1) неазнача́льны арты́кль (не пераклада́ецца). “a” ста́віцца пе́рад зы́чнымі, апрача́ нямо́га “h”, пе́рад “eu” ды “u”: a tree, a horse.“an” — пе́рад гало́снымі і нямы́м “h”: an apple, an heir.
2) (ча́ста пе́рад со́бскімі імёнамі)такі́, гэ́ткі як
a Napoleon — такі́ Напалео́н
He is a Cicero in eloquence — Ён як Цыцэро́н у красамо́ўстве
She is a saint among women — Яна́ як сьвята́я сяро́д жанчы́н
3) адзі́н
to have a million dollars — мець мільён даля́раў
not a — ані́, нія́кі
4) не́калькі
a good many — ве́льмі шмат
a little — кры́шку
5) “a” звыча́йна ўжыва́ецца пасьля́
all of, many of, many, such, what: all of a size — усе́ тако́й са́май велічыні́
many a man — шмат хто
such a — такі́
what a bore — што за нуда́
6) у некато́рых зваро́тах
twice a day — дво́йчы на дзень
once a week — раз на ты́дзень
one cent a piece — па цэ́нце за шту́ку
90 cents a dozen — дзевяно́ста цэ́нтаў за ту́зін
7) не́хта
a Mr. Henry Green — не́йкі спада́р Гэ́нры Грын
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы.// Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці.Дадзіёмаў.// Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
актуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі важны для данага моманту; такі, які адпавядае сучаснаму, надзённы. Актуальнае пытанне. □ Пляханаў ухітрыўся трактаваць гэту тэму [анархізм і сацыялізм], зусім абышоўшы самае актуальнае, злабадзённае і палітычна найбольш істотнае ў барацьбе супраць анархізму, іменна адносіны рэвалюцыі да дзяржавы і пытанне аб дзяржаве наогул!Ленін.
2.Спец. Які сапраўды існуе, праяўляецца; проціл. патэнцыяльны. Актуальная кіслотнасць.
[Лац. actualis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выра́зны, ‑ая, ‑ае.
1.Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі.Галавач.// Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.
2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.
выразны́, ‑а́я, ‑о́е.
Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клу́нак, ‑нка іклу́мак, ‑мка, м.
Дробныя рэчы, пажыткі, звязаныя хусткай, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу. Спакаваўшы ўсю дробязь у клункі, Маша яшчэ раз агледзела пакой: ці не забылася чаго-небудзь.Гроднеў.У кожнага з.. хлопцаў быў сякі-такі скарбік: у каго цесна звязаны клумак пад пахаю, у каго торбачка з хлебам.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́згат, ‑у, М ‑гаце, м.
Гук, які ўтвараецца металічнымі прадметамі пры ўдары адзін аб другі або аб што‑н. цвёрдае. Гаспадыня тым часам клала ў ляжанку сухія, тонкія паленцы, а бразгат скаварады сведчыў аб тым, што будзе пачастунак.Колас.[Антон] быў такі насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад ціхага бразгату сенечнай клямкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зглумі́цца, зглуміцца; зак.
Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта!Асіпенка.Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў.Бядуля.
2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе.Пестрак.[У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаві́ца, ‑ы, ж.
Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку.Колас.У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць.Якімовіч.// Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жада́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, да якога імкнуцца, якога чакаюць, хочуць. Калі ласка! Калі ласка! Тут заўсёды месца ёсць, — Не саромейся ж, Параска, Ты для нас — жаданы госць.Крапіва.Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз — жаданая зямля!Багдановіч.// Любімы, дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой.Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)