Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць лу слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус.наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туліпа́н ‘цюльпан, Tulipa L.’ (Некр. і Байк.), тулі́пан ‘тс’ (Вруб.). Параўн. у беларускім ідышы tulpán ‘тс’. З польск.tulipan ‘тс’, якое з ням.Tulipan (суч. скарочанае ням.Tulpe ‘тс’) або франц.tulipan ‘тс’. Праз Балканы (балканскі турцызм) прыйшло з перс.tülbend ‘турбан’: чаша кветкі была падобная да галаўнога ўбора (Борысь, 653; Арол, 4, 128). У Беларусі названая форма выкарыстоўвалася ў 1920‑х гадах, у 1940‑х прапаноўвалася тульпа́н, а ў пасляваенны час — цюльпан (Любецкая, Беларусіка, 34, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
УДЗІНО́ (Oudinot) Нікала Шарль (25.4.1767, Бар-ле-Дзюк, Францыя — 13.9.1847),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1809), герцаг Рэджо (1809). У арміі з 1784, з 1794 генерал. З 1799 удзельнік большасці напалеонаўскіх войнаў. Учасвайны 1812 камандаваў 2-м корпусам «Вялікай арміі», які быў пакінуты ў Полацку для прыкрыцця наступлення гал. сіл на Маскву. Удзельнічаў уКлясціцкіх баях 1812, уЧашніцкіх баях 1812. Учас першай з Полацкіх бітваў 1812 17—18 жн.У. цяжка паранены. УчасБярэзінскай аперацыі 1812 узначальваў авангард франц. войск. Стрымліваючы рас. войскі ў час бітвы каля в.Студзёнка, У. забяспечыў пераправу франц. часцей цераз Бярэзіну. Удзельнік кампаній 1813—14. У 1814 перайшоў на бок Бурбонаў і падтрымліваў іх учас «Ста дзён Напалеона» ў 1816. Пэр Францыі (1814). У 1823 камандаваў корпусам пры падаўленні рэвалюцыі ў Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ірэдэнты́зм
(іт. irredentismo, ад irredento = нявызвалены)
грамадска-палітычны рух у Італіі канца 19 — пач. 20 ст. за далучэнне зямель, часткова заселеных італьянцамі, якія не ўвайшлі ў склад Італіі ў час яе ўз’яднання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ленд-лі́з
(англ. lend-lease ад lend = пазычаць + lease = здаваць у арэнду)
сістэма перадачы ЗША ў пазыку або арэнду зброі, боепрыпасаў, сыравіны, харчавання краінам антыгітлераўскай кааліцыі ў час 2-й сусветнай вайны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гайдама́к
(укр. гайдамак, ад тур. haydamak = нападаць)
1) украінскі казак, удзельнік вызваленчага руху на Украіне супраць польскай шляхты ў 17—18 ст.;
2) салдат контррэвалюцыйных войск учас грамадзянскай вайны на Украіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.арл.жуде́ть ’гусці’, жуди́тькалуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.
der Zug hat zehn Minúten ~ цягні́к стаі́ць дзе́сяць хвілі́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск.żarliwy ’палкі’, чэш.zárlivý, славац.žiarlivý, в.-луж.žarliwy ’раўнівы’. Убел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной учас паводкі’ (ТСБМ). Укр.пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус.пск.пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг.пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск.дыял.plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус.пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.