Тырка́н ‘чорны таракан, Blatta orientalis’ (глыб., Жыв. НС). Фанетычны варыянт да таркан, тарака́н, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУРАЎЁЎ (Мікіта Міхайлавіч) (20.9.1795, С.-Пецярбург — 10.5.1843),

дзекабрыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1813 у арміі, капітан гвардыі. Удзельнік замежных паходаў 1813—14, бітваў каля Лейпцыга, Дрэздэна. Адзін са стваральнікаў «Саюза выратавання» (1816) і «Саюза працвітання» (1818). У 1821 чл. Вярх. думы, правіцель Паўн. т-ва і чл. дырэкторыі Паўд. т-ва. У 1821—22 служыў у Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Рагачове; у Мінску працаваў над першым варыянтам канстытуцыі для будучай рас. дзяржавы (гл. Мінскі варыянт канстытуцыі М.М.Мураўёва). У паўстанні 14.12.1825 не ўдзельнічаў. Як актыўны ўдзельнік дзекабрысцкага руху прыгавораны Вярх. судом да пакарання смерцю, замененага 20-гадовай катаргай (пазней скасавана на 10 гадоў), якую адбываў у Нерчынскіх рудніках. У 1835 пераведзены на пасяленне ў Іркуцкую губ. У Сібіры пісаў працы па ваен. гісторыі, выступаў супраць фальсіфікацыі гісторыі руху дзекабрыстаў.

М.​А.​Тарасава.

Мікіта Міхайлавіч Мураўёў.

т. 11, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СІНДБА́Д-НАМЕ́»,

помнік персідска-тадж. л-ры. Складаецца з 34 абрамленых прытчаў. У аснове сюжэта апавяданні пра царэвіча, на якога быў узведзены паклёп рабыняй бацькі, і сем везіраў на чале з мудрым выхавацелем, якія даказваюць невінаватасць сына. Першааснова «С.-н» — стараж.-інд. апавяданні, перакладзеныя на сярэднеіранскую мову пехлеві ў 5—6 ст. У 8 ст. перакладзены на араб. мову. Найб. вядомы празаічны пераклад Асбага Сіджыстані, т. зв. «Вялікі Сіндбад»; у той самы час з’явіўся паэтычны пераклад Абана аль-Лахікі. У 9 ст. зроблены скарочаны пераклад на араб. мову — «Малы Сіндбад», які перакладзены на многія еўрап. мовы. Новаараб. варыянт пад назвай «Сем везіраў» пакладзены ў аснову тур. версіі «Сем мудрацоў», якая амаль уся ўвайшла ў збор казак «Тысяча і адна ноч».

Публ.: Рус. пер. — Мухаммад аз-Захири ас-Самарканди. Синдбад-наме. М., 1960.

т. 14, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ра́хаць 1 ’рохкаць’ (Гарэц.), ря́хаць ’тс’ (Нас.). Фанематычны варыянт гукапераймальнага рохаць (гл.).

Ра́хаць 2 (ря́хаць) ’мець надзвычайную прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь’ (Нас.). Фанематычны варыянт ро́хаць (гл.) ’мець моцную прыхільнасць да каго-небудзь, якая праяўляецца ва ўздыхах’ (Нас.) у выніку метафарычнага пераноса з ро́хаць ’рохкаць’ (гл. папярэдняе слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацы́ля ’вокліч для адгону коней’ (КЭС, лаг.). З а (прыстаўнога) і цыля (гл.), варыянт ксыля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэўлець ’тлець’ (КСТ). Варыянт адлюстравання і.-е. *geul‑, прадстаўленага таксама ў жуляць (гл.). Параўн. жэўрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяцёр ’асетр’ (Юрч. Вытв.). Фанетычны дыялектны варыянт з адсячэннем пачатковага а‑ ад асяцёр (гл. асетр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыры́ндзіць ‘гаварыць пустое, абы-што’ (Сцяшк. Сл., Скарбы₂). Экспрэсіўны фанетычны варыянт слоў тарандзіць, трындзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ісца́ ’стрыгучы лішай’ (Бяльк.), ’падскурны сверб падэшвы ці далоні’ (Нас., Касп.). Фанетычны варыянт асца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перныш ’пярына’ (Булг.) — варыянт формы пернач з даволі рэдкім суф. ‑ЫШ (гл. пернаць). Да пяро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)