Адбылася 9 жн. ў раёне Адрыянопаля (сучасны Эдырне, Турцыя) паміж войскамі рымскага імператара Валента і вестготамі на чале з Фрытхігернам, да якіх далучыліся рабы і калоны. У баі загінула амаль уся рым.армія і імператар. Пасля паражэння ў армію пачалі вербавацца атрады федэратаў, што значна аслабіла Рым. імперыю і наблізіла яе распад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ration2[ˈræʃn]v.
1. выдава́ць паёк
2. забяспе́чваць харчава́ннем;
The army is well rationed.Армія добра забяспечваецца харчаваннем.
3. нармірава́ць; размярко́ўваць па ка́ртках;
Bread was rationed. Хлеб выдаваўся па картках.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ІТА́ЛА-ЭФІО́ПСКАЯ ВАЙНА́ 1895—96,
каланіяльная вайна Італіі супраць Эфіопіі. У 1885 Італія захапіла на Чырвоным м. порт Масаўа, які стаў базай для ваен. сутыкненняў з Эфіопіяй у 1887—88. Заключаны ў 1889 італа-эфіопскі дагавор аб дружбе і гандлі Італія стала тлумачыць як падставу для ўстанаўлення свайго пратэктарату над Эфіопіяй і захапіла шэраг яе паўн.-зах. раёнаў. Калі Эфіопія адвергла такія прэтэнзіі, італьян.армія пачала ваен. дзеянні і на працягу 1895 захапіла прав. Тыгрэ. Імператар Эфіопіі Менелік II заклікаў народ да абароны радзімы. 1.3.1896 у бітве пры Адуа 20-тыс.італьян.армія была разбіта. Паводле дагавора ад 26.10.1896 Італія вымушана была прызнаць незалежнасць Эфіопіі. Дапамогу Эфіопіі аказала Расія, накіраваўшы зброю (30 тыс. ружжаў, 5 млн. патронаў) і атрад Чырв. Крыжа на чале з ген. М.К.Шведавым. У аказанні дапамогі Эфіопіі ўдзельнічалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі: ваен. ўрач Д.Л.Глінскі, ваен. спецыялісты А.К.Булатовіч, М.С.Лявонцьеў (ваен. саветнік Менеліка II) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРА́ЙРСКАЯ БІ́ТВА 451,
адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
army
[ˈɑ:rmi]
n., pl. -mies
1) а́рміяf.; во́йска n.
2) Figur. мно́ства n., вялі́кая ко́лькасьць
an army of ants — мно́ства мура́шак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тэрытарыя́льны territoriál; Territoriál-;
тэрытарыя́льная а́рмія Territoriáltruppen pl; Territoriálheer n -(e)s, -e;
паліт.тэрытарыя́льныя во́ды Hóheitsgewässer n -s, Territoriálgewässer n;
тэрытарыя́льныя прэтэ́нзіі Gebíetsforderungen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БАСАНО́ГІЯ»,
удзельнікі нар. паўстання 1639 у Ніжняй Нармандыі (Францыя). Назва ад паўлегендарнага кіраўніка паўстанцаў Жана Басаногага. Паўстанне выклікана ўвядзеннем цяжкага салянога падатку («габелі»). Пачалося ў г. Аўранш, распаўсюдзілася на ўсю вобласць. Паўстанцы (сяляне, гар. нізы, буржуа) стварылі сваю армію (саманазва «армія пакуты»; каля 20 тыс.чал.), заклікалі насельніцтва не плаціць падаткі, узбройвацца і забіваць зборшчыкаў падаткаў. Разбіты восенню 1639 каралеўскімі часцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБІГО́ЙСКІЯ ВО́ЙНЫ 1209—29,
крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл.Лангедок) супраць альбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.-франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы Альбігойскіх войнаў да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РГАНСтаражытны (Акадскі; акадскае Шарум-кен,
Шарукін), акадскі цар. У 24 ст. да н.э.засн. дзяржаву у Двухрэччы з цэнтрам у г.Акад. Паходзіў з семіцкага г. Кіш. Перамог шумерскага цара Лугальзагісі і заваяваў усе гарады-дзяржавы Двухрэчча. Армія С. дасягнула Элама, Сірыі, М. Азіі. Пры С. храмавыя гаспадаркі былі злучаны з царскімі. Дзяржава С. была першай спробай стварэння цэнтралізаванай дэспатыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ЦКІ ПАХО́Д 1711,
баявыя дзеянні рас. арміі ў час.рус.-тур. вайны 1710—13, якія адбываліся на тэр. падвасальнага Турцыі Малд. княства, пераважна ў даліне р. Прут (адсюль назва). 24.4.1711 Расія заключыла з малд. гаспадаром Дз.Кантэмірам дагавор аб ваен. саюзе і ўваходжанні Малдовы ў рас. падданства. 7 чэрв.рас. конніца ген.-фельдмаршала Б.П.Шарамецева ўвайшла ў Малдову, дзе паўсюдна пачаліся антытур. паўстанні. Кантэмір абвясціў пра саюз з Расіяй і збор малд. войска для вайны з Турцыяй, перадаў рас. войскам 25 тыс. галоў жывёлы, аднак з прычыны неўраджаю не здолеў забяспечыць іх хлебам. Да 6 ліп.рас.армія на чале з царом Пятром I сканцэнтравалася каля г. Ясы, але 29 чэрв.тур.арміявял. візіра Балтаджы-пашы (каля 120 тыс.чал., 440 гармат) перайшла на левы бераг Дуная, дзе злучылася з 70-тысячнай конніцай крымскага хана Дэўлет-Гірэя. Пётр I накіраваў у тыл туркам 7-тысячны конны атрад ген. К.Э.Рэнэ, які 18 ліп. ўзяў на Дунаі крэпасць Брэілу, а сам на чале гал. сіл (38 тыс. рускіх, 5 тыс. малдаван на чале з Кантэмірам, 114 гармат) накіраваўся на Пд правым берагам Прута. 20 ліп.рас.-малд.армія пасля шэрагу баёў была акружана каля с. Нов. Станілешты ў некалькі разоў пераважаючымі тур.-тат. сіламі. Рас. войскі адбілі атакі тур. янычараў, але недахоп боепрыпасаў і харчавання прымусіў Пятра I звярнуцца да тур.вял. візіра з прапановай заключыць мір (заключаны 23 ліп.). У выніку рас. войскі атрымалі права свабодна выйсці з Малдовы (разам з імі краіну пакінулі Кантэмір і некалькі тыс. малдаван); Расія вярнула Турцыі Азоў, ліквідавала крэпасці і флот на Азоўскім м.Гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.