1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва.Пестрак.//Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. Яшчэ зусім нядаўна Коля працаваў на гэтых палетках: выбіраў і ссыпаў у капцы бульбу, а пасля і жыта баранаваў.Якімовіч.
2.Разм. Пакідаць баразну, след (пра што‑н., што можа драпаць). Жэрдка баранавала зямлю. □ Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі.Колас.
•••
Баранаваць нагамі — валачыць ногі (пра п’янага).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рабі́ць ’займацца чым-небудзь’, ’майстраваць’, ’працаваць’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Сцяшк., Ян., Бяльк., Гарэц., Янк. 3., Шпіл.), ’апрацоўваць зямлю’ (Выг.), рабі́ць се́на ’нарыхтоўваць сена’, рабі́ць лад ’спраўляць вяселле’, рабі́ць дзела ’працаваць’ (Сержп.). Сюды ж рабі́цца ’станавіцца; адбывацца, тварыцца; вырабляцца з чаго-небудзь’ (ТСБМ); ’утварацца, вырабляцца з чаго-небудзь; апрацоўвацца’ (мядз., лід., вільн., віл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск.robić ’рабіць, працаваць’, што суадносіцца з літ.dirbti, ням.arbeiten ’тс’. Да прасл. кораня *orb‑, аднакарэннае да раб, рабо́та (гл.). Беларускае слова запазычана з польскай мовы (Карскі, 1, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырпа́чык ‘зламаны ножык’ (Бяльк.). Відаць, варыянтная мясцовая форма да тарпа́чык, памянш. ад тарпа́к (гл.), адзначанага толькі як ‘спружыноўка’ побач з трапач ‘тс’ (рас., Шатал.), што можа разглядацца як форма з метатэзай ад трапаць (гл.); дзеяслоў тырпа́чыць ‘рэзаць, шаткаваць’ (Ян.), зафіксаваны ў іншай мясцовасці, пры трыпачыць ‘апрацоўваць зямлю спружыноўкай’ (рас., Шатал.) сведчыць на карысць такога паходжання. Дапускае магчымасць пры пачатковай змене к > т, напр., *карпачык ад карпаць2 ‘укараціць’ (гл.) або іншамоўны ўплыў — ад’ідэацыя іншых слоў, параўн. тур.tırpan ‘серп, каса’, гл. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1.каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).
П. бочку.
П. бялізну.
2.каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).
3.што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.
П. гарох.
4.каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).
Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
5.што. Кіпяціць (пра малако).
6.безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.
Увесь дзень парыла.
◊
Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.
|| звар.па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.
|| наз.па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) іпа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.
1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.
Ч. манеты.
2.перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і інш.).
4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).
|| зак.вы́чаканіць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.), адчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 і 2 знач.), расчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 3 знач.) іпрачака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 4 знач.).
|| наз.чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж.ічака́ненне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць іскарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што і без дап.
1. Разрыхляць бараной зямлю. Вадзіць каня на начлег я пачаў з год васьмі, скародзіць і араць, — калі яшчэ не ставала сілы ўскласці плуг на калёсы.Русецкі.//Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. — Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка.Сяркоў.
2. Пакідаць баразну, след. [Янук] скародзіў .. [нагамі] снег, упіраючыся ў кожны выступ зямлі.Лупсякоў./уперан.ужыв.Зноў завялі сець, зноў пачалі скародзіць мора.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мадэлі́раваць
(фр. modeler)
1) даследаваць з’явы і працэсы, якія адбываюцца на пэўных аб’ектах, шляхам пабудовы і вывучэння мадэлей гэтых аб’ектаў (напр. м. электрастанцыю);
2) ствараць мадэль чаго-н. (напр. м. сукенку, м. новую марку аўтамашыны);
3) апрацоўваць паверхню будучай скульптуры, надаючы ёй пэўную форму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
1. Рабіць металічны выраб, выбіваючы на яго паверхні адбітак або ўзор. Чаканіць манеты. □ — Хіба гэта грошы? Гэта смецце, пане. Не спытаўшы круля, Ільчык іх чаканіў І мяняў, нягоднік, на вашы дукаты...Бажко.// Выбіваць (узор або малюнак) на паверхні металічнага вырабу. У сонца ператварылася галава Мядузы Гаргоны, якую любілі чаканіць на сваіх лагах паганцы.Караткевіч.// Рыхтаваць фігурныя металічныя вырабы шляхам халоднага кавання. Чаканіць медны посуд.
2.перан. Рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і пад.). Конскія капыты віхрылі дарожны пыл, цьмяна пабліскваючы срэбрам падкоў, і дружна чаканілі ціхі крок, трапляючы на гнуткія дошкі старых масткоў і грэбляў.Лынькоў.Чаканяць крок, раўняюцца [пажарнікі], Парадак у радах, І людзі пасміхаюцца На прызбах, у дварах.Калачынскі.Генерал ідзе, бы сокал, І арлом глядзіць навокал, Ротны тут пад казырок, Ідзе з рапартам з прыскокам, За апошнім цвёрдым крокам Стаў чаканіць назубок.Колас.
3. У тэхніцы — апрацоўваць выраб з металу з мэтай надаць яму дакладны памер, вагу, чысціню паверхні. //Апрацоўваць заклёпачныя швы і няшчыльныя злучэнні ў металічных вырабах, каб ліквідаваць шчыліны.
4. У сельскай гаспадарцы і садаводстве — абразаць верхавіны сцябла і бакавых парасткаў раслін для ўзмацнення плоданашэння і скарэйшага паспявання; пасынкаваць. Чаканіць вінаград.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́чы, прысл.
1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову.Дудо.Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі.Карпаў.
2.узнач.пабочн.(частаўспалучэннісасловамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця.Дуброўскі.Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)