Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалагу́дзіць ‘збудаваць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, дзеяслоў на базе халуга ‘халупа’, халабу́да ‘прымітыўнае збудаванне; цыганская буда на возе’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стаўля́ць ‘ставіць вялікую колькасць’ (ТСБМ). Дзеяслоў утвораны ад асновы 1 ас. адз. л. цяп. часу дзеяслова ставіць, стаўлю (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лахну́ць, лохнуты ’расці ў сцябло (а не ў клубень) — аб бульбе’ (Клім.). Дзеяслоў на ‑nę‑ ад laхati > лахаць 1
(гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́ліцца ’прагна хацець чаго-небудзь’ (Нас.). Можна меркаваць, што гэты дзеяслоў звязаны з вя́ліць (гл.) і спачатку ўжываўся як метафара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квась ’кіслата’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 2, 3). Архаізаванае словаўтварэнне на ‑ǐ, характэрнае для адпаведных пар назоўнік — дзеяслоў (квась — квасіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́дніць ’шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурэ́ніць. Гл. буры́ць 2. Дзеяслоў бурэ́ніць узнік з формы буры́ць далучэннем «экспрэсіўнага» дзеяслоўнага суфікса ‑эн‑, вядомага амаль ва ўсіх славянскіх дыялектах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віваць ’плесці’ (Шн.) — архаічны славянскі ітэратыўны дзеяслоў, які захаваўся ў беларускім фальклоры (песні). Утвораны пры дапамозе суф. ‑ва‑ ад віць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)