Труі́зна ‘труцізна’ (Нас., Некр. і Байк., Ян.), ‘вельмі дрэнны чалавек’ (брагін., З нар. сл.). Вытворнае ад труіць (гл.) па ўзоры труцізна, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыто́хнуць, прыто́хнуцца ’атрымаць тухлы, затхлы пах’ (Нас.), прыто́хлы ’які сапсаваўся ад цяжкага паветра, затхлы’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, да незафіксаванага *то́хнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пся́рня ’асобнае памяшканне для сабак’; ’сабакі, мноства сабак’ (Нас., Байк. і Некр.; мсцісл., З нар. сл.; ТСБМ, ТС). З польск. psiarnia ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рыс (Гарэц., Байк. і Некр., БРС, ТСБМ). Запазычанне з польск. narys ’накід, малюнак, зарые’ або паўкалька з рус. очерк, гл. рыса, рысаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такт ’мерны рух; лад; пачуццё меры’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), тахт ’рытм, рытмічнае суправаджэнне’ (Сл. ПЗБ, Цых.), та́хта ’тс’ (Стан.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, відаць, праз польск. takt ’рытм; далікатнасць’, ’рытм (у музыцы, руху)’, што з лац. tāktus ’дотык; адчуванне дотыку’ (ЕСУМ, 5, 506; Фасмер, 4, 13; Голуб-Ліер, 476; Брукнер, 564). Сюды ж такто́ўны ’які мае такт’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац. trapezium < ст.-грэч. τραπεζιον ’столік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск. trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэксты́ль ‘ткацкія вырабы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘валакно’ (Некр. і Байк., Ласт.). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. textil, франц. textile ‘прадзільны, ткацкі’, што, у сваю чаргу, з лац. textīlis ‘тканы’ > texo ‘ткаць’ (Фасмер, 4, 37); паводле Арла (4, 54), у выніку адаптацыі заходнееўрапейскіх слоў і запазычанага рус. тексти́льный ‘тканы’ да лац. textus ‘тканая рэч’, таго ж паходжання, што і тэкст, гл. Параўн. польск. tekstylia ‘тэкстыльныя рэчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́сцам ’нагой, выспяткам’ (Некр. і Байк.; калінк., З нар. сл.; жытк., Мат. Гом., ТС), ндссам ’нагою, наском бота’ (Янк. 1), носца: даць носца ’даць выспятка’ (ТС). Відаць, ад ⁺носец ’насок (бота)’, памянш. да нос (гл.), параўн. укр. «вдарив иого носаком» (Грынч.); формы тыпу ндсцык ’выспятак’ (Ян.), нос‑ цакам, насцакдм ’выспяткам’ (Мат. Гом.) другасныя, параўн. таксама народнаэтымалагічныя ўтварэнні: ногца: даць ногца (Некр. і Байк., да нага).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэчаі́снасць (ТСБМ), рэчаві́стасць ’тс’ (Байк. і Некр., Нар. Гом.). Калька з польск. rzeczywistość ’тс’, якое, паводле Брукнера, створана на ўзор oczywisty (Брукнер, 475).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)