Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
postawa
postaw|a
ж.
1. пастава, постаць;
2. выпраўка, знешні выгляд;
~a wojskowa — вайсковая выпраўка;
3. стаўленне, адносіны, пункт погляду;
~a wobec kogo/czego — стаўленне (адносіны) да каго/чаго;
~a obywatelska — грамадзянская пазіцыя;
4. становішча;
w ~ie siedzącej — седзячы, у сядзячым становішчы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
virtue[ˈvɜ:tʃu:]n.
1. дабрадзе́йнасць, дабрачы́ннасць;
virtue and vice дабрадзе́йнасць і зага́на;
a man of the highest virtue са́мы дабрадзе́йны чалаве́к
2. до́брая я́касць; перава́га;
virtues and shortcomings ва́ртасці і недахо́пы;
Christian virtues are faith, hope and charity. Хрысціянскія вартасці – вера, надзея і любоў;
There is no virtue in such drugs. Гэтыя лекі неэфектыўныя.
♦
by/in virtue of smth.fml у вы́ніку, з прычы́ны (чаго-н.); праз, дзя́куючы чаму́-н.;
He won by virtue of his efforts. Ён перамог дзякуючы сваім намаганням;
make a virtue of necessity рабі́ць вы́гляд, што дзе́йнічаеш добраахво́тна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ко́нік1, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да конь (у 1 знач.); невялікі конь. Конік быў не такі ўжо і благі на выгляд. Маленькі, як жарабя, сівай масці.Якімовіч.
2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву. Дзеці дзьмуць у .. конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць.Бядуля.
3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы. Гуляць у конікі.
•••
Марскі конік — трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобная на конскую.
Быў конік, ды з’ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з’ездзілася (гл. кабылка).
Выкінуць конікагл. выкінуць.
ко́нік2, ‑а, м.
1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. Луг зялёны жыццём дыша — Конікі трашчаць.Колас.Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой за ўсе бакі пырснулі маленькія конікі.Дуброўскі.
2. Птушка сямейства сітаўкавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася.Шахавец.Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі.Асіпенка.// Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала.Васілевіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа].Васілёнак.
3.перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік.Шамякін.Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле.Купала.А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя.Пысін.
2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. — Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна.Вірня.Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему.Лынькоў.// Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд.// Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная.Мележ.
3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале.Гавеман.// Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)