з’ядзе́нне, ‑я, н.

У выразе: на з’ядзенне каму (аддаць, пакінуць, застацца і пад.) — а) каб хто‑н. з’еў. На з’ядзенне ваўкам; б) перан. пад поўную ўладу, на расправу каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дскасць, ‑і, ж.

Чалавечнасць, спагадлівасць. [Ганна Сымонаўна:] — Дзякую вам за ўсё, за спагаду, за сапраўдную людскасць і сардэчнасць. Дубоўка. [Тадося:] — Так, майго Васільку, каб не ўрачы, усе любяць за яго людскасць, самавітасць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Стукаць, калаціць. Дрогаць у дзверы. // безас. Трэсці. [Дзмітрый] туга прытарочыў парашутыста да броні. Каб не дрогала ў галаву, падклаў пад ніз яго ж мундзір. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Закласці, ссыпаць агародніну ў бурты. З бульбянішчаў калгаснікі паспешліва звозяць накапаную бульбу ў вольныя павеці, каб падсушыць яе і забуртаваць потым паблізу сядзібы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навербава́ць, ‑вярбую, ‑вярбуеш, ‑вярбуе; зак., каго-што.

1. Завербаваць у нейкай колькасці. [Кухта:] — Хачу прасіць, каб дазволілі навербаваць тысячы дзве рабочых на перыферыі. Карпаў.

2. Стварыць, арганізаваць шляхам вярбоўкі. Навербаваць войска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.

1. чаго. Разм. Уволю, многа палізаць. Налізацца смятаны.

2. Груб. Напіцца дап’яна. [Стрыбульскі:] — Скажы, каб ніхто там не напіваўся! Застрэлю на месцы, калі хто наліжацца! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і намагацца. — Расказвай, Васіль, пра ўраджай, пра жыццё ў нашых калгасах, — памагаў Янук. Кулакоўскі. «Пасажыры» памагалі ўсе сілы, каб ляжаць нерухома. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыху ашукаць. Прадам бульбу, прадам жыта, Абы было шыта-крыта... — зачаў Янка другую песню. — Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́шак, ‑шка, м.

Разм. Памяшканне, якое знаходзіцца пад самым дахам, паміж столлю і дахам; гара. Чубар прыхінуўся плячом да драбінаў, што былі прыстаўлены да сцяны, каб лазіць на паддашак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Скавытаць час ад часу. Каб супакоіць Ліпку, Дзік дабрадушна матлошыць хвастом, пераступае з нагі на нагу і, задзіраючы ўгору вушастую галаву, разгублена паскавытвае... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)