Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАЛЮ́ТА (італьян. voluta завіток, спіраль) у архітэктуры, матыў у форме спіралепадобнага завітка з кружком («вочкам») у цэнтры; ч. іанічнай капітэлі. Уваходзіць і ў кампазіцыю карынфскай і кампазітнай капітэляў. У асобных выпадках форму валюты маюць арх.дэталі для сувязі ч. будынка, а таксама кансолі карнізаў, упрыгожанні парталаў, дзвярэй, вокнаў і інш. Выкарыстоўвалася з часоў позняга Адраджэння і ў барока.
Валюты іанічнай капітэлі ў Гомельскім палацы. 19 ст.Валюты франтона калегіума езуітаў у Пінску.
1) падробленыя прадметы (скульптура, мэбля, дэталі касцюма, аздабленні і інш.), якімі карыстаюцца ў спектаклях замест сапраўдных. Найчасцей не з’яўляюцца дакладнай копіяй арыгіналаў, адрозніваюцца ад іх матэрыяламі (вырабляюць з кардону, пап’е-машэ, дрэва, бляхі, палатна, пенапласту), формай, памерамі і афарбоўкай, што абумоўлена характарам спектакля і спецыфічнымі патрабаваннямі сцэны. Бутафорыя выкарыстоўваецца таксама ў кіно, экспазіцыях выставак, вітрынах, для рэкламы.
2) У пераносным сэнсе — падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РА (ад грэч. korē дзяўчына),
статуя дзяўчыны ў доўгай вопратцы, якая стаіць прама. Вядома з 2-й чвэрці 6 ст. да н. э. ў іанійскай пластыцы, характэрна для мастацтва стараж.-грэч. архаікі. Архаічная застыласць і абагульненасць форм спалучалася з тонкай дэкар. апрацоўкай паверхні мармуру, пераважна прычоскі і складак адзення. Асобныя дэталі (вочы, вопратка) часта таніраваліся фарбамі. Выкарыстоўваліся ў якасці ахвярных дароў, што прыносілі ў свяцілішча, а таксама выконвалі функцыю верт. апор у арх. канструкцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ННІЦА,
старажытнае металічнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца. Выкарыстоўваліся як завушніцы, нагрудныя падвескі, дэталі галаўнога ўбору. Ва ўсх. славян былі пашыраны ў 8—9 ст. і ў эпоху Кіеўскай Русі. Л. адлівалі з бронзы ці свінцова-алавяністых сплаваў у каменных формах. Паверхню аздаблялі насечкамі, палоскамі несапраўднай зерні, эмаллю. На Беларусі трапляюцца пры раскопках большасці археал. помнікаў. Знойдзены ў Бярэсці, Ваўкавыску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Друцку, Заслаўі, Копысі, Мінску і інш. Ліцейныя формы выяўлены ў Віцебску і Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІБДЭ́НАВЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове малібдэну з дабаўкамі вальфраму, рэнію, цырконію, тытану, ніобію, вугляроду і інш. элементаў; канстр.гарачатрывалыя матэрыялы ў ракетнай тэхніцы, авіяцыі, ядз. энергетыцы. Дэталі з М.с. працуюць у вакууме пры т-рах да 1800 °C. У акісляльным асяроддзі М.с. маюць нізкую гарачаўстойлівасць, у такіх умовах выкарыстоўваюць ахоўныя пакрыцці (напр., на аснове дысіліцыду малібдэну MoSi2 3 дабаўкамі хрому, бору, алюмінію), якія забяспечваюць працаздольнасць сплаваў пры т-рах да 2000 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэта́льж.
1. Detail [-´tɑ:j] n -s, -s; Éinzelheit f -, -en;
ціка́вая дэта́ль eine interessánte Éinzelheit;
ва ўсі́х дэта́лях bis ins Kléinste, bis ins Éinzelne, in állen Details [-´tɑ:js];
губля́цца ў дэта́лях sich in Detáilfragen verlíeren*;
2. (частка механізма) тэх.Éinzelteil n -s, -e; Teil n -s, -e; Detail [-´tɑ:j] n -s, -s; Báuelement n -(e)s, -e; Wérkstück n -(e)s,-e (якая апрацоўваецца);
2. Зацвердзіць за кім‑, чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамацоўваць інструмент за рабочымі. Пазамацоўваць брыгадзіраў за брыгадамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ.biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinė ’бярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намаразень (гл.).