Бу́сельнік ’расліна Erodium’ (Кіс.). Рус.а́истник, укр.бузьочник, бусьочник, буськи, журавліниє носики (Макавецкі, Sł. botan., 141–142), чэш.čapí nos, čápínůsek (Махэк, Jména rostl., 135), серб.-харв.ча̏пља, чапљика, чапљина, англ.storkʼs bill, ням.Reiherschnabel, франц.bec de grue, bec de cigogne (Сіманавіч, 186). Ад бу́сел: плады расліны вельмі падобныя да галавы з дзюбай бусла, параўн. апісанне расліны: «Іншы раз бусельнік росце по полю, з такімі дзюбамі зелле» (Арх. ГУ). Гл. Нейштадт, Определитель, 363–364; Сіманавіч, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праз — прыназоўнік ’цераз; пасля’. У гаворках мае таксама значэнне ’з-за’ (Нас.), ’а, аб’ (Шат., Стан., Сл. ПЗБ), ’па якой прычыне’ (Сл. ПЗБ), ’больш, як адзін раз’ (Сл. ПЗБ). Паводле Фідроўскай (Зб. Багародзіцкаму, 145), праз супрацьстаіць цераз як больш абстрактнае — канкрэтнаму. Рус.през ’тс’, ст.-рус.прѣз. Запазычанне з ц.-слав.прѣзъ (Фасмер, 3, 358) або з польск.przez (Станкевіч, Зб. тв., 2, 61); сюды таксама і прэз (през) ’праз’ (Нас., ТС) (Цвяткоў, Запіскі, 63). Гл. пераз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгаўля́цца ’есці першы раз скаромнае пасля посту’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад гове́ць ’пасціць’ (ТС), параўн. рус.гове́ть ’пасціцца’, укр.гові́ти ’пасціцца’, чэш.hověti ’задавольваць’, ’спрыяць, праяўляць дабразычлівасць’, серб.-харв.го̀вети ’абкружаць увагай’, ’дагаджаць’, балг.гове́я ’пасціцца’, ’пачціва маўчаць’, гове́ам ’пачціва маўчаць перад свёкрам і свякроўю’. Да прасл.*gověti, этымалагічна тоеснага лац.faveo, favere ’спрыяць, быць міласцівым’, ’захоўваць маўчанне’ (сакральны тэрмін). Лацінскае і славянскія словы лічацца працягам і.-е.*ghou̯‑e‑ (падрабязней гл. ЭССЯ 7, 72–73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раство́р ’аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога-небудзь рэчыва’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.), ’рэдкая гразь’ (Касп., Нас.), роство́р ’непраходная гразь’ (ТС). Вытворныя ад раствары́ць ’разбавіць, замяшаць, рашчыніць’ (Сл. ПЗБ), што да тварыць (гл.); параўн. заўвагу Жураўлёва (Язык и миф, 553) аб тым, што значэнне ’рэдкі, няцвёрды’ ўзнікае ў рус.раствор дзякуючы ўзаемадзеянню семантыкі кораня са значэннем прыстаўкі раз‑/рас‑, што дае агульнае значэнне ’ліквідаваць вынік дзеяння, названага матывуючым дзеясловам’, для якога пастулюецца ідэя ’згушчэння, зацвярдзення’, параўн. тварог (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зрух, ру͡озрух ’разруха, поўнае расстройства, развал у гаспадарцы’ (ТСБМ), ’разгром, беспарадак, клопаты’ (Гарэц., Мал., Байк. і Некр.). Укр.ро́зрух, ро́здрух ’бунт, смута, трывога, замяшанне, пярэпалах’, рус.разру́х ’распад, разбурэнне’, ’разрыў, канец згодзе, дружбе’, ’вайна’, польск.rozruch ’запуск (рухавіка)’, rozruchy ’хваляванні, беспарадкі’, чэш., славац.rozruch ’хваляванне, замяшанне, трывога’, славац. ’пярэпалах’. Аддзеяслоўнае (найпраўдападобней), праславянскае, ад асновы *rux утварэнне з суф. *‑ъ. Да раз‑/роз‑ (прасл.*orz‑ < і.-е.*ordh‑/*ardh‑ + s) і ру́хаць (гл.). Параўн. экспрэсіўнае рэ́зрух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэдзь1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск.ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням.Ries ’тс’.
Рэдзь2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБРА́ДАВАЕ ПЕ́ЧЫВА адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім р-не гатавалі піражок-юрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАШЭ́ННЕ, ірыгацыя,
падвядзенне вады на палі пры недахопе вільгаці, павелічэнне яе запасаў у глебе; адзін з відаў меліярацыі. Ажыццяўляецца праз арашальныя сістэмы. Аснову арашэння складаюць гідратэхн. прыёмы нармаванага паступлення вады ў глебу. Рэгулюе таксама т-ру паверхневага слоя глебы, прыземнага слоя паветра, станоўча ўздзейнічае на мікрабіял. працэсы ў глебе, рост і развіццё раслін, ураджай, пажыўныя якасці харч. культур. Дае магчымасць далучыць да с.-г. абароту дадатковыя плошчы, больш прадукцыйна выкарыстоўваць угоддзі. У зоне пустыняў і паўпустыняў земляробства існуе толькі на арашальных землях у аазісах. Амаль усе пасевы пад бавоўнікам і большасць пасеваў рысу размешчаны на арашоных землях. Адрозніваюць арашэнне рэгулярнае (самацёчнае ці з мех. водападыманнем помпавымі станцыямі) і перыядычнае з падачай вады 1 раз у год ці толькі ў час моцнай засухі. Паводле спосабу падачы вады вылучаюць арашэнне паверхневае (затапленнем глебы), дажджаванне, унутрыглебавае (з дапамогаю падземных трубаў), аэразольнае (паляпшае мікраклімат у прыземным слоі паветра).
Арашэнне вядома з часоў неаліту. Да пач. 19 ст. сусветная плошча арашоных зямель складала 8 млн.га, да 20 ст. — 48 млн. та. У Расіі ў 1913 плошча арашэння каля 4 млн.га. Вял. плошчы (больш за 265 млн.га, 1990) арашоных зямель у Індыі, Пакістане, Кітаі, ЗША Мексіцы, Іране, Японіі, Егіпце, Іраку, Узбекістане, Італіі, Балгарыі, Францыі і інш.
На Беларусі арашаюць пераважна пасевы шматгадовых траў, культурную пашу і ўчасткі пад агародніннымі культурамі; прадугледжваецца арашэнне палёў у час засухі (пл. 67,8 тыс.га; 1994). Арашальныя сістэмы складаюць 6,3 тыс.км падземных трубаправодаў, каля 2,5 тыс.шт. дажджавальных машын і ўстановак, 545 электрыфікаваных помпавых станцый, больш за 300 вадасховішчаў і сажалак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПА БЯСПЕ́ЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ (АБСЕ),
міжнар.арг-цыя. Склалася да сярэдзіны 1990-х г. у выніку дзейнасці Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). На пач. 1970-х г.СССР і яго партнёры па Арг-цыі Варшаўскага дагавору (гл.Варшаўскі дагавор 1955) ініцыіравалі скліканне нарады еўрап. дзяржаў для абмеркавання захадаў, якія забяспечылі б калект. бяспеку ў Еўропе. Ва ўмовах паляпшэння адносін паміж СССР, ЗША і краінамі Зах. Еўропы ў г. Хельсінкі адбыліся папярэднія шматбаковыя кансультацыі (ліст. 1972 — чэрв. 1973) і пасяджэнні міністраў замежных спраў 33 еўрап. дзяржаў (акрамя Албаніі), ЗША і Канады (ліп. 1973). 2-і этап перагавораў аб скліканні НБСЕ прайшоў у вер. 1973 — ліп. 1975 у Жэневе. 30.7.1975 у Хельсінкі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў 35 дзяржаў пачалася нарада, 1.8.1975 падпісаны Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У 1977—94 адбыўся шэраг сустрэч прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц НБСЕ. У 1991 удзельнікамі НБСЕ сталі Албанія, Эстонія, Латвія, Літва, у 1992 — Беларусь і інш. краіны. На сустрэчы ў Будапешце (5—6.12.1994) кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 52 краін (без Югаславіі), прынялі рашэнне аб пераўтварэнні НБСЕ у АБСЕ, падпісалі мемарандумы аб гарантыі бяспекі Украіны, Беларусі і Казахстана, прынялі паліт. дэкларацыю «Да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», якая вызначае ролю, месца і задачы АБСЕ ў пабудове будучай Еўропы. Органамі АБСЕ (з 1990) з’яўляюцца: сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў (адбываюцца кожныя 2 гады); Савет міністраў замежных спраў (засядае не менш як 1 раз на год); Сакратарыят з рэзідэнцыяй у Празе; Цэнтр па прадухіленні канфліктаў (Вена); бюро «За свабодныя выбары» (Варшава, ажыццяўляе назіранне за выбарамі); Парламенцкі сход АБСЕ; Камітэт вышэйшых дзярж. служачых (у ліку абавязкаў падрыхтоўка пасяджэнняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБР (Bison bonasus),
млекакормячае сям. пустарогіх атр. парнакапытных. 2 падвіды: раўнінны еўрап. белавежскі (B.b. bonasus) і каўказскі (B.b. caucasicus). У мінулым быў пашыраны на тэр. Літвы, Украіны (без Крыма), Прыдоння і Вял. Каўказа. На пач. 20 ст. захаваўся ў Белавежскай пушчы і на Каўказе, але быў знішчаны — у пушчы ў 1919, на Каўказе ў 1927.
У заапарках шэрагу краін захавалася 56 жывёл. Узнаўленне З. праводзілася ў спец. гадавальніках у Белавежскай пушчы ў Польшчы, заапарках Еўропы, на Каўказе, у Асканіі-Нова, Беларусі, Прыокскатэрасным і Окскім запаведніках, Літве. Еўрапейскі падвід аднаўляецца шляхам развядзення жывёл, якія захаваліся ў заапарках, каўказскі — гібрыдызацыяй B. bonasus × B. bonasus caucasicus. Акрамя чыстакроўных З. разводзяць гібрыдаў (зубрабізон і складаныя гібрыды са свойскай жывёлай). Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах. У вясенне-летні перыяд З. трымаецца ў мясцінах з разнатраўем; увосень канцэнтруецца ў дубравах або лясах; зімой корміцца парасткамі, карой дрэў і інш., трымаецца паблізу падкормачных пунктаў. На Беларусі жыве падвід З. еўрап. белавежскі. Рэдкі, знаходзіцца ў стадыі аднаўлення папуляцый. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП і Беларусі. На 1.1.1997 у Белавежскай пушчы 280 З., у Бярэзінскім біясферным запаведніку 34, у Прыпяцкім запаведніку 29, у інш. раёнах Беларусі 43 асобіны. Трымаецца статкамі да 20 асобін на чале з самкай.
Даўж. цела да 3,5 м, выш. ў карку да 2 м, маса да 1,2 т; самкі драбнейшыя. Пярэдняя ч. тулава масіўная за кошт гарба. Галава адносна невял. з парай серпападобных рагоў. Шыя кароткая і тоўстая. Грудзі шырокія, магутныя. Поўсць адносна кароткая, зімой вельмі густая, бурая; на карку, шыі, падбародку доўгая, утварае грыву, бараду, махры падгузка. Палаваспелыя ў 3—4 гады. Нараджае пераважна 1 цяля; многія зубрыцы целяцца раз у 2 гады. Жыве 25—30 гадоў.