(Bogaerde) Дэрэк Жуль Гаспар Ульрык Нівен ван дэн; н. 28.3.1921, Хампстэд, цяпер у межах Лондана], англійскі акцёр. Вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтваў у скульптара Г.Мура. Дэбютаваў на тэатр. сцэне ў 1939. Працаваў у Лонданскіх т-рах і на тэлебачанні, з 1947 у кіно. Вядомасць акцёру прынеслі ролі ў фільмах Л.Вісконці «Гібель багоў» (1969) і «Смерць у Венецыі» (1970). Сярод іншых значных работ: «Слуга» (1963),
«За караля і айчыну» (1964), «Няшчасны выпадак» (1967), «Начны парцье» (1974), «Наканаванне» (1977), «Падарожжа ў свет» («Роспач»; 1978), «На адзін мост далей» (1977). Аўтар некалькіх раманаў і аўтабіягр. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Францішак Ксаверый Міхал) (1.1.1746, Вількамірскі пав. Віленскага ваяв. — 4.4.1820),
філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік ВКЛ. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У якасці хатняга настаўніка быў з графам А.Тызенгаўзам у Германіі, Францыі, Італіі. Пасля адстаўкі Тызенгаўза (1780) жыў у Вільні, займаўся навук. дзейнасцю. Удзельнік Барскай канфедэрацыі, паўстання Т.Касцюшкі 1794, за што быў інтэрніраваны ў Смаленск. Апошнія гады жыў і працаваў у Варшаве. Удзельнічаў у рабоце Т-ва аматараў навукі, быў цэнзарам. Ганаровы чл. шматлікіх еўрап.навук. т-ваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа і мовы літоўскай» (1808), «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ХВІЦ (Фларыян) (4.5.1799, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 9.8.1856),
бел. філосаф. Прадстаўнік хрысціянскага кірунку філас. думкі. Вучыўся ў Нясвіжы, вывучаў права ва ун-тах Кіева і Вільні. Быў чл. Навагрудскай карпарацыі адвакатаў. У 1838 адмовіўся ад дзейнасці адваката і заняўся навук.-літ. працай. Аўтар прац (на польск. мове) «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак і пачуццяў» (1842), «Думкі пра выхаванне чалавека» (1847). Імкнуўся прымірыць рэліг. ідэі з навукай. Гал. мэтай выхавання лічыў удасканаленне розуму і пачуццяў, выказваўся за неабходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНТ (Пётр Уладзіслаў Казіміравіч) (15.2.1836, в. Рудакі Свянцянскага пав. Віленскай губ. — 1912),
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі, у Літве і Польшчы. Вучыўся ў Маладзечне. Напярэдадні паўстання служыў у Беластоку, паручнік. У крас. 1863 з групай афіцэраў Лібаўскага пях. палка ўдзельнічаў у фарміраванні гал. паўстанцкага атрада Гродзенскай губ. Змагаўся супраць царскіх войск на Беласточчыне, потым на чале асобнага атрада ў Аўгустоўскім пав., вызначыўся ў баях на сумежжы Літвы і Польшчы. У 2-й пал. 1863 кіраваў атрадамі паўстанцаў з сялян у Курпёўскай пушчы Ломжынскага пав. З канца 1863 у эміграцыі (Парыж, Галіцыя). Аўтар успамінаў пра паўстанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКО́ЛАВА (Валянціна Валянцінаўна) (н. 25.7.1954, в. Мазуршчына Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Полацкае муз.-пед. вучылішча імя Ф.Скарыны (1973), БДУ (1980). Настаўнічала, працавала журналісткай. Друкуецца з 1968. Аўтарзб. паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь...» (1990), «Случарыны» (1994), фантаст. паэмы-п’есы «Палачанка Ігрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Лірызм, выкарыстанне фалькл. матываў, вобразаў, стылістыкі — рысы лірыкі Аколавай. Апявае славутых жанчын Беларусі. Перакладае з рус. (зб. «Дзве песні» М.Цвятаевай, 1994), укр., славацкай моў. Паасобныя вершы Аколавай пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Іван Сяргеевіч) (8.10.1823, с. Надзеждзіна Уфімскай губ. — 8.2.1886),
расійскі паэт і публіцыст, адзін з кіраўнікоў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства (1842). У 1840—60-я г. выступаў за адмену прыгоннага права і цялесных пакаранняў. Рэдагаваў славянафільскія час. і газ. «Русская беседа», «День», «Москва», «Русь» і інш. У 1858—78 адзін з кіраўнікоў маскоўскага Слав.к-та. У рус.-тур. вайну 1877—78 арганізаваў кампанію ў падтрымку паўд. славян. Прытрымліваўся манархічных вялікадзярж. поглядаў, у т. л. адмаўляў этн. самастойнасць беларусаў, прапагандаваў ідэі панславізму. Аўтар вершаў, паэмы «Бадзяга» (1852) пра трагічны лёс прыгоннага селяніна.
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўвае пытанні бел. і слав. фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўт.), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі бел. мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа» (1993), сааўт. «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтаркн.«З думай славяніна» «З душой славяніна» (1991, з Л.А.Малаш).
іспанскі паэт. Творы 1920—30-х г. напісаны пад уплывам сюррэалізму і фрэйдызму: зб-кі «Акруга» (1928), «Шпагі нібы губы» (1932), «Разбурэнне ці любоў» (1933), кн. вершаў у прозе «Страсць зямлі» (1935). У час нац.-рэв. вайны ў Іспаніі (1936—39) пісаў антыфаш. вершы. Зб. «Цені раю» (1944) — паэтычная утопія пра царства шчасця і прыгажосці, якое бачыць чалавек на парозе смерці. Аўтарфілас. лірыкі (зб. «Апошняе нараджэнне», 1953; «Гісторыя сэрца», 1954; «Унутраныя дыялогі», 1974 і інш.), кн. мемуараў «Сустрэчы» (1958). Нобелеўская прэмія 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Яўгенавіч) (н. 7.11.1961, Мінск),
бел. спартсмен (футбол). Скончыў Бел.ін-тфіз. Культуры (1983). З 1981 у складзе мінскага «Дынама». Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) першынства СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1988). З 1989 у італьян.прафес. футбольных клубах «Ювентус» (у складзе яго — уладальнік Кубкаў Італіі і УЕФА, 1990), «Леча», з 1993 у яп. клубе «Гамба». Удзельнік чэмпіянатаў свету (1986, 1990), Еўропы (1988, 1992) у складзе зборных СССР і СНД, правёў за іх (з 1984) 77 гульняў. Выступаў за зборную свету (1990). Аўтаркн. «І жыццё, і слёзы, і футбол...» (1992, разам з Дз.Беленькім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Мікалай Астапавіч) (5.2.1921, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.4.1967),
бел. філосаф. Скончыў БДУ (1952). Канд.філас.н. (1955). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1963 у Бел.тэхнал. ін-це. Даследаваў гісторыю грамадска-паліт. і філас. думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літ. творчасць і светапогляды Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія і інш.Аўтар прац «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958), «Святло ў цемры» (1960) і інш. Адзін з аўтараў і складальнікаў кн. «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962).