род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, у гарах да выш. 4700 м. Актыўныя ўначы. На Беларусі 1 від — П. звычайны (B. bubo), рэдкая аселая і вандроўная птушка. Трапляецца часцей на Палессі ў лясах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 75 см, размах крылаў да 180 см, маса да 3,2 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне рыхлае, рыжавата-жаўтаватае ці белаватае з падоўжнымі і папярочнымі плямкамі, зверху цёмнае, знізу светла-жоўтае, пёравыя «вушкі» чорныя ці з папярочным малюнкам. Радужына вачэй чырванавата-аранжавая або карая. Дзюба і кіпцюры чорныя. Ногі моцныя, пальцы апераныя. Драпежнікі. Адкладваюць да 6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТАЛЬГА́звычайная
(Falko tinnunculus, або Cerchneis tinnunculus),
драпежная птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў невял. лясах, на лясных высечках, узлесках, лугах, палях, у гарах да выш. 4000 м і інш. Селіцца паасобна і калоніямі. Гняздуе на верхавінах і ў дуплах дрэў, займае гнёзды інш. птушак. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца ва ўсх. і зах. раёнах. Нар. назвы аралок, шулячок. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 38 см, маса да 285 г. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка рыжая, самец больш яркі. Крылы доўгія, завостраныя. У палёце часта затрымліваецца з прыўзнятымі крыламі і апушчаным хвастом, пырхае на месцы («трасецца»). Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі. Адкладвае да 8 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́СНА, троліус (Trollius),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. еўрапейская (T. europaeus), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лясных палянах, узлесках, лугах. У культуры вырошчваюцца П.: азіяцкая (T. asiaticus), алтайская (T. altaicus), кітайская (T. chinensis), Ледэбура (T. ledebourii). Большасць садовых форм і сартоў з’яўляюцца гібрыдамі П. азіяцкай, еўрапейскай і кітайскай і аб’яднаны пад назвай П. культурная (T. × culturum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 50—100 см. Сцёблы прамыя, малагалінастыя. Лісце пальчата-раздзельнае, пераважна прыкаранёвае. Кветкі буйныя, часта адзіночныя, жоўтыя або аранжавыя, маюць пялёсткі-нектарнікі з нектарнай ямкай пры аснове. Плод — шматлістоўка. Ядавітыя. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЬЕ́Фу мастацтве,
двухмерная скульпт. выява на плоскасці; відскульптуры. Спецыфічная асаблівасць Р. — непарыўная сувязь з плоскасцю, якая з’яўляецца фіз. асновай і фонам выявы. Разгортванне кампазіцыі на плоскасці дае магчымасць перспектыўнай пабудовы прасторавых планаў і стварэння ілюзіі акругласці аб’ёмаў, тонкая мадэліроўка форм — адлюстроўваць складаныя шматфігурныя сцэны, арх. і пейзажныя матывы (т.зв. жывапісны Р.). Пры гэтым прасторавыя суадносіны могуць перадавацца ўмоўна, скарочана, а формы адпаведна станавіцца больш плоскімі. Паводле адносін да плоскасці вылучаюць пукаты Р. (барэльеф, гарэльеф) і паглыблены Р. — контррэльеф («негатыў» барэльефа) і кайланагліф (спалучае паглыблены контур і пукатую мадэліроўку выявы). Уключаецца ў кампазіцыі арх. аздаблення і скульпт. помнікаў, бывае самаст. творам. Шырока выкарыстоўваецца ў гліптыцы, медальерным мастацтве, мемарыяльных дошках, пячатках, плакетках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІЯ (Salvinia),
род папарацей сям. сальвініевых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Паўд. Афрыкі і Амерыкі, часткова — ва ўмераных абласцях. На Беларусі 1 від — С. плывучая, або вадзяная папараць (S.natans), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на Палессі ў стаячых (поймавыя азёры, старыцы) і з павольнай плынню водах, утварае зараснікі.
Адна- ці шматгадовыя дробныя водныя разнаспоравыя папараці. Сапраўдныя карані адсутнічаюць. Сцёблы галінастыя, ніткападобныя, апушаныя, даўж. да 10 см. Лісце па 3 у кальчаках, 2 з іх зялёныя, суцэльныя, плаваюць на паверхні, 3-і — спараносны — апушчаны ў ваду, буры, рассечаны на ніткападобныя долі і нагадвае карані. Дэкар. (акварыумныя) расліны, выкарыстоўваюцца як прыродныя фільтры, у рыбаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПСА́Н, сокал-сапсан (Falco peregrinus),
птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі вельмі рэдкі гнездавальны і вандроўны від. Жыве ў разрэджаных барах паблізу рачных поймаў і вял. балот, на ўчастках старых хваёвых лясоў з адкрытымі прасторамі. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 49 см, маса да 1 кг. Крылы доўгія, вострыя, хвост клінападобны. Апярэнне цёмна-бурае, ніз цела светлы з тонкім папярочным малюнкам на баках і падхвосці (больш яркі ў самак). На грудзях кроплепадобныя стракаціны. Пад вачыма цёмныя плямы («вусы»). Гнёзды на дрэвах, селяцца ў гнёздах варон, крумкачоў, інш. буйных птушак. У кладцы 2—4 чырванавата-карычневыя яйцы. Асн. корм. — птушкі, якіх ловіць у палёце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕГАЛО́ВІК (Eryngium),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 230 відаў. Пашыраны ва ўмераных, трапічных і субтрапічных паясах. На Беларусі 1 від — С. пласкалісты (E. planum). Трапляецца на сухіх грывах у поймах рэк, пясчаных узлесках, уздоўж дарог. Інтрадукаваны С.: альпійскі (E. alpinum), аметыставы (E. amethystinum), гіганцкі (E. giganteum), палявы (E. campestre).
Шматгадовыя, радзей адна- і двухгадовыя травы з прамастойнымі галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, разнастайнай формы, часта скурыстае і калючазубчастае. Кветкі двухполыя, дробныя ў шчыльных галоўчатых суквеццях пераважна сіне-блакітнага колеру. Суквецці абкружаныя цвёрдымі лісцікамі абгорткі. Плод — сямянка. Калючы, моцна разгалінаваны С. палявы ўтварае перакаці-поле. Дэкар. (для зімовых букетаў і фларыстыкі), лек., харч., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ЧКІ (Sempervivum),
род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. атожылкавыя (S. sobolifera), які часта выдзяляюць у род Jovibarba. Трапляюцца па сухіх пясчаных месцах у хваёвых лясах. Як дэкар. расліны вырошчваюць С. дахавыя (S. tectorum) і каўказскія (S. caucasicum).
Шматгадовыя травы выш. да 40 см. Лісце мясістае, чаргаванае, ніжняе — у шчыльнай разетцы. Неквітучыя атожылкі ў выглядзе шарападобных разетак. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, ружовыя, чырв. ці пурпурныя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Пасля плоданашэння расліна адмірае. Лісце і маладыя парасткі спажываюць як салату. Дэкар., лек., харч., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ-КАРШАЧО́К, каршачок (Falco subbuteo),
драпежная птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны на Пн Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы (акрамя тундраў і пустынь), насяляе лясы і лесастэпы. Гняздуецца на высокіх дрэвах. Зімуе на Пд Азіі і Афрыкі. На Беларусі нешматлікі пералётны від. Нар. назвы аралок, карагольчык, кабец. Занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 36 см, маса да 280 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны буравата-чорнае з шызым адценнем, грудзей і брушка — светла-вохрыстае з буйнымі цёмнымі стракацінамі, падхвосця і галёнак — рыжае; па баках ад дзюбы чорныя палосы — «вусы». Кольца вакол вока і ногі жоўтыя. Корміцца насякомымі, дробнымі птушкамі, лятучымі мышамі. Адкладвае да 4, зрэдку да 6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’Е́КТ ПРА́ВА,
фізічная або юрыдычная асоба, якая валодае паводле закону здольнасцю мець і ажыццяўляць непасрэдна або праз прадстаўніка правы і юрыд. абавязацельствы. Неабходны элемент праваадносін ва ўсіх галінах права, але ў кожнай з іх яго суб’ект мае пэўную спецыфіку. Напр., у грамадзянскіх праваадносінах грамадзяне, чужаземцы і асобы без грамадзянства выступаюць як фіз. асобы; камерцыйныя і некамерцыйныя арг-цыі — як юрыд. асобы; трэці від суб’ектаў грамадзянскіх праваадносін складаюць дзяржава і дзярж. ўтварэнні. У адм. праваадносінах С.п. выступаюць у асноўным дзярж. органы, службовыя асобы, грамадзяне і толькі ў некат. выпадках — арг-цыі. Прызнаючы якую-н. асобу С.п., закон вызначае яго прававы статус, які характарызуе яго становішча адносна дзяржавы, дзярж. органаў, інш. асоб.