ГУ́СЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (30.1.1909, Масква — 23.1.1944),
рускі паэт і драматург.Асн. тэма зб-каў вершаў «Паход рэчаў» (1929), «Слова брыгадзіра» (1932), «Сыны дыктатуры» (1934) і інш. — пафас працы. Аўтар папулярных песень «Полечка-поле», «Як за Камай за ракой» і інш., п’есы ў вершах «Слава» (1936), камедый «Дружба» (1938), «Вясна ў Маскве» (1941), кінасцэнарыяў «Свінарка і пастух» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946). Бываў на Беларусі, перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБУЛЯ́ВІЧУС ((Dobulavičus) Андрус) (19.7.1896, б. маёнтак Паравеяй, Біржайскі р-н, Літва — 20.6.1938),
літоўскі паэт і публіцыст. Вучыўся ў Маскве ў Камуніст. ін-це нац. меншасцей Захаду (1922—25), Акадэміі камуніст. выхавання (1929—31), потым у Ін-це чырв. прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі. З 1935 у Мінску. У 1935 арыштаваны і беспадстаўна прыгавораны да 5 гадоў зняволення, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957. Літ. дзейнасць пачаў у 1922. Аўтарзб. вершаў «Мая радзіма» (1936, Мінск, на літ. мове). Лірыцы Дабулявічуса ўласцівы песеннасць, пошукі новых выяўл. сродкаў. У нарысах узнімаў бел. тэматыку.
армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1964). Друкуецца з 1964. З 1994 старшыня СП Арменіі. Аўтар кніг вершаў і паэм «Мой свет» (1963), «Праз цені» (1967), «Рэквіем» (1969), «Соты» (1973), «Гарачыя пліты» (1978), «Медная ружа» (1983), «Выбранае» (1987), «Эпас юнацтва», «Каменная падушка» (абедзве 1989) і інш., у якіх шматграннае адлюстраванне духоўнага свету суайчыннікаў, асэнсаванне іх праблем і пошукаў, беражлівыя адносіны да традыцый класічнай арм. л-ры, багацце новых паэт. формаў. Дзярж. прэмія Арменіі 1985. На бел. мову асобныя творы Даваяна пераклаў Р.Барадулін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЕ́НКА (Леанід Рыгоравіч) (н. 9.5.1941, Мінск),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Выкладае ў Бел. ліцэі мастацтва (з 1969). Аўтар станковых твораў «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Маці і сын» (1978), «Юнак з вавёркай» (1979), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка», «Два торсы» (абедзве 1984) і інш.Манум. работы: у Мінску — фантан «Лета» (1974) на праспекце Машэрава, «Сымон-музыка» (1982) для муз. ліцэя пры кансерваторыі, «Чалавек ідзе» (1986) у парку па вул. Арлоўскай; у Нясвіжы — «Дама ў чорным» (1993); «Любава» (1978) у цэнтр. парку г. Кішынёў і інш. Творчасць адметная лірычным вырашэннем тэмы, тонкім адчуваннем матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Рыгор Міхайлавіч) (н. 25.12.1942, г.п. Тураў Гомельскай вобл.),
бел. плакатыст. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у ін-це «Белбыттэхпраект», «Агітплакаце» (1975—90), цяпер на Мінскім маст.-вытв. камбінаце (з 1975). Творам Д. ўласціва лаканічнасць і строгасць формы, ашчадная выразнасць маст. мовы. Аўтар плакатаў: «Адновім помнікі архітэктуры» (1978), «Тураву — 1000 год» (1980), «Небяспечней эпідэміі» (1981), «Раззбраенне!» (1982), «Вайна — вайне!», «Хлеб — усяму галава» (абодва 1983), «Чарнобыльскі боль» (1994). Працуе ў жанры партрэта («Кірыла Тураўскі», 1980, і інш.), займаецца рэканструкцыяй арх. помнікаў (Тураўскі храм 12 ст., 1981; Тураўскі замак і гарадзішча, 1981—84; Полацкі замак, 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Юрый Альфрэдавіч) (н. 11.1.1962, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў для радыётэхн. каледжа і сувораўскага вучылішча (абодва 1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Распрацоўвае тэмы «Бабы» і «Чашы»: «Чаша-аб’ект», «Чаша, знойдзеная ў лесе», «Чаша-вытока», «Чаша цёплая», «Чаша з прывідам» і інш. (усе 1990-я г.). У работах асобныя пластычныя вобразы ўключае ў вял. паліфанічную прастору, выкарыстоўваючы эфекты колерааптычныя, унутр. свячэння, піктаграмы, геаметрызм. Аформіў спектакль «Цудоўная дудка» ў Гродзенскім т-ры лялек (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІ (Іван Іванавіч) (Іаган Готліб; 31.12.1729, Памор’е, Польшча — 27.10.1802),
этнограф, прыродазнавец і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1783). Вучыўся ў К.Лінея. З 1770 у Пецярбургскай АН. У 1768—74 з экспедыцыяй наведаў ПдУ Расіі, Алтай, Забайкалле, Урал, Паволжа, абследаваў і склаў карту воз. Байкал, апісаў клімат, флору і фауну наваколля. Аўтар працы пра народы Расіі «Апісанне ўсіх народаў, якія пражываюць у Расійскай дзяржаве, а таксама іх жыццёвых абрадаў, веравызнанняў, звычак, вопраткі, жылля і іншых векапомнасцей» (ч. 1—3, 1776—77). Займаўся таксама хіміяй, медыцынай, гісторыяй навук. адкрыццяў у Расіі, Іране і інш.
Літ.:
Токарев С.А. История русской этнографии. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРТ (Зіновій Яфімавіч) (21.9.1916, Масква — 18.11.1996),
расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар.арт.СССР (1990). З 1945 у Цэнтр. т-ры лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, з 1988 у Маскоўскім т-ры імя М.М.Ярмолавай. Вострахарактарны, пераважна камедыйны акцёр. Майстар эпізоду. У яго творчасці спалучаліся сумны гумар, іронія і скептыцызм з тонкай лірыкай. З 1958 у кіно. Здымаўся ў фільмах: «Фокуснік», «Залатое цяля», «Печкі-лавачкі», «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Казкі, казкі... казкі старога Арбата», «Ключ без права перадачы», «Біндзюжнік і кароль», «Фауст» і інш.Аўтар п’есы «Пацалунак феі» (разам з М.Львоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦБЕРГ ((Herzberg) Герхард) (н. 25.12.1904, г. Гамбург, Германія),
канадскі фізік і фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (з 1939). Скончыў Тэхн.ін-т у г. Дармштат (1927), дзе працаваў у 1930—35. У 1935 эмігрыраваў у Канаду. З 1949 у Нац. даследчым цэнтры ў г. Атава. Навук. працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі. Вызначыў энергію дысацыяцыі малекулы кіслароду (1930), знайшоў малекулярны вадарод у атмасферы планет. Ідэнтыфікаваў спектры малекул аксіду і дыаксіду вугляроду, аксіду азоту (II), ацэтылену, метану (1946—48), даследаваў спектры больш як 30 свабодных радыкалаў. Аўтар кнігі «Спектры і будова простых свабодных радыкалаў» (1974). Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЖЫ́ЦКІ (Giżycki) Ян Марэк Антоній [псеўд.Валыняк
(Wołyniak); Марэк Газдава (Marek Gozdawa),
Конрад Мазавецкі (Konrad Mazowiecki); 7.5.1844, мяст. Міхноўка Валынскай вобл., Украіна — 27.6.1925], гісторык каталіцкай царквы ў ВКЛ. Скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) ун-т (1870). Выкладаў у гімназіях, з 1895 у адстаўцы. Жыў у Кракаве, вывучаў гісторыю манаскіх ордэнаў, карыстаўся архівамі кляштараў. Аўтар артыкулаў «З мінулага базыльянскага ордэна на Літве і Русі» (1904), «Базыльянскія уніяцкія манастыры ў беларускай правінцыі» і інш.
Тв.:
Terytoryum dawnej ziemi Brzeskiej. Warszawa, 1889;
Wiadomości o dominikanach prowincyi litewskiej. Kraków, 1917;
Z przeszłości karmelitów na Litwie i Rusi. Т. 1—2. Kraków, 1918.