Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ НОРМАТИ́ВНО-ПРАВОВО́Й ИНФОРМА́ЦИИ»,
штомесячнае перыядычнае выданне. Выходзіць з ліпеня 1991 у Мінску на рус. мове. Друкуе нарматыўныя акты мін-ваў і ведамстваў, якія праходзяць рэгістрацыю ў Мін-ве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камента́рый, ‑я; Рмн. ‑яў; м.
1. Тлумачэнне да якога‑н. друкаванага тэксту ў форме заўваг, зносак і пад. Фразеалогія арыгінала, захаваная [у перакладзе] Янкам Купалам, не патрабуе.. каментарыяў. Яна зразумела.Палітыка.//часцеймн. (камента́рыі, ‑яў). Выданне з тлумачэннямі да якога‑н. твора. Каментарыі да карт Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Выданне твораў Я. Коласа з каментарыямі.
2.часцеймн. (камента́рыі, ‑яў). Крытычныя і тлумачальныя разважанні на якую‑н. тэму. «Як прыгожа пахне лес, луг, рака і поле», — цытаваў Музін Краскіна і тут жа падсалоджваў уласнымі каментарыямі: «Колькі эмоцыі ў гэтых радках».Рылько.
[Лац. commentarius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэда́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1.гл. рэдагаваць.
2. Разнавіднасць тэксту якога-н. твора.
Раман у дзвюх рэдакцыях.
3. Тая ці іншая фармулёўка, выказванне думкі.
Пункт пратакола ў новай рэдакцыі.
4. Група работнікаў, што рэдагуюць якое-н.выданне, а таксама аддзел выдавецтва, які рыхтуе рукапісы да друку.
Галоўная р.
Тэхнічная р.
Р. мастацтва.
|| прым.рэдакцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэрэаты́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку; ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«БЕЛАРУ́СКІ КАЛЯНДА́Р»,
штогадовае выданнеБеларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) у Польшчы. Выдаецца з 1957 у Беластоку на бел. мове (у 1993 друкаваўся ў Гродне, у 1994 і 1995 у Мінску). Змяшчае матэрыялы, прысвечаныя юбілейным і памятным датам Беларусі і Польшчы, дзейнасці БГКТ, бел.-польскім грамадскім, культ. і эканам. сувязям, даведкі пра найб. значныя падзеі і славутых дзеячаў свету, даследаванні па гісторыі, культуры і краязнаўстве Беласточчыны. Друкуе бел. фальклор, рэпертуарныя старонкі для аматарскіх фалькл. і тэатр. калектываў, творы членаў літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», біяграфіі і творы бел. пісьменнікаў, старонкі гумару, юрыд. і гасп. парады, астр. звесткі, імяніны, царк.правасл. і каталіцкі календары паводле старога і новага стыляў і інш.Выданне ілюстраванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭВІ́ЗІЯ КО́БРЫНСКАЙ ЭКАНО́МІІ»
(«Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 г. королевским ревизором Дмитрием Сапегою, с присовокуплением актов Браславского земского суда, относящихся к Кобринской Архимандрии»),
выданне гасп.-юрыд. дакументацыі Кобрынскай эканоміі сярэдзіны 16 ст., ажыццёўленае Віленскай археаграфічнай камісіяй (Вільня, 1876). Публікацыя змяшчае кнігу з вынікамі праведзенай у 1563 рэвізіі валочнай памеры ў эканоміі (на польск, мове). Пералічаны гаспадары пляцоў г. Кобрын, Дабучын (Пружаны), Гарадзец з пазначэннем колькасці сядзібнай, агароднай і палявой зямлі, сял. гаспадаркі ў сёлах з пазначэннем велічыні надзелаў і павіннасцей. Адзначаны 98 сёл, за цяглымі сялянамі замацавана 612 валок ворнай зямлі, за велікакняжацкімі фальваркамі — 89 валок. Выданне — каштоўная крыніца па сац.-эканам. гісторыі Беларусі, гіст. геаграфіі і анамастыцы.