (Hofstadter) Роберт (5.2.1915, Нью-Йорк — 17.11.1990), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1958). Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1946 у Прынстанскім, у 1950—85 у Станфардскім ун-тах (з 1971 праф.). Навук. працы па даследаванні інфрачырв. выпрамянення, фотаправоднасці крышталёў, рассеяння электронаў высокіх энергій на атамных ядрах. Стварыў сцынтыляцыйны дэтэктар іанізавальных выпрамяненняў і часціц (1948). Адкрыў унутр. структуру нуклонаў і паказаў, што пратоны і нейтроны маюць цэнтр. дадатна зараджаны асяродак, акружаны падвойным воблакам π-мезонаў (1956—57). Нобелеўская прэмія 1961 (з Р.Л.Мёсбаўэрам). Нац.навук. медаль ЗША (1986).
Тв.:
Electron scattering and nuclear and nucleon structure: A collection of reprints with an introduction. New York, 1963.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1975). Скончыў Калумбійскі ун-т (1953), дзе і працаваў (з 1963 праф.). У 1966—83 і з 1991 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц. Разам з інш. адкрыў Σ°-гіперон і з’яву незахавання цотнасці ў распадах гіперонаў (1957), вызначыў спін λ- і Σ-гіперонаў (1958). Эксперыментальна даказаў існаванне мюоннага нейтрына (1962, з Л.М.Ледэрманам і Дж.Стэйнбергерам). Адкрыў піоній — звязаны стан піона з мюонам (1976). Нобелеўская прэмія 1988 (з Ледэрманам і Стэйнбергерам).
Тв.:
Рус.пер. — Первый эксперимент с нейтрино высоких энергий // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, № 10.
амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Чл.Амер.Нац.АН. Д-р філасофіі (1945), засл.праф. (1974). Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 працавала ў ім. З 1950 у шпіталі ветэранаў г. Бронкс (з 1972 кіраўнік лабараторыі). Адначасова ў 1968—74 праф.-даследчык у мед. школе. У 1979—86 праф.мед. каледжа ва ун-це Йешыва. Навук. працы па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Гіймэнам і Э.В.Шалі). В.Ф.Ермакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРТ, Харт (Harte) Фрэнсіс Брэт (25.8.1836, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 5.5.1902), амерыканскі пісьменнік. Быў золаташукальнікам, журналістам. Вядомасць яму прынеслі «Каліфарнійскія апавяданні» (1857—71), у якіх адлюстраваў каліфарнійскую «залатую ліхаманку», быт і норавы разнашэрснага племені старацеляў. Навелы Гарта адметныя спалучэннем мясц. каларыту, фалькл. элементаў, гумару з рэалістычным поглядам на свет і рамантычным яго ўспрыманнем. Аўтар аповесці «Мліс» (1860), раманаў (у т. л. «Габрыэл Конрай», 1875—76), зб. «Усходнія і заходнія вершы» (1871), кн.літ. пародый «Раманы ў сціслым пераказе» (1867) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—6. М., 1966;
Находка в Сверкающей Звезде: Рассказы;
История одного рудника: Повесть. М., 1991;
Гэбриель Конрой: Роман. М, 1993
Літ.:
Лидский Ю. Писатель-реалист Брет Гарт. Киев, 1961.
Створана ў 1970 на царк. з’ездзе ў г. Саўт-Рывер (ЗША). Аб’ядноўвае правасл. прыходы ЗША і Канады, якія ўзніклі на пач. 1950-х г. Выступае як самаст. епархія ў складзе экзархата Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Паўн. і Паўд. Амерыцы. Дзейнасць царквы рэгламентуецца статутам (1980). Усе прыходы афіцыйна прызнаны краінамі, дзе яна дзейнічае. На чале царквы ў ЗША і Канадзе М.Лапіцкі (1970—76), С.Коўш (з 1977). Вядзе дабрачынную, выхаваўчую, адукац., выдавецкую дзейнасць: з 1951 выдае час. «Царкоўны сьветач», штогодні бел.правасл. каляндар; падтрымлівае выданне час. «Беларуская думка»; адкрыты Бел.рэліг.-адпачынкавы цэнтр Бэлер-Менск (штат Нью-Йорк), Бел.рэліг.-грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы, працуюць суботнія і нядзельныя школы для дзяцей бел. эмігрантаў.
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1965). Скончыў Калумбійскі ун-т (1948), дзе працаваў у 1951—79 (з 1958 праф.). З 1978 у Нац. паскаральнікавай лабараторыі, з 1989 у Чыкагскім ун-це, з 1992 у Ілінойскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц. Разам з інш. адкрыў доўгажывучы нейтральны каон (1956), мюоннае нейтрына (1962), эпсілон-часціцу і зачараваны (ніжні) кварк (1977). Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана ядро антырэчыва — антыдэйтрон (1965). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з М.Шварцам і Дж.Штэйнбергерам).
Тв.:
Рус.пер. — Наблюдения в физике частиц: от двух нейтрино к Стандартной модели // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНЭ́ (Martinet) Андрэ (н. 12.4. 1908, Сент-Альбан-дэ-Віяр, Францыя, французскі мовазнавец. Вучыўся ў Сарбоне (Парыж) і Берлінскім ун-це. З 1947 праф. Калумбійскага ун-та (Нью-Йорк),
з 1955 — Сарбоны. Навук. працы па агульным і франц. мовазнаўстве, фаналогіі. Сфармуляваў асн. палажэнні функцыянальнай фаналогіі, увёў прынцып разгляду цэлых сістэм у дыяхранічнай фаналогіі, апісаў механізм фаналагічнай ланцуговай рэакцыі і інш. фактары фанетычных змен. Аўтар прац «Вымаўленне ў сучаснай французскай мове» (1945), «Фаналогія як функцыянальная фанетыка» (1949), «Пра функцыянальны погляд на мову» (1962) і інш. Прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі дапаможнай мовы (1946—48), Еўрап. лінгвістычнага т-ва (1966).
Тв.:
Рус.пер. — Принцип экономии в фонетических изменениях. М., 1960;
Основы общей лингвистики // Новое в лингвистике. М., 1963. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НДРЫЯН (Mondrian, Mondriaan) Піт (Пітэр Карнеліс; 7.3.1872, г. Амерсфарт, Нідэрланды — 1.2.1944), нідэрландскі жывапісец, тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальнік неапластыцызму. Скончыў Амстэрдамскую АМ (1897). Працаваў у Нідэрландах, Парыжы (1912—14 і з 1919), Лондане (з 1938), Нью-Йорку (з 1940). Адзін з заснавальнікаў групы «Стыль» (1917). Зазнаў уплыў кубізму. У творчасці імкнуўся да «універсальнай гармоніі», ствараў пераважна абстрактныя кампазіцыі са строга ўраўнаважаных прамавугольных плоскасцей, падзеленых контурнымі перпендыкулярнымі лініямі і лакальна афарбаванымі ў асн. колеры спектра з дабаўленнем белага і чорнага: «Кампазіцыя. Ромб з шэрымі лініямі» (1918), «Кампазіцыя А» (1919), «Кампазіцыя» (1922), «Кампазіцыя з жоўтымі лініямі» (1933), «Нью-Йорк-сіці I» (1942), «Брадвейскі бугі-вугі» (1942—43) і інш. Аўтар кн. «Неапластыцызм» (1920), «Новая форма» (1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл.Нац.АН ЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл.Франц.АН (1981). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1948) і ун-т Вестэрн-Рэзерв (1952; г. Кліўленд). З 1953 ва ун-це Дж.Вашынгтона (г. Сент-Луіс), з 1959 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай к-ты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Гілбертам, Ф.Сенгерам).
Тв.:
Рус.пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.Сінгер).