выда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выдаць.

2. Выдадзены твор.

Акадэмічнае в.

Дваццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выда́нне выда́нні
Р. выда́ння выда́нняў
Д. выда́нню выда́нням
В. выда́нне выда́нні
Т. выда́ннем выда́ннямі
М. выда́нні выда́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выда́нне

I ср., в разн. знач. изда́ние;

в. по́ўнага збо́ру тво́раў пісьме́нніка — изда́ние по́лного собра́ния сочине́ний писа́теля;

в. зако́на — изда́ние зако́на;

вы́йшла друго́е в. — вы́шло второ́е изда́ние;

перыяды́чнае в. — периоди́ческое изда́ние;

афіцыя́льнае в. — официа́льное изда́ние

II: на ~нні прост., уст. на вы́данье;

дачка́ на ~нні — дочь на вы́данье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выдаць (у 4, 5 знач.).

2. Твор друку, які мае спецыфічныя асаблівасці ў знешнім афармленні, у падборы матэрыялаў і можа быць аднесены да пэўнага тыпу. Акадэмічнае, перыядычнае выданне.

3. Сукупнасць экземпляраў якога‑н. твора, надрукаванага з аднаго набору. Пятае выданне твораў У.І. Леніна.

•••

Афіцыйнае выданневыданне, якое ажыццяўляецца ад імя ўрада ці кіраўніцтва якой‑н. грамадскай арганізацыі і мае заканадаўчы, нарматыўны або дырэктыўны характар.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж. Дзве слаўныя дачкі ў Маланні. Прыгожыя, абедзве на выданні. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анла́йн-выда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. анла́йн-выда́нне анла́йн-выда́нні
Р. анла́йн-выда́ння анла́йн-выда́нняў
Д. анла́йн-выда́нню анла́йн-выда́нням
В. анла́йн-выда́нне анла́йн-выда́нні
Т. анла́йн-выда́ннем анла́йн-выда́ннямі
М. анла́йн-выда́нні анла́йн-выда́ннях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вэб-выда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вэб-выда́нне вэб-выда́нні
Р. вэб-выда́ння вэб-выда́нняў
Д. вэб-выда́нню вэб-выда́нням
В. вэб-выда́нне вэб-выда́нні
Т. вэб-выда́ннем вэб-выда́ннямі
М. вэб-выда́нні вэб-выда́ннях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дывідзі́-выда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дывідзі́-выда́нне дывідзі́-выда́нні
Р. дывідзі́-выда́ння дывідзі́-выда́нняў
Д. дывідзі́-выда́нню дывідзі́-выда́нням
В. дывідзі́-выда́нне дывідзі́-выда́нні
Т. дывідзі́-выда́ннем дывідзі́-выда́ннямі
М. дывідзі́-выда́нні дывідзі́-выда́ннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-выда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-выда́нне інтэрнэ́т-выда́нні
Р. інтэрнэ́т-выда́ння інтэрнэ́т-выда́нняў
Д. інтэрнэ́т-выда́нню інтэрнэ́т-выда́нням
В. інтэрнэ́т-выда́нне інтэрнэ́т-выда́нні
Т. інтэрнэ́т-выда́ннем інтэрнэ́т-выда́ннямі
М. інтэрнэ́т-выда́нні інтэрнэ́т-выда́ннях

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; вы́дай; -дадзены; зак.

1. што. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

В. грашовы аванс.

В. даведку.

2. што. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.).

Мартэн выдаў першую плаўку.

Машына выдала інфармацыю.

3. (са словам «замуж» або без яго; разм.), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

В. дачку за афіцэра.

Удала выдалі дзяўчыну.

4. што. Выпусціць з друку, надрукаваць.

В. кнігу.

5. што. Апублікаваць, абвясціць.

В. пастанову.

6. каго-што. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

В. змоўшчыкаў.

В. сакрэт.

В. сябе неабдуманым словам.

7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць каго-, што-н. не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

В. сябра за брата.

В. чутае за бачанае.

|| незак. выдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. вы́дача, -ы, ж. (да 1—3 і 6 знач.) і выда́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматтыра́жны, -ая, -ае.

3 вялікім тыражом.

Шматтыражнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)