1. Аддзяліцца, адарвацца адзін ад другога; раз’яднацца. Пальцы Лёдзіны неўзабаве разняліся. Яна выпусціла Юркавы валасы.Карпаў.Гаспадыня перавяла позірк на акно, за якім ліў дождж, і вусны яе разняліся. — Добры дзень!Лупсякоў.
2. Раскінуцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; распасцерціся. Дарога вывела іх .. пад самую хату Канцавенькага, над якой разнялася выносістая ралаватая старадрэвіна.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Пра нетрывала, няякасна або нядаўна афарбаваныя рэчы: пэцкаць (разм.).
3. Падмалёўваць вусны, вейкі і пад.
|| зак.пафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 і 3 знач.), афарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 знач.) івы́фарбаваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны (да 1 і 3 знач.).
|| наз.фарбава́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), афарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.) іпафарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым.фарбава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пацалу́нак, ‑нка, м.
Дакрананне вуснамі да каго‑, чаго‑н. як праяўленне любві, ласкі і пад. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем.Колас.[Міхась] зноў прытуліў .. [Тамару] да сябе, і іх вусны, гарачыя і сухія, зліліся ў доўгім пацалунку.Сіўцоў.Пасля першых пацалункаў і прывітальных слоў, сын.. сказаў: — А ты памаладзела, мама.Шамякін.
•••
Пацалунак Юды — здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яе́,
1.РіВсклонадасабовагазайменніка яна. Хутка быў зменены ўвесь план аперацыі і самы пачатак яе перанесены на дзве гадзіны пазней.Лынькоў.Мы агнём і мячом здабывалі яе — Маладую рэспубліку працы.Глебка.
2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ёй. Яе сям’я. □ Слава бацькаўшчыне нашай І яе народам!Купала.Вусны яе ціха кратае ледзь прыметная ўсмешка.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pamięciowy
pamięciow|y
: rachunek ~y — вусны лік;
ćwiczenia ~e — трэніроўка памяці;
portret ~y — апісанне па памяці; фотаробат
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абразі́на, ‑ы, ж.
Разм.лаянк. Агідны, брыдкі чалавек. Жыве ж такая абразіна з такою пыхаю на лбе!Колас.// Агідны, брыдкі твар. Прыйдзецца зноў [Сцёпку] сустракацца з пападдзёй, зноў слухаць яе хрыпаты голас, бачыць яе твар, падобны на гарбуз, з якога глядзяць вузкія шчылінкі-вочы, невялікі з бародаўкай нос, тоўстыя вусны, вузкі лоб, на які спадаюць вогненна-рыжыя пасмы, — адна брыдота. Трэба ж нарадзіцца такой абразіне.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сала (у 1, 2 знач.). Сальная праслойка.// Зроблены з сала. Сальная свечка.
2. Прызначаны для атрымання сала; з высокім утрыманнем сала. Сальны адкорм. Сальная парода свіней.
3. Забруджаны салам. Сальныя плямы.// Тлусты, блішчасты ад сала. — Дык жа выхадны сёння, — вылазячы з-за стала і выціраючы сальныя вусны, сказаў Гарвась.Хадкевіч.