канфедэра́тка ​1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Польскі мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты.

2. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі. Скрыган.

[Польск. konfederatka.]

канфедэра́тка ​2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канфедэрат (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашанцава́ць, ‑шанцуе; безас. зак., каму і без дап.

Пра спрыяльны для каго‑н. збег акалічнасцей, пра ўдачу ў чым‑н. Сердзюку пашанцавала ўдвайне. Аднаго парушальніка ён падмяў жыўцом і, седзячы на ім верхам, дагнаў з аўтамата другога. Брыль. І вось я на месцы. На гэты раз мне пашанцавала: я дабраўся днём. Ракітны. Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капту́р​1

(польск. kaptur, ад чэш. kaptour)

1) дзіцячы або жаночы галаўны ўбор у выглядзе шапачкі з вушкамі;

2) невялікі дах, навес конусападобнай формы над чым-н.;

з коптурам — вышэй краёў, з верхам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ліцава́ць 1 ’перашываць, робячы спод верхам’ (Нас., Шат.), ліцуваньне ’ніцаванне’ (Юрч. Вытв.), ліцёваны ’ніцаваны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лицювати, рус. лицевать, польск. licować, чэш. licovati, славац. licovat ’тс’. Паўн.-слав. licevati < lice ’твар’ > лицо (Слаўскі, 4, 239–240).

*Ліцава́ць 2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск. licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав. licevati. Параўн. балг. невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капялюш; брыль (абл.) / з круглым верхам: кацялок / цыліндрычны, з вузкімі палямі: цыліндр

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чорнагало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае цёмныя або чорныя валасы. Чорнагаловы Віця, нашмат меншы за сястру, першым чынам пачаў расказваць бацьку з маткай, колькі ён узяў добрых грыбоў — баравікоў і колькі падасінавікаў. Ермаловіч. // Які мае чорную галаву (пра птушку, жывёлу і пад.). Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слаўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.

2. З цёмным, чорным верхам. Чорнагаловыя, ўдалыя, Баравічкі мае любыя! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асядла́ць

1. sátteln vt;

2. разм. (падпарадкаваць сабe) in séine Gewált bekómmen*;

3. разм. (сесці верхам на што-н.) bestéigen* vt, sich (ríttlings) sétzen (auf A);

4. вайск. besétzen vt;

асядла́ць даро́гу den Weg verlégen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кацяло́к, ‑лка, м.

1. Памянш. да кацёл; невялікі кацёл. Вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла то гарэзная, то ціхая і задуменная песня. Грахоўскі. // Невялікая металічная пасудзіна з дужкай і глыбокай накрыўкай, у якой вараць страву ў палявых умовах і з якой ядуць. Салдацкі кацялок.

2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі. Перад пачаткам канцэрта з’явіўся сівабароды чалавек у кацялку, чорным .. гарнітуры. Лужанін.

3. Разм. пагард. Галава. Кацялок варыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прогу́лка ж. прагу́лка, -кі ж., разг. прагуля́нка, -кі ж.; (пешком — ещё) разг. шпа́цыр, -ру м.;

прогу́лка пешко́м прагу́лка пехато́й (пе́шкі);

пойти́ на прогу́лку пайсці́ на прагу́лку (на прагуля́нку, на шпа́цыр);

прогу́лка верхо́м прагу́лка ве́рхам;

за́городная прогу́лка прагу́лка за го́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)