Буко́та1 ’ўзгорак на лузе, на якім расце вяз’ (слаўг., Яшкін). Утварэнне ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati, дакладней ад яго «ўзмоцненай» формы *buk‑ot‑ěti ’гучаць, шумець і г. д.’ Да семантыкі параўн. бу́чаё (гл.), там і паралелі з іншых слав. моў. Параўн. яшчэ бу́хта, буко́та2, букта. Цікава, што ў бел. мове буко́та мае два значэнні: ’узгорак’ і ’глыбокае месца ў рацэ’. Дакладная семантычная паралель да гэтага — укр.бе́лебень ’узвышша’; ’глыбокае месца ў вадзе’ (аб матывацыі гл. пад бу́чаё).
His words ring true — Яго́ныя сло́вы гуча́ць праўдзі́ва
•
- come true
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус.бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр.бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск.buchcić, балг.бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл.*buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел.бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск.buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцен ’енк, стогн’: змываю я сцен собаччій, курачій (з замовы, Рам. 5; Нар. Гом.), мажліва, сюды ж сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), гл. сцінаць2. Суадносіцца з укр.стена́ти ’жаласліва стагнаць; плачучы, крычаць’, рус.стена́ть ’енчыць, стагнаць’, стараж.-рус.стенати, чэш.stenati, славац.stenať, славен.stenjáti, серб.-харв.стѐњати, балг.сте́ня ’стагнаць’, макед.стенка ’тс’, ст.-слав.стенати ’тс’. Прасл.*stenati ’стагнаць’, звязанае чаргаваннем са стогн, стагнаць, гл. Дзеяслоў мае дакладныя адпаведнікі ў літ.stenė́ti ’стагнаць’, лат.stenêt і інш. (Фасмер, 3, 754; ЕСУМ, 5, 408), што ўрэшце ўзыходзяць да і.-е.(s)ten‑ ’гучаць; енчыць’ (Борысь, 578).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы; умець гэта рабіць.
С. песню.
С. у оперы.
С. басам.
2.каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю.
С.
Міхала.
3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.
Салавей спявае.
Галасіста спяваў певень.
4.перан., без дап. Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.
Сэрца маё спявае.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.
Цымбалы спяваюць.
6.аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.
Паэт спявае аб Радзіме.
|| зак.праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1—3 знач.).
|| наз.спява́нне, -я, н.іспеў, спе́ву, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задуме́нны, ‑ая, ‑ае.
Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы. Думкі пра інстытут цяпер прыносілі не радасць, а нудны боль. Андрэй стаў невясёлы і задуменны.Чарнышэвіч.Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася.Хадкевіч.// Які выражае роздум, задуменне. Бухгалтар зноў пачаў думаць. Задуменны позірк яго блукаў па кабінеце.Арабей.Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны.Колас.// Які навявае думкі, схіляе да разважанняў. Гучаць беларускія мелодыі ў аркестры: ціхія, задуменныя, працягла-пявучыя і лірычныя.Сяргейчык.//перан. Маўклівы, таямніча-загадкавы. У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагуча́ць, ‑чыць; зак.
1. Утварыць гук, гукі. Два стрэлы прагучалі амаль адначасова.Марціновіч.// Раздацца, пачуцца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас.Пестрак.
2.перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуццё, настрой). Марку здалося, што ў голасе Блінкова прагучалі ноткі дабрадушнасці.Васілеўская.Гукан не спытаў, а як бы канстатаваў факт, з іроніяй у голасе, у якой бадай-што прагучала пагроза.Шамякін.// Выклікаць уражанне, успрыняцца. Хоць і злажыў, а верш не прагучаў.Лужанін.
3.перан. Стаць шырока вядомым. [Віктар:] — Відаць, прагучыць твая гісторыя. Непрыемна будзе заводу...Савіцкі.
4.Гучаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спява́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спецца.
2. Выконвацца, узнаўляцца голасам. [Ладымер:] — Вы [маладое пакаленне], думаеце, на тое гэта калыханка спявалася, каб дзіця заснула?Чорны.//Гучаць. У галаве песня спяваецца, а на язык не ідзе.Якімовіч.// Быць зместам песні, песень. Аленка ведала, што часамі хлопцы і дзяўчаты любяцца, што ёсць на свеце каханне, нават і ў песнях аб ім спяваецца.Колас.
3.безас. Пра наяўнасць жадання, настрою пець. Ды і наогул на дзяўчат нібы які мор пайшоў: ім не спявалася, не гулялася.Паўлаў.
4.Зал.да спяваць (у 1, 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замоўк, ‑ла; зак.
1. Спыніць гаворку, спевы, крык і пад.; змоўкнуць, замаўчаць. Лабановіч замоўк і задумаўся.Колас.— Афіцэр... — ціха шапнуў Міколку дзед і замоўк.Лынькоў.// Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Гарматы замоўклі. □ Грымнуў выбух, і кулямёт замоўк.Курто.// Спыніць перапіску з кім‑н., пераехаць пісаць куды‑н., каму‑н. Не піша сястра, замоўкла.
3.перан. Сціхнуць, замерці; перастаць адчувацца (пра пачуцці). А вось радасць, што цвіце над краем, у юнацкіх сэрцах не замоўкне.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Найграваць (на струнным шчыпковым музычным інструменце), брынкаць. [Антон] паклаў сабе на калені мандаліну, на якой толькі што ціха трэнькаў, і слухаў далёкае пагрукванне.Савіцкі.У хаце ёсць мандаліна, на якой даволі прыстойна трэнькаюць.Навуменка.
2.Гучаць, утвараць адрывістыя, брынклівыя гукі (пра шчыпковыя музычныя інструменты). У кухні перасталі трэнькаць струны мандаліны.Карпюк.// Звінець. Гараць кастры, усюды гамонка, галасы, коні пасвяцца пад ляском і трэнькаюць званкамі.Ракітны.// Утвараць гукі, падобныя на брынканне струн (пра птушак, насякомых). За абедам збіралася ўся сям’я. Дзеці сварыліся з-за кавалкаў мяса. Дамавіта трэнькаў цвыркун пад печчу.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)